Сатыра: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Спасылкі: выдаленне Ш:Link GA, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB |
|||
Радок 26: | Радок 26: | ||
[[Катэгорыя:Сатыра|*]] |
[[Катэгорыя:Сатыра|*]] |
||
[[Катэгорыя:Гумар]] |
[[Катэгорыя:Гумар]] |
||
{{Link GA|de}} |
Версія ад 18:54, 14 сакавіка 2015
Сатыра (лац.: satura — сумесь) — вострае, знішчальнае выкрыццё заганаў грамадскіх з'яў у выглядзе пачуццёва-эстэтычнай і камічнай крытыкі, што змяшчае асуджальны пафас і рэзка адмоўную адзнаку прадмета асмяяння. Мае грамадзянскую злабадзённасць, тэндэнцыйнасць і публіцыстычную накіраванасць. Увасабляецца ў выяўленчым мастацтве (карыкатура), тэатры і кіно (сатырычная камедыя), літаратуры. У Старажытным Рыме была жанрам лірыкі, у якім выкрываліся грамадскія і літаратурныя з'явы (Квінт Гарацый і Дэцым Ювенал). Фрыдрых Шылер упершыню разглядзеў эстэтычную камічнасць сатыры. Размежаванне з гумарам як процілеглым відам камічнасці вызначылася ў эстэтыцы рамантызму (Жан Поль).
Асноўныя жанры: эпіграма (Марк Марцыял, Готхальд Лесінг, Роберт Бёрнс і Аляксандр Пушкін), сатырычная камедыя (Арыстафан, Жан Мальер, Бертальд Брэхт і Аляксандр Грыбаедаў), памфлет (Эразм Ратэрдамскі, Даніэль Дэфо, Джонатан Свіфт і Франсуа Вальтэр), фельетон (Генрых Гейнэ, Міхаіл Булгакаў і Міхаіл Зошчанка).
Беларусь
У беларускай літаратуры складнікі сатыры адзначаюцца з 16 стагоддзя (Прамова Мялешкі і Ліст да Абуховіча, творы Стафана Зізанія, Лявонція Карповіча і Хрыстафора Філалета). Да сатыры звярталіся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Карусь Каганец, Уладзіслаў Галубок, Андрэй Мрый, Максім Танк, Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. Сатыра вызначае асноўны кірунак творчасці Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка і Уладзіміра Корбана. Даследуецца ў Беларусі ў межах літаратуразнаўства (Зміцер Бугаёў, Любоў Гарэлік, Янка Казека і Якуб Вусікаў), мастацтвазнаўства (Юрый Сохар і Віктар Шматаў) і фалькларыстыкі (Анатоль Фядосік)[1].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Лія Кісялёва. Сатыра // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 194. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5.
Спасылкі
Сатыра на Вікісховішчы |