Плутон (карлікавая планета): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Paganetz (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 127: Радок 127:


== Адметнасці ==
== Адметнасці ==
Плутон вельмі блізкі ў памерах да свайго спадарожніка [[Харон]]а. Гэта ставіць пытанне спосабу ўтварэння такой сістэмы. Паводле адной з гіпотэз, Харон і рэшта спадарожнікаў былі адарваны ад Плутона ў выніку ударнага сутыкнення з іншым нябесным целам блізкай да Плутона масы.
Плутон вельмі блізкі ў памерах да свайго спадарожніка [[Харон, спадарожнік Плутона|Харона]]. Гэта ставіць пытанне спосабу ўтварэння такой сістэмы. Паводле адной з гіпотэз, Харон і рэшта спадарожнікаў былі адарваны ад Плутона ў выніку ударнага сутыкнення з іншым нябесным целам блізкай да Плутона масы.


Арбіта Плутона моцна выцягнута, і [[Сонца]] далёкае ад яе геаметрычнага цэнтру (''гл. таксама:'' [[эксцэнтрысітэт]]). Разам з моцным (~17,1°) нахілам плоскасці арбіты да [[экліптыка|экліптыкі]], гэта прыводзіць да таго, што Плутон на пэўных частках сваёй арбіты бывае бліжэйшым да Сонца за Нептун, напр. у 1979 – 11.2.1999. Гэта дае падставы меркаваць, што Плутон не класічная планета, а цела з [[пояс Койпера|поясу Койпера]], або страчаны спадарожнік Нептуна.
Арбіта Плутона моцна выцягнута, і [[Сонца]] далёкае ад яе геаметрычнага цэнтру (''гл. таксама:'' [[эксцэнтрысітэт]]). Разам з моцным (~17,1°) нахілам плоскасці арбіты да [[экліптыка|экліптыкі]], гэта прыводзіць да таго, што Плутон на пэўных частках сваёй арбіты бывае бліжэйшым да Сонца за Нептун, напр. у 1979 – 11.2.1999. Гэта дае падставы меркаваць, што Плутон не класічная планета, а цела з [[пояс Койпера|поясу Койпера]], або страчаны спадарожнік Нептуна.

Версія ад 16:14, 2 красавіка 2015

Плутон

Выява Плутона, створанае на аснове здымкаў касмічнага тэлескопа «Хабл»
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Клайд Томба
Дата адкрыцця 18 лютага 1930
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха: J2000.0
Перыгелій 29,65834067 а. а.
Афелій 49,30503287 а. а.
Вялікая паўвось (a) 39,48168677 а. а.
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) 0,24880766
Сідэрычны перыяд абарачэння 90 613,3055 дзён (248,09 гадоў)
Сінадычны перыяд абарачэння 366,73 дзён
Арбітальная скорасць (v) 4,666 км/с
Спадарожнікі 4
Фізічныя характарыстыкі[1][2]
Экватарыяльны радыус 1195 км
Палярны радыус 1195 км
Плошча паверхні (S) 1,795×107 км²
Аб'ём (V) 7,15×109 км³
Маса (m) (1,305 ± 0,007)×1022 кг
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) 2,03 ± 0,06 г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) 0,58 м/с² (0,059 g)
Першая касмічная скорасць (v1) 1,2 км/c
Экватарыяльная скорасць вярчэння 0,01310556 км/с
Перыяд вярчэння (T) 6,387230 сід. дзён
Нахіл восі 119,591 ± 0,014°
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α) 133,046 ± 0,014°
Схіленне паўночнага полюса (δ) −6,145 ± 0,014°
Альбеда 0,4
Бачная зорная велічыня да 13,65
Вуглавы дыяметр 0,065—0,115″
Тэмпература
 
мін. сяр. макс.
Паверхні
33 44 55
Атмасфера
Атмасферны ціск 0,30 Па
Склад:

азот, метан

Плутон (134340 Pluto) — карлікавая планета[3] ў Сонечнай сістэме.

Назва паходзіць ад імя бога падземнага свету ў старажытна-рымскай міфалогіі.

Дыяметр: 2301[4] км (0,18 зямных) ; Маса: 0,002 зямных ; Перыяд абарачэння: 6 дзён 9 гадз.[4] ; Арбітальны перыяд: 248 г. ; Адлегласць ад Сонца: 39 а.а.[5]

Астранамічны знак Плутона
Астранамічны знак Плутона

Відавочна, большую частку масы складае лёд з азоту, метану і манаксіду вугляроду. Сярэдняя тэмпература паверхні 43 K (-230°C).[6] Плутон мае вельмі разрэджаную атмасферу з азоту. Існуюць вельмі нязначныя змены надвор'я і сезонаў.

Пошукі Плутона пачаліся, калі П. Ловел выказаў меркаванне пра магчымасць існавання ў вонкавай Сонечнай сістэме "планеты ікс" (1905). Плутон быў знойдзены, калі астраном-аматар К. Томба, шукаючы прычыны адхіленняў у арбіце Нептуна, параўнаў два фотаздымкі зорнага неба з Ловелаўскай абсерваторыі (18.2.1930).

Доўгі час пасля адкрыцця Плутон лічыўся 9-й планетай Сонечнай сістэмы. На падставе адметнасцяў арбіты, а таксама вельмі значных адрозненняў памераў і геалогіі Плутона ад іншых планет вонкавай Сонечнай сістэмы, Міжнародны астранамічны саюз перагледзеў статус Плутона, і класіфікаваў яго як "малую планету" (2006). Цікава, што актыўныя намаганні дзеля перагляду статуса Плутона пачаліся толькі пасля смерці яго адкрывальніка К. Томба (1997).

Сістэма Плутона

Ёсць тэарэтычная магчымасць існавання слабых колцаў Плутона.

Налічваецца 3 вядомыя спадарожнікі[7] : Харон, Нікс, Гідра

Адметнасці

Плутон вельмі блізкі ў памерах да свайго спадарожніка Харона. Гэта ставіць пытанне спосабу ўтварэння такой сістэмы. Паводле адной з гіпотэз, Харон і рэшта спадарожнікаў былі адарваны ад Плутона ў выніку ударнага сутыкнення з іншым нябесным целам блізкай да Плутона масы.

Арбіта Плутона моцна выцягнута, і Сонца далёкае ад яе геаметрычнага цэнтру (гл. таксама: эксцэнтрысітэт). Разам з моцным (~17,1°) нахілам плоскасці арбіты да экліптыкі, гэта прыводзіць да таго, што Плутон на пэўных частках сваёй арбіты бывае бліжэйшым да Сонца за Нептун, напр. у 1979 – 11.2.1999. Гэта дае падставы меркаваць, што Плутон не класічная планета, а цела з поясу Койпера, або страчаны спадарожнік Нептуна.

Тэмпература паверхні Плутона ніжэйшая, чым прагназавалася з улікам толькі геалогіі і сонечнага асвятлення, з-за анты-парніковага эфекту.[8]

Касмічныя даследванні

У 2006 годзе да Плутона быў запушчаны апарат «New Horizons», які летам 2015 года павінен праляцець каля Плутона.

Зноскі

  1. D. R. Williams.. Pluto Fact Sheet. NASA (7 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 28 сентября 2008.
  2. Marc W. Buie, William M. Grundy, Eliot F. Young, Leslie A. Young, S. Alan Stern. Orbits and photometry of Pluto’s satellites: Charon, S/2005 P1, and S/2005 P2 // Astronomical Journal. — 2006. — Vol. 132. — P. 290. — DOI:10.1086/504422arΧiv:astro-ph/0512491
  3. Паводле перакласіфікацыі (2006). Раней класіфікавалася як 9-я планета Сонечнай сістэмы.
  4. а б Дадзеныя 2005 г.
  5. Сярэдняе значэнне, наогул можа быць у межах каля 30-50 а.а.
  6. Ніжэйшая за прагноз. Гл. #адметнасці.
  7. Кастрычнік 2005.
  8. Паводле дадзеных назіранняў з SMA (Submillimeter Array) на Гавайскіх а-вах, 2006.