Франчэска Трэвізані: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Ottoboni1.jpg|thumb|250px|''Партрэт кардынала [[П'етра Атабоні]]'' пэнзля Франчэска Трэвізані]]
[[Выява:Pietro Ottoboni by Francesco Trevisani.jpg|thumb|250px|''Партрэт кардынала [[П'етра Атабоні]]'' пэнзля Франчэска Трэвізані]]
'''Франчэска Трэвізані''' ({{lang-it|Francesco Trevisani}}; {{ДН|9|4|1656}} года — {{ДС|30|7|1746}} года) - італьянскі мастак ранняга [[ракако]] ці позняга [[барока]].
'''Франчэска Трэвізані''' ({{lang-it|Francesco Trevisani}}; {{ДН|9|4|1656}} года — {{ДС|30|7|1746}} года) - італьянскі мастак ранняга [[ракако]] ці позняга [[барока]].



Версія ад 22:34, 1 мая 2015

Партрэт кардынала П'етра Атабоні пэнзля Франчэска Трэвізані

Франчэска Трэвізані (італ.: Francesco Trevisani; 9 красавіка 1656 года — 30 ліпеня 1746 года) - італьянскі мастак ранняга ракако ці позняга барока.

Жыццё

Франчэска Трэвізані нарадзіўся ў Кападыстрыі, Істрыя (сучасны Копер цяпер у Славеніі, на той час частка Венецыянскай рэспублікі). Бацька - Антоній Тревізані, які быў архітэктарам, навучыў сына першым крокам дызайну. Затым Франчэска вучыўся ў Венецыі пад кіраўніцтвам Антонія Дзанкі. Пасля Трэвізані пераехаў у Рым. Яго брат, Анджэла Трэвізані быў вядомым мастаком у Венецыі.

У Рыме Франчэска быў падтрыманы кардыналам П'етра Атабоні. Ён знаходзіўся пад моцным уплывам Карла Марата, з яго шэдэўрам фрэскай у Сан-Сільвестр Капітэ (1695-1696). Трэвізані працаваў разам з Джузэпэ Кіяры і Людовікам Джімінары. У Рыме Франчэска знаходзіўся пад ганараваным патранажам кардынала Кіджы. Кіджы замовіў яму некалькіх найбольш значных работ, і рэкамендаваў яго да пратэкцыі папы Клімента XI, які не толькі даручыў яму напісаць аднаго з прарокаў у Сан-Джавані Латэрана, але наняў яго, каб упрыгожыць купал сабора ў Урбіна. Там ён вырабіў фрэскамі алегорыі чатырох кутоў свету. Ён быў наняты герцагам Модэны, пры капіраванні твораў Карэджа і Парміджаніна, таксама працаваў у Браўншвейгу, Мадрыдзе, Мюнхене, Стакгольме і Вене.

Трэвізані таксама знаходзіўся пад уплывам Марата ў карцінах для капліцы баптыстэрыя ў базіліцы Святога Пятра, у авале Прарок Варух у Латэранскай базіліцы, і ў Смерці святога Іосіфа ў царкве Святога Ігнацыя. Трэвізані маляваў сцэны з жыцця Найсвяцейшай Люсі Нарні ў царкве ў Нарні (1714-15).

Мастак таксама напісаў велізарнае палатно для галоўнага алтара базілікі Нацыянальнага палаца Мафры ў Партугаліі.

Ён стаў членам Акадэміі Аркадзі ў 1712 годзе. Сярод яго вучняў былі Франчэска Ціваллі з Перуджы, Людовіка Мазанці, і Джавані Батыста Бругліні.

Трэвізані памёр у Рыме ў 1746 годзе.

Спасылкі