Сан-Закарыа: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 17 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q794876 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 48: Радок 48:


У Сярэднявеччы, кожны год на [[Вялікдзень]] гэту царкву наведваў [[дож]] для вячэрняй малітвы.
У Сярэднявеччы, кожны год на [[Вялікдзень]] гэту царкву наведваў [[дож]] для вячэрняй малітвы.
[[Выява:Crypt of San Zaccaria church, Venice.jpg|thumb|злева|Крыпта]]
[[Выява:Crypt of San Zaccaria (Venice).jpg|thumb|злева|Крыпта]]
[[Выява:Francesco Guardi 035.jpg|thumb|290px|Царква Сан-Закарыа на карціне Франчэска Гвардзі]]
[[Выява:Francesco Guardi 035.jpg|thumb|290px|Царква Сан-Закарыа на карціне Франчэска Гвардзі]]



Версія ад 09:52, 15 красавіка 2015

Царква
Царква Сан-Закарыа
італ.: San Zaccaria
45°26′05,33″ пн. ш. 12°20′37,23″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Венецыя
Канфесія Рымска-каталіцкі Касцёл
Епархія Патрыярхат Венецыі[d]
Архітэктурны стыль готыка, рэнесанс
Архітэктар Антоніа Гамбела
Маўра Кадучы
Дата заснавання IX стагоддзе і XV стагоддзе
Будаўніцтва IX стагоддзе1515
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Сан-Закарыа (італ.: San Zaccaria) — царква ў Венецыі, у раёне Кастэла.

Гісторыя

Царква была пабудавана ў IX стагоддзі для захоўвання мошчаў Св.Захарыя (бацькі Яна Хрысціцеля), перададзеных у дарунак гораду Венецыі візантыйскім імператарам Львом V. Пасля наймацнейшага пажару 1105 года была збудавана нанова і перабудавана паміж 1458 і 1515 гадамі.

Краявід Венецыі з Сан-Закарыа

Архітэктура

Фасад царквы ўяўляе сабою адзін з найбольш выдатных узораў венецыянскай архітэктуры Ранняга Адраджэння. Будаўніцтва царквы пачалося ў гатычным стылі пад кіраўніцтвам Антоніа Гамбела. А з другога паверху і вышэй было збудавана па праекце Маўра Кадучы. Планіроўка інтэр'ера галоўным чынам гатычная, але з рэнесансным дэкорам.

Джавані Беліні, Мадонна з немаўлём і святымі

Над другім алтаром з левага боку размяшчаецца галоўны шэдэўр царквы - карціна Джавані Беліні «Мадонна з немаўлём і святымі». Напалеон быў зачараваны гэтай карцінай, і ў 1797 годзе павёз яе з сабой у Парыж, дзе яна захоўвалася 20 гадоў.

У Сярэднявеччы, кожны год на Вялікдзень гэту царкву наведваў дож для вячэрняй малітвы.

Крыпта
Царква Сан-Закарыа на карціне Франчэска Гвардзі

У царквы ёсць дзве капліцы — Сан-Тарасіа і капліца Св. Афанасія. У першай знаходзіцца алтар старой царквы, у паўзатопленай крыпце захоўваюцца рэшткі васьмі дожаў, якія кіравалі з 836 па 1172 гады. Капліца Святога Афанасія першапачаткова была цэнтральнай часткай царквы, у 1595 годзе яна была ператворана ў капліцу.

Гл. таксама

Літаратура

  • Herbert Dellwing: Die Kirchen San Zaccaria in Venedig. Eine ikonologische Studie. In: Zeitschrift für Kunstgeschichte, 37. Bd., H. 3/4 (1974), S. 224-234
  • Andrea Rosemann: Die Kirche San Zaccaria in Venedig. Dissertation, TU Berlin 1992 (Volltext)

Спасылкі

Шаблон:Arch-stub Шаблон:Italy-geo-stub