Хачатур Абавян: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:


{{DEFAULTSORT:Абавян}}
{{DEFAULTSORT:Абавян}}
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Арменіі]]

Версія ад 20:03, 29 сакавіка 2015

Хачатур Абавян

Хачатур (Авецікавіч) Абавян (арм.: Խաչատուր Աբովյան; 15 кастрычніка 1809, сяло Канакер, каля г.Ерэван — прапаў без звестак 14 красавіка 1848) — армянскі пісьменнік, асветнік, заснавальнік новай армянскай літаратуры і літаратурнай мовы, педагог. Класік армянскай літаратуры.

Біяграфія

У 1818—1822 гадах навучаўся ў Эчміядзіне. У 1824—1826 гадах вучыўся ў армянскай школе Нерсісян ў Тыфлісе. Яго настаўнікамі былі армянскія педагогі — Пагас Карадагці і паэт Аруцюн Аламдаран. У 1827—1828 гадах выкладаў у Санаінскім манастыры.

З мая 1828 працаваў ў Эчміядзіне перакладчыкам і сакратаром армянскага Каталікоса. 27 верасня 1829 года з экспедыцыяй на чале з прафесарам Дэрпцкага ўніверсітэта Фрыдрыхам Паратам падымаецца на вяршыню Арарата. У 1830—1836 гадах навучаўся ў Дэрпцкім універсітэце. У 1836 годзе вярнуўся на радзіму з мэтай адкрыцця ў Эчміядзіне семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў армянскіх школ. Завяршэыў эканоміка-геаграфічнае даследаванне «Аб шляхах паляпшэння эканамічнага і культурнага стану Арменіі і армянскага народа» (на нямецкай мове); адмова ад духоўнага звання.

У 1837—1843 гадах працаваў наглядчыкам мясцовага павятовага вучылішча ў Тыфлісе, адначасова адкрыў прыватную школу з мэтай падрыхтоўкі настаўнікаў для народных школ. З жніўня 1843 года працаваў наглядчыкам мясцовага павятовага вучылішча ў Ерэване. У 1843—1844 гадах удзельнічаў у фізіка-геаграфічных абследаваннях Усходняй Арменіі нямецкага географа М.Вагнера; суправаджаў прускага вандроўніка А.Гакстгаўзена ў паездках па Арменіі з мэтай вывучэння аграрных адносін; сумесна падарожнічаў па Арменіі з нямецкім паэтам Ф.Бодэнштэтам, пераклаў на нямецкую мову, па радзе апошняга, і падрыхтаваў да выдання ў Германіі армянскіх, курдскіх і азербайджанскіх песень. У 1845 годзе самастойна арганізаваў паездку да курдаў, вынікам якой сталі працы «Курды і іезіды», «Нарыс аб паходжанні, нацыянальных асаблівасцях, мове, побыці і звычаях курдаў» і інш. (на нямецкай мове).

Літаратура