Станіслаў Радзівіл (1559—1599): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50: Радок 50:
З [[нясвіж]]скай лініі роду [[Радзівілы|Радзівілаў]], сын [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалая Чорнага]], [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлера вялікага літоўскага]], і [[Альжбета Радзівіл (Шыдлавецкая)|Альжбеты]] з [[Шыдлавецкія|Шыдлавецкіх]]. Меў братоў [[Альбрэхт Радзівіл (1558-1592)|Альбрэхта]], [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалая Крыштафа]] і [[Юрый Радзівіл (біскуп)|Юрыя]], а таксама сясцёр Ганну Магдалену, Крысціну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.

Навучаўся ў [[Нясвіж]]ы, [[Лейпцыг]]у, падарожнічаў у [[Італія|Італію]], [[Іспанія|Іспанію]], [[Партугалія|Партугалію]], [[Францыя|Францыю]]. Ведаў 12 моў. У [[1574]] перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
Навучаўся ў [[Нясвіж]]ы пад кіраўніцтвам кальвінісцкіх педагогаў, [[Лейпцыг]]у, падарожнічаў у [[Італія|Італію]], [[Іспанія|Іспанію]], [[Партугалія|Партугалію]], [[Францыя|Францыю]]. Ведаў 12 моў. У [[1574]] перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

У [[1580]]—[[1581]] на чале ўласнага аддзелу ўдзельнічаў у [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкай вайне]] ([[1558]]—[[1582]]). Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
У [[1580]]—[[1581]] на чале ўласнага аддзелу ўдзельнічаў у [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкай вайне]] ([[1558]]—[[1582]]). Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.

Версія ад 23:53, 21 мая 2015

Станіслаў Радзівіл
польск.: Stanisław Radziwiłł
С. Радзівіл. Копія XIX ст. з арыгіналу XVI ст.
С. Радзівіл. Копія XIX ст. з арыгіналу XVI ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Вялікі маршалак літоўскі
1592 — 1595
Папярэднік Альбрэхт Радзівіл
Пераемнік Крыштаф Дарагастайскі

Нараджэнне 12 мая 1559(1559-05-12)
Лукішкі каля Вільні
Смерць 19 сакавіка 1599(1599-03-19) (39 гадоў)
Пасау
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Чорны
Маці Альжбета з Шыдлавецкіх
Жонка Марына з Мышкаў
Дзеці Станіслаў, Юрый, Мікалай Крыштаф, Альбрэхт Станіслаў
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Радзівіл (12 мая 1559, Лукішкі каля Вільні — 19 сакавіка 1599, Пасау) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак вялікі літоўскі (15921595), староста жамойцкі1595).

Апрача вялізных абшараў на Валыні (цэнтр — Алыка), валодаў Нягневічамі ў Новагародскім павеце, Налібокамі ў Менскім павеце і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце. У 1586 ўдзельнічаў у заснаванні 3 радзівілаўскіх ардынацыяў, I ардынат на Алыцы.

Біяграфія

Надмагілле С. Радзівіла

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштафа і Юрыя, а таксама сясцёр Ганну Магдалену, Крысціну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.

Навучаўся ў Нясвіжы пад кіраўніцтвам кальвінісцкіх педагогаў, Лейпцыгу, падарожнічаў у Італію, Іспанію, Партугалію, Францыю. Ведаў 12 моў. У 1574 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

У 15801581 на чале ўласнага аддзелу ўдзельнічаў у Інфлянцкай вайне (15581582). Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.

Аўтар рэлігійных твораў, перакладаў. Фундаваў касцёлы ў Налібаках, Дунілавічах.

У шлюбе з Марынай з Мышкаў меў дачок Альжбету і Крысціну, а таксама сыноў Станіслава, Юрыя, Мікалая Крыштафа і Альбрэхта Станіслава[1].

Зноскі

Літаратура