Уільям Катберт Фолкнер: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30: Радок 30:
== Беларускія пераклады ==
== Беларускія пераклады ==
* «Гоман і ятра» / Перакл. [[Я. Максімюк]]а
* «Гоман і ятра» / Перакл. [[Я. Максімюк]]а
* «Пах вербены» / Перакл. [[В. Небышынец|В. Небышынца]]
* «Пах вербены» / Перакл. [[В. Небышынец|В. Небышынца]]<ref name="Кр8(13)">''Фолкнер У.'' Пах вербены / Перакл. В.Небышынца; Сонца зойдзе ўвечары / Перакл. А. Асташонка // Крыніца № 8 (13), 1995.</ref>
* «Сонца зойдзе ўвечары» / Перакл. [[А. Асташонак|А. Асташонка]]<ref name="Кр8(13)"/>

Асобныя навелы У. Фолкнера на беларускую пераклалі [[А. Асташонак]] і В. Небышынец.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 12:01, 14 мая 2015

Уільям Фолкнер

Уільям Катберт ФОЛКНЕР (англ.: William Faulkner; 25 верасня 1897 — 6 ліпеня 1962) — амерыканскі пісьменнік, найбуйнейшы прадстаўнік літаратуры «новай свядомасці». Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1949 год.

Жыццё і творчасць

Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце (штат Місісіпі; 1919—1920). Пачынаў як паэт (зборнік «Мармуровы фаўн», 1924). Першы яго раман «Салдацкая ўзнагарода» (1926) пра лёс «страчанага пакалення», раман «Маскіты» (1927) пра людзей мастацтва. Сусветную вядомасць набылі празаічныя творы, якія склалі своеасаблівую эпапею з жыцця амерыканскага Поўдня: раманы «Сартарыс», «Шум і лютасць» (абодва 1929), «Калі я памірала» (1930), «Свяцілішча» (1931), «Святло ў жніўні» (1932), «Авесалом, Авесалом!» (1936); трылогія «Вёсачка» (1940), «Горад» (1957), «Асабняк» (1959); цыклы аповесцей і апавяданняў «Няскораныя» (1938), «Сыдзі, Майсей» (1942) і інш. Аўтар раманаў-прыпавесцей «Пілон» (1935), «Прытча» (1954), «Выкрадальнікі» (1962), аповесці «Рэквіем па манашцы» (1951, інсцэніравана А. Камю), кніг нарысаў і эсэ і інш.

Яго творы шматгеройныя і шматпадзейныя, адметныя ўвагай да патаемнага існавання чалавека, поліфаніяй думак і пачуццяў, напластаваннем розных часоў, фрагментарнасцю, сюжэтнай разгалінаванасцю, насычаны біблейскімі алюзіямі.

Раманы

  • «Soldiers' Pay» («Салдацкая ўзнагарода», 1926)
  • «Mosquitoes» («Маскіты», 1927)
  • «Sartoris (Flags in the Dust)» («Сартарыс», 1929)
  • «The Sound and the Fury» («Гоман і ятра»[1], 1929)
  • «As I Lay Dying» («Калі я памірала», 1930)
  • «Sanctuary» («Свяцілішча», 1931)
  • «Light in August» («Святло ў жніўні», 1932)
  • «Pylon» («Пілон», 1935)
  • «Absalom, Absalom!» («Авесалом, Авесалом!», 1936)
  • «The Unvanquished» («Няскораныя», 1938)
  • «If I Forget Thee Jerusalem (The Wild Palms/Old Man)» («Дзікія пальмы», 1939)
  • «Go Down, Moses» («Сыдзі, Майсей», 1942)
  • «Intruder in the Dust» («Апаганшчык праху», 1948)
  • «Requiem for a Nun» («Рэквіем па манашцы», 1951)
  • «A Fable» («Прытча», 1954)
  • «The Reivers» («Выкрадальнікі», 1962)
  • «The Hamlet» («Вёсачка», 1940)
  • «The Town» («Горад», 1957)
  • «The Mansion» («Асабняк», 1959)

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Паводле перакл. Я. Максімюка.
  2. а б Фолкнер У. Пах вербены / Перакл. В.Небышынца; Сонца зойдзе ўвечары / Перакл. А. Асташонка // Крыніца № 8 (13), 1995.

Літаратура

  • Дранько-Майсюк Л. Апошні нерв // Крыніца. 1995. № 13 (8);
  • Шаблоўская I. Уільям Фолкнер і Якуб Колас // Крыніца. 1995. № 13 (8);
  • Лявонава Е. Плыні і постаці. 3 гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы XIX—XX стст. — Мн., 1998.