Уладзімір Уладзіміравіч Качан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Мастацкія праекты: ілюстрацыя, дапаўненне
Радок 53: Радок 53:
* 2009 — праект «АртЭвалюцыя», галерэя [[Антоні Тызенгаўз|Тызенгаўза]], Гродна<ref>[http://kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=bmvnuhquxh&id=2062 Газета «Культура». Інтэлектуальная АртЭвалюцыя]</ref>;
* 2009 — праект «АртЭвалюцыя», галерэя [[Антоні Тызенгаўз|Тызенгаўза]], Гродна<ref>[http://kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=bmvnuhquxh&id=2062 Газета «Культура». Інтэлектуальная АртЭвалюцыя]</ref>;
* 2010 — цыкл партрэтаў «Лікі Нацыі» да Фестывалю Нацыянальных культур у Гродне (10 твораў).
* 2010 — цыкл партрэтаў «Лікі Нацыі» да Фестывалю Нацыянальных культур у Гродне (10 твораў).
* 2015 — удзел у праекце «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі», 13 — 31 сакавіка, Гомель
* 2015 — удзел у праекце «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі», 13 — 31 сакавіка, Гомель<ref>[http://www.sovadmin.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=4917%3Aselfi-na-fone-adama-i-evy-v-gomele-otkrylas-vystavka-sovremennogo-iskusstva&catid=77%3Aobshchestvo&Itemid=587 Селфи на фоне «Адама и Евы». В Гомеле открылась выставка современного искусства. {{ref-ru}}]</ref>


<center><gallery widths=160 heights=140 caption="«Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі»" perrow="2">
<center><gallery widths=160 heights=140 caption="«Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі»" perrow="2">

Версія ад 03:17, 30 сакавіка 2015

Уладзімір Уладзіміравіч Качан
Фатаграфія
Дата нараджэння 14 лістапада 1958(1958-11-14) (65 гадоў)
Месца нараджэння Сцяг СССР Гродна
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, гістарычная карціна
Вучоба Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы «Мая Галгофа, мой Ерусалім»
«Лікі нацый»
Уплыў Гаўрыла Вашчанка
Узнагароды лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, лаўрэат прэміі «За творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтвы» ў намінацыі «Лепшы мастак»[1].
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Манументальны роспіс «Вогнеборцы – гісторыя і традыцыі мужнасці» на фасадзе Музея гісторыі пажарнай службы Гродна[2]

Уладзімір Уладзіміравіч Качан (14 лістапада 1958, Гродна) — беларускі жывапісец-манументаліст.

Біяграфія

Першыя мастацкія навыкі атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва гродзенскага «Палацу хімікаў» у мастака і выкладчыка Гары Канстанцінавіча Мазурава. У 1982 годзе паспяхова здаў уступныя экзамены ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе яго настаўнікам быў вядомы беларускі мастак Гаўрыла Вашчанка.

У 1987 годзе атрымаў Дыплом з адзнакай выдатна i вылучэнне на медаль Акадэміі мастацтваў СССР у Ленінградзе. З 1987 жыве і працуе ў Гродне. З'яўляецца сябрай Беларускага Згуртавання мастакоў, сябрай Амерыканскай партрэтнай Асацыяцыі (Portrait Society of America). Узнагароджаны граматамі і дыпламамі Беларускага Сгуртавання мастакоў, Памятным знакам «2000-лецця хрысціянства», ганаровай граматай Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь. Таксама З'яўляецца лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Рэспублікі Беларусь і лаўрэат прэміі «За творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтвы» у намінацыі «Лепшы мастак».

Жонка Ірына — аўтар канцэпцыі і кіраўнік Музея гісторыі пажарнай службы Гродна[3]. Брат Анатоль — вядомы гарадзенскі журналіст (памёр у 2004)[4].

Творчасць

Выяўленчы лад твораў Уладзіміра Качана характарызуецца абагульненай манументалізацыяй і амаль рэльефнай пластыкай жывапісных рашэнняў. Асацыятыўныя вобразныя структуры перасякаюцца з рэальнымі жыццёвымі формамі. Мастак па-свойму інтэрпрэтуе вядомыя сюжэты з сусветнай міфалогіі, мастацтва, сакральнай гісторыі. У сваёй творчасці ён імкнецца спасцігнуць культурныя коды майстроў еўрапейскай жывапісу розных стагоддзяў, сцвярджаючы візуальную магчымасць сузірання падсвядомасці, выкарыстоўвае філасофскія алегорыі, экспрэсіўныя стылізацыі, ажыццяўляючы з дапамогай сродкаў мастацкай выразнасці пошукі звышнатуральнага ў паўсядзённай рэчаіснасці[5].

Мастацкія праекты

  • 1997—1998 — партрэтная галерэя для Гродзенскага гарвыканкама (ХII-ХХ ст.) «Мэрыя-2000» (14 твораў жывапісу);
  • 1999 — да 100-годдзя Гродзенскай Епархіі 15 партрэтаў цыклу «Свяціцеляў зямлі Гарадзенскай»;
  • 2000—2002 — партрэтная галерэя губернатараў Гродна з 1802 по 2002 гады (23 твора)[6];
  • 2004—2005 — партрэтная галерэя кіраўнікоў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (17 твораў);
  • 2006—2007 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта (63 твора);
  • 2007—2008 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта (32 твора);
  • 2009—2010 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў Гродзенскага дзяржаўнагаўніверсітэта (16 твораў)[7];
  • 2008 — манументальны роспіс «Вогнеборцы – гісторыя і традыцыі мужнасці» на фасадзе Музея гісторыі пажарнай службы Гродна[8]
  • 2009 — праект «АртЭвалюцыя», галерэя Тызенгаўза, Гродна[9];
  • 2010 — цыкл партрэтаў «Лікі Нацыі» да Фестывалю Нацыянальных культур у Гродне (10 твораў).
  • 2015 — удзел у праекце «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі», 13 — 31 сакавіка, Гомель[10]

Зноскі

Спасылкі