Ручніца: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
+пішу - трэба ўдакладніць структуру
Радок 1: Радок 1:
{{пішу|Гэты артыкул і сумежныя з ім трэба ўдакладніць у сэнсе структуры выкладу інфармацыі (назвы артыкулаў, раскладка на артыкулы і падобнае)}}

{{вызнч|1=Ручн{{*|і}}ца}}: ранняя еўрапейская ручная [[гладкаствольная зброя|гладкаствольная]] [[агнястрэльная зброя|агнястрэльная]] [[зброя|зброя]]. Тып з'явіўся ў 2-й пал. 14 ст. і меў жалезна-каваны, пазней бронзава-літы ствол калібру 12,5 – 25 мм, прымацаваны да драўлянай ложы<ref>Існавалі разнастайныя ўзоры ранніх ложаў: металічныя швораны, змацаваныя са ствалом; ложы-коп'і і пад.</ref>. У пач. 16 ст. тып быў выцеснены мушкетамі.
{{вызнч|1=Ручн{{*|і}}ца}}: ранняя еўрапейская ручная [[гладкаствольная зброя|гладкаствольная]] [[агнястрэльная зброя|агнястрэльная]] [[зброя|зброя]]. Тып з'явіўся ў 2-й пал. 14 ст. і меў жалезна-каваны, пазней бронзава-літы ствол калібру 12,5 – 25 мм, прымацаваны да драўлянай ложы<ref>Існавалі разнастайныя ўзоры ранніх ложаў: металічныя швораны, змацаваныя са ствалом; ложы-коп'і і пад.</ref>. У пач. 16 ст. тып быў выцеснены мушкетамі.



Версія ад 12:42, 6 верасня 2008

Шаблон:Вызнч: ранняя еўрапейская ручная гладкаствольная агнястрэльная зброя. Тып з'явіўся ў 2-й пал. 14 ст. і меў жалезна-каваны, пазней бронзава-літы ствол калібру 12,5 – 25 мм, прымацаваны да драўлянай ложы[1]. У пач. 16 ст. тып быў выцеснены мушкетамі.

Такая зброя называлася разнастайнымі назвамі ў розных краінах — пішчаль і ручніца на землях Русі (таксама гакаўніца, калі з крукам-гакам), ручная бамбарда (bombarde portative) ці куляўрына (coulevrine) ў Францыі, Італіі, ручная гармата (handgonne) ў Англіі.

Маса да 8 кг, прыцэльная дальнасць стральбы да 150 м[2]. Французскія куляўрыны 14 – 16 ст. мелі даўжыню 1,2 – 2,4 м, важылі 5 – 28 кг.[3] Ручніцы гусітаў 15 ст. мелі кароткі жалезна-каваны васьмікантовы ствол калібру 26-33 мм на прымітыўнай ложы; г.зв. табарыцкія ручніцы мелі калібр 15 мм, а іх ствол і ложа былі ўжо ўзаемапрыстасаваныя[4].

З'яўленне «ручных бамбард» у 2-й пал. 14 ст. запісанае, напрыклад, у гарадской хроніцы Перуджыі, дзе гарадскія ўлады замовілі «50 бамбардаў даўжынёй з далонь (г.зн., 22 – 24 см), якія прабіваюць усякі даспех». У хроніках раннія выпадкі баявога выкарыстання такой зброі зафіксаваныя, напрыклад, Жанам Фруасадам у паведамленні пра бітву пад Комін (1382). Вядомая фрэска 1343 году ў манастыры Паола-дзі-Неры ў Лечэта каля Сіены, дзе абложнікі абстрэльваюць горад з прымітыўных ручніц.

З цягам часу ручніцы сталіся важкім баявым фактарам, напрыклад, гусіцкіх войнаў і Стогадовай вайны; паведамляецца, што ў 1450 годзе французскія кулеўрынеры былі рэальнай пагрозай для англійскіх лучнікаў. У 1430 годзе Піероні Белі апісваў дзеянне куляў, якія «валяць двух і нават трох людзей, не абароненых даспехам». З'явіліся і майстры стральбы, такія, як нейкі мэтр Жан з Латарынгіі, які падстрэліў шмат англійцаў у час аблогі Руана (1428)[5].

Сярод ранейшых ацалелых узораў — бронзавы ствол даўжынёй 281 мм з руінаў замку Таненберг (разбуранага ў 1399)[4], гакаўніца з Ведэльспанг (1400), якая, магчыма, паходзіла з Даніі ці Германіі і захоўвалася ў Тойхусмузеет (Капенгаген).

Зноскі

  1. Існавалі разнастайныя ўзоры ранніх ложаў: металічныя швораны, змацаваныя са ствалом; ложы-коп'і і пад.
  2. ВЭС-83, С.647,648.
  3. ВЭС-83, С.382.
  4. а б Кабельскі.
  5. Функен, С.72.

Шаблон:Літ