Алесь Суша (культуролаг): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Дзейнасць: абнаўленне звестак
Радок 11: Радок 11:


Аўтар больш 250 навуковых прац. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Непасрэдны ўдзельнік працы па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
Аўтар больш 250 навуковых прац. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Непасрэдны ўдзельнік працы па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
Старшыня [[Міжнародная асацыяцыя беларусістаў|Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў]]. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ.

Намеснік старшыні [[Міжнародная асацыяцыя беларусістаў|Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў]]. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ.


== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==

Версія ад 09:38, 30 мая 2015

Алесь СУША, Алякса́ндр Алякса́ндравіч СУ́ША — беларускі культуролаг, кнігазнавец. Кандыдат культуралогіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. Атрымаў адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (спецыяльнасць «культуралогія») і Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ (спецыяльнасць «культуралогія»). У 2009 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі.

З 2005 г. працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і іншых ВНУ.

Дзейнасць

Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны ўніяцкай царквы. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення.

Аўтар больш 250 навуковых прац. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Непасрэдны ўдзельнік працы па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ.

Бібліяграфія

  • Буквар у жыцці нашых продкаў = Букварь в жизни наших предков = The ABC-book in life of our ancestors. — Мінск: Нацыянальная бібліятэкі Беларусі, 2012. — 156 с.
  • Даведнік па Беларусі для імператрыцы = Путеводитель по Беларуси для императрицы = A guide to Belarus for the Empress. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2009. — 67 с.
  • Аб нестварэнні грэка-каталіцкай царквы ў 1596 г. // Леў Сапега (1557—1633 гг.) і яго час: зб. навук. артыкулаў. — Гродна, 2007. — С. 294—299.
  • Да пытання перыядызацыі гісторыі культуры Беларусі ў кантэксце яе развіцця на памежжы «Усход — Захад» // Чалавек. Грамадства. Свет. — 2008. — № 4. — С. 3-12.
  • Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 2. — С. 27-37.
  • Лёс культурнай спадчыны грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі: новыя знаходкі ў львоўскіх зборах // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2009. — Вып. 11. — С. 88-130.
  • Праблемы вывучэння помнікаў кніжнай культуры уніяцкай царквы // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана. — Мінск, 2009. — С. 265—272.
  • Асветніцтва // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.273-275.
  • Баброўскі Міхаіл // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.353-354.
  • Багушэвіч Францішак // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.401-402.
  • Базыльяне // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.407-410.
  • Дакументальная спадчына Якуба Сушы : да 400 годдзя з дня нараджэння // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2010. — Вып. 12. — С. 32-68.
  • Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. С. А. Курбанава, А. А. Суша, Г. Я. Галенчанка, В. П. Русак, І. І. Зайцаў, П. М. Лапо. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — Кн. 1. — 1028, [1] с.
  • Бібліятэкі ў адукацыйнай прасторы даўняга Полацка // Беларускі гістарычны часопіс. — 2012. — № 5. — С. 38-46.

Складанне электронных выданняў

А. Суша з'яўляецца стваральнікам першых электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (з 2004 г.), прысвечаных нацыянальнай культурнай спадчыне, у т.л.:

  • Кніга Беларусі. 1517—1917 : зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : Г. Я. Галенчанка (д.г.н.), Т. В. Непарожная, Т. К. Радзевіч; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, А. А. Суша, К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM).
  • Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)=Napoleon Orda's heritage (from the National Library of Belarus funds) / склад. Г. У. Кірэева, Т. І. Рошчына, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
  • Шэдэўры літаратурнай спадчыны Беларусі / склад.: І. І. Зайцаў, В. П. Русак, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
  • Беларуская і руская літаратура: у дапамогу навучэнцам / склад. А. А. Суша. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2011. — 1 CD.
  • Кніжныя помнікі: выяўленне, апісанне, захоўванне, выкарыстанне: метадычныя матэрыялы / складальнік А. А. Суша. – Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2013. – 1 CD.

Удзел у факсімільным узнаўленні беларускіх кніжных помнікаў

  • 2009 — Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества (Санкт-Пецярбург, 1780) — ідэя, апрацоўка графічнага матэрыялу, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выдання;
  • 2012 — Полацкае Евангелле (канец ХІІ — пачатак ХІІІ ст.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, прадмова;
  • 2012 — Букварь языка славянского (Вільня, 1767) — ідэя, адказны за факсімільнае выданне, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выдання;
  • 2012 — Калядная пісанка (Вільня, 1913) — ідэя, адказны за факсімільнае выданне, пасляслоўе;
  • 2012 — В.Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі (Коўна, 1926) — ідэя, прадмова;
  • 2013 — Баркалабаўскі летапіс (спіс 1650-60-х гг.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, уступны навуковы артыкул;
  • 2013 — Сімяон Полацкі. Посах кіравання (1667) — навуковае даследаванне ў асобным томе, адказны за выданне;
  • 2014 — Кніжная спадчына Францыска Скарыны: Кніга Быцця; Кніга Выхад; Кніга Лявіт; Кніга Лічбы; Кніга Другі Закон — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, навуковыя артыкулы да кожнага тома, адказны за выданне;
  • 2014 — Тураўскае Евангелле — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, агульная рэдакцыя, навуковае даследаванне пра помнік, адказны за выданне.

Спасылкі