Еранім Стрыдонскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Belarus2578 (размовы | уклад) др added Category:Каталіцкія святыя using HotCat |
Belarus2578 (размовы | уклад) др added Category:Святыя Беларусі using HotCat |
||
Радок 67: | Радок 67: | ||
[[Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы V стагоддзя]] |
[[Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы V стагоддзя]] |
||
[[Катэгорыя:Каталіцкія святыя]] |
[[Катэгорыя:Каталіцкія святыя]] |
||
[[Катэгорыя:Святыя Беларусі]] |
Версія ад 12:24, 26 мая 2015
Еранім | |
---|---|
Eusebius Sophronius Hieronymus | |
Дата нараджэння | каля 345[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 30 верасня 420 ці 419[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах |
У ліку | святы |
Дзень памяці | у Праваслаўнай царкве 15 (28) чэрвеня, у Каталіцкай царкве 30 верасня |
Заступнік | перакладчыкаў |
Працы | Вульгата |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Еранім Стрыдонскі, свецкае імя Герасім[крыніца?] (330 — ~419, Віфлеем) – пісьменнік-палеміст, філолаг, перакладчык на лацінскую мову тэкстаў Бібліі. Тэкст яго перакладу, вядомы пад назваю Вульгаты, на Трыенскім царкоўным саборы (1545) быў прызнаны кананічным, а сам Еранім лічыцца адным з вялікіх айцоў хрысціянскай царквы, якога каталіцкі касцёл прылічыў да святых.
Нарадзіўся ў Далмацыі ў 330 у сям'і грэка або ілірыйца. У Рыме атрымаў выдатную для свайго часу адукацыю, потым наведаў іншыя навуковыя цэнтры. У 373 накіраваўся на Блізкі Усход, папярэдне прыняўшы хрысціянства. Два гады правёў у Антыёхіі, пасля накіраваўся ў Халкідонскую пустыню, дзе аддаўся подзвігам аскетызму, вывучэнню яўрэйскай і халдзейскай моў. Наведаўшы Палесціну, Еранім накіраваўся ў Канстанцінопаль, а адтуль зноў у Рым, дзе папа Дамас I зрабіў яго сваім дарадчыкам. Пасля смерці папы (385) назаўсёды пакінуў сталіцу імперыі, вярнуўся ў Палесціну і пасяліўся ў Віфлееме, дзе заснаваў мужчынскі манастыр, вучыў дзяцей і манахаў. Там ён сабраў вялікую бібліятэку, паглыбляў свае веды па старажытных мовах і літаратурах і займаўся перакладам Бібліі на лацінскую мову. Пераклад Ераніма, вядомы пад назвай Вульгаты, пасля афіцыйна быў прызнаны каталіцкай царквой кананічным. Ен напісаў шэраг палемічных твораў на розныя тэмы, тлумачэнняў да асобных біблейскіх кніг («Быццё», «Эклезіяст», Евангелле ад Мацвея, Пасланні апостала Паўла і інш.), якія ў хрысціянскай літаратуры лічацца аднымі з найлепшых. Яго дагматычныя творы маюць востра палемічны характар, бо іх аўтар быў выдатным майстрам палемікі. За сваё жыццё Еранім напісаў каля 180 твораў. Памёр у Віфлееме каля 419. Праваслаўная царква называе яго блажэнным, а каталіцкая прылічыла да святых.[4]
Апроч таго, Еранім пакінуў некалькі важных гістарычных працаў, у тым ліку кнігу «Пра знакамітых мужоў» (De viris illustribus).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 29 жніўня 2016.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 20 красавіка 2023.
- ↑ BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ Скарына Ф.: Творы... С. 140, 171.
Літаратура
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 140, 171. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
Еранім Стрыдонскі на Вікісховішчы |
Сачыненні
- Хроніка (на англ. мове).
- Поўны тэкст Вульгаты з прадмовай Ераніма (лат.)
- Некаторыя лацінскія тэксты
- Англійскі пераклад прадмоў да біблейскіх кніг і каментара на кн. Данііла
- Нарадзіліся ў 345 годзе
- Нарадзіліся ў Далмацыі
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 420 годзе
- Памерлі ў 419 годзе
- Асобы
- Святыя паводле алфавіта
- Праваслаўныя блажэнныя
- Айцы Царквы
- Святыя Адзінай Царквы
- Хрысціянскія святыя V стагоддзя
- Перакладчыкі Бібліі
- Настаўнікі царквы
- Памерлі ў 410-я гады
- Патрыстыка
- Перакладчыкі на латынь
- Блажэнны Еранім
- Царкоўныя дзеячы IV стагоддзя
- Царкоўныя дзеячы V стагоддзя
- Каталіцкія святыя
- Святыя Беларусі