Егіпецкі музей і збор папірусаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Llecco (размовы | уклад)
др вікіфікацыя
Радок 19: Радок 19:
<gallery perrow="5">
<gallery perrow="5">
Image:Nefertiti bust (front).jpg|[[Бюст Неферціці]], каля 1338 г. да н.э.
Image:Nefertiti bust (front).jpg|[[Бюст Неферціці]], каля 1338 г. да н.э.
Image:GreenHead01-AltesMuseum-Berlin.png|«Берлінская зялёная галава», каля 500 г. да н.э.
Image:GreenHead01-AltesMuseum-Berlin.png|«[[Берлінская зялёная галава]]», каля 500 г. да н.э.
Image:Tai-tai, the priest.jpg|Жрэц Тай-тай. [[Новае царства, Старажытны Егіпет|Новае царства]], 18-я дынастыя, каля 1380 г. да н.э.
Image:Tai-tai, the priest.jpg|Жрэц Тай-тай. [[Новае царства, Старажытны Егіпет|Новае царства]], 18-я дынастыя, каля 1380 г. да н.э.
Image:Akhenaten, Nefertiti and their children.jpg|[[Эхнатон]] і [[Неферціці]] гуляюць з дзецьмі. Эпоха [[Амарна|Амарны]], каля 1350 г. да н.э.
Image:Akhenaten, Nefertiti and their children.jpg|[[Эхнатон]] і [[Неферціці]] гуляюць з дзецьмі. Эпоха [[Амарна|Амарны]], каля 1350 г. да н.э.

Версія ад 20:52, 9 мая 2015

Новы музей у Берліне, дзе размяшчаецца калекцыя Егіпецкага музея

Егіпецкі музей і збор папірусаў (коратка Егіпецкі музей, ням.: Ägyptisches Museum und Papyrussammlung) — музей у складзе Дзяржаўных музеяў Берліна. З 2009 года Егіпецкі музей размяшчаецца ў адноўленым Новым музеі на Музейным востраве.

Гісторыя

Егіпецкі двор Новага музея. 1862
Усходні шцюлераўскі будынак, дзе Егіпецкі музей размяшчаўся ў 1967—2005 гадах

Егіпецкі музей вырас з егіпецкага аддзела ў зборы караля Фрыдрыха Вільгельма III, створанага ў 1828 г. па рэкамендацыі Аляксандра фон Гумбальта. Першым кіраўніком гэтага аддзела, які размяшчаўся першапачаткова у палацы Манбіжу, стаў Джузэпэ Пасалаква, купец з Трыеста, чыя калекцыя археалагічных знаходак была пакладзена ў аснову калекцыі. Гэта калекцыя папоўнілася экспанатамі, прывезенымі з экспедыцыі Карла Рыхарда Лепсіуса ў 18421845 гадах.

У 1850 годзе музей атрымаў уласны новы будынак, пабудаваны на Музейным востраве па праекце Фрыдрыха Аўгуста Шцюлера, Новы музей. У 1920 годзе Джэймс Сайман падарыў музею бюст Неферціці, самы вядомы экспанат калекцыі. Сайман фінансаваў раскопкі, якія ў егіпецкай Амарне вёў Людвіг Борхарт, і даставіў знаходкі ў Германію.

Другая сусветная вайна падзяліла фонды музея. Новы музей у 1943 годзе атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, многія экспанаты згарэлі падчас пажару. Збор вывезлі на захоўванне ў розныя месцы. Бюст Неферціці перажыў вайну ў шахце саляварні ў Цюрынгіі, а потым быў перавезены ў Музей Вісбадэна.

Большая частка калекцыі апынулася ва Усходнім Берліне і з 1958 года дэманстравалася ў Музеі Бодэ. Іншая частка калекцыі, перададзеная Заходняй Германіяй у Заходні Берлін, дэманстравалася з 1967 года ў Шцюлераўскім будынку насупраць палаца Шарлотэнбург.

Пасля аб'яднання Германіі настаў час аб'яднацца і дзвюм часткам егіпецкай калекцыі. Экспазіцыя Егіпецкага музея ў Музеі Бодэ была закрыта ў 1990-я гады ў сувязі з рэканструкцыяй будынка. У жніўні 2005 года экспазіцыя з Шарлотэнбурга вярнулася на Музейны востраў, у Стары музей, дзе да 2009 года дэманстраваліся яе найбольш значныя экспанаты невялікіх памераў. Новы музей з прычыны недахопу выставачных плошчаў таксама не можа прыняць такія манументальныя скульптурныя і археалагічныя аб'екты калекцыі, як вароты з храмавага комплексу Калабшы і двор памінальнага храма Сахура. У адпаведнасці з майстар-планам Музейнага вострава ў будучыні яны будуць дэманстравацца ў планаваным чацвёртым флігелі Пергамскага музея.

Экспанаты

Бібліяграфія

  • Jürgen Settgast, Joachim Selim Karig: Ägyptisches Museum Berlin. Westermann-Verlag, Reihe «museum», Braunschweig 1981.
  • Johannes Althoff: Das Ägyptische Museum. Berlin-Edition, Berlin 1998, ISBN 3-8148-0008-7.

Гл. таксама

Спасылкі