Віленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
вікіфікацыя |
др removed Category:Віленскае ваяводства; added Category:Адміністрацыйны падзел Віленскага ваяводства using HotCat |
||
Радок 94: | Радок 94: | ||
* {{Крыніцы/ЭГБ|2}} |
* {{Крыніцы/ЭГБ|2}} |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Віленскага ваяводства]] |
||
[[Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага]] |
[[Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага]] |
Версія ад 12:43, 8 чэрвеня 2015
Віленскі павет | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Вільня |
Дата скасавання | 1795 |
Кашталяны | Кашталяны віленскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 6,3 тыс. |
Часавы пояс | +2 |
Час існавання | XV ст. — 1795 |
невядома
Віленскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 6,3 тыс. км². Сталіца — горад Вільня.
Месты і мястэчкі: Астравец, Быстрыца, Варняны, Гедройцы, Гервяты, Дубінкі, Кернаў, Лаварышкі, Майшагола, Меднікі, Міхалішкі, Рудаміна, Салечнікі, Трокенікі, Шырвінты, Яшуны.
Гісторыя
Узнік па Крэўскай уніі (1385) на аснове колішняга Віленскага княства[1], уваходзіў у склад Віленскага ваяводства.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) утварыўся наноў шляхам аб'яднання шэрагу валасцей, якія раней падпарадкоўваліся беспасярэдне ваяводу віленскаму: Гедройцкай, Кернаўскай, Медніцкай, Майшагольскай, Меміскай, Няменчынскай, Рудамінскай. У склад павету ўвайшлі таксама магнацкія маёнткі (Дубінкі, Муснікі, Упнікі, Астравец, Вялькія, Малыя Салечнікі і інш.) і ўладанні касцёла (Веркі, Гервяты, Маляты, Панары, Рукойны, Шашолы).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніў сваё існаванне, яго тэраторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Дэмаграфія
У сяр. XVII ст. налічваў 16 501[2] дым (каля 100—115 тыс. жыхароў). Па Трынаццацігадовай вайне (1654—1667) колькасць дымоў скарацілася да 8,5 тыс.
У апошняй чвэрці XVIII ст. насельніцтва павету дасягала 125—160 тыс. чал. (20,7 тыс. дымоў[3])
Геаграфія
У склад Віленскага павета ўваходзіла тэрыторыя Быстрыцкага, Інтурскага і Кернаўскага старостваў (дзяржаўных валасцей), 40 вялікакняжацкіх дзяржаў[4], а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Плошча павету складала каля 6,3 тыс. км², з іх каля 0,5 тыс. км² знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. За ўвесь час існавання яго межы практычна не змяняліся — асобныя прыгранічныя маёнткі перадаваліся з павету ў павет[5].
Адметнасцю павету была адсутнасць буйных лаціфундый, пераважалі дробныя і сярэднія памерам (да 500 дымоў) маёнткі. Дамінавала шляхецкая ўласнасць (да 74% дымоў). Дзяржаве належала каля 13% дымоў, касцёлу — таксама 13%[6].
Ураднікі
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Першым падкаморыем быў Я. Лявон, суддзёй земскім — Ю. Белазор, падсудкам — С. Касінскі, пісарам — А.Мацкевіч, павятовым харунжым — С. Нарбут.
Павятовую шляхту ўзначальваў кашталян віленскі[5].
Зноскі
- ↑ Мікалай Камінскі. Віленскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 286.
- ↑ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVII ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- ↑ Powiat wileński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 337.
- ↑ Powiat wileński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 338.
- ↑ а б Вячаслаў Насевіч. Віленскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 432.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Віленскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 433.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.