Сінільная кіслата: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) дапаўненне, вікіфікацыя |
VladimirZhV (размовы | уклад) др →Літаратура: дапаўненне |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонкі=400|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10 000}} |
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонкі=400|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10 000}} |
||
* {{кніга|загаловак=Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў|адказны=Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская|месца=Мн.|выдавецтва=Народная асвета|год=2003|старонкі=214|старонак=287|isbn=985-12-0621-8|тыраж=1000}} |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 06:08, 9 чэрвеня 2015
Сінільная кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Традыцыйныя назвы | цыянавадарод, сінільная кіслата |
Хім. формула | HCN |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | бясколерны газ ці бясколерная легкалятучая вадкасць |
Малярная маса | 27,0253 г/моль |
Шчыльнасць | 0,687 г/см³ |
Дынамічная вязкасць (ст. ум.) | 0,201 Па·с (пры 20 °C) |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -13,4 °C |
Тэмпература кіпення | 26,7 °C |
Тэмпература ўспышкі | -17,8 °C |
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | (сярэдняя для газу і вадкасці) 1,97 Дж/(моль·К) |
Хімічныя ўласцівасці | |
pKa | 9,21 |
Растваральнасць у вадзе | у любых прапорцыях |
Аптычныя ўласцівасці | |
Паказчык пераламлення | 1,2675 |
Структура | |
Дыпольны момант | 2,98 Д |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-821-6 |
SMILES | |
Рэг. нумар EC | 200-821-6 |
RTECS | MW6825000 |
ChemSpider | |
Бяспека | |
ЛД50 | мышы (пэраральна) 3.7 мг/кг |
Таксічнасць |
Сіні́льная (цыяніставадародная) кіслата, цыяністы вадарод, нітрыл мурашынай кіслаты, HCN — аднаасноўная кіслата. Адкрыта ў 1782 годзе шведскім хімікам К. В. Шэеле?!, ў 1811 г. Ж. Л. Гей-Люсак атрымаў бязводную сінільную кіслату і вызначыў яе склад[1].
Бескаляровая, вельмі лятучая, лёгкарухомая атрутная вадкасць з характэрным пахам горкага міндалю. Тэмпература кіпення 25,65 °C, шчыльнасць 687,08 кг/м³. Сумесь пары з паветрам (4,9—39,7 % кіслаты) выбуханебяспечная. Змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Узаемадзейнічае з аксідамі і гідраксідамі шчолачных і шчолачназямельных металаў. Не ўзаемадзейнічае з карбанатамі.
Сінільная кіслата ўтрымліваецца ў некаторых раслінах, коксавым газе, тытунёвым дыме, вылучаецца пры тэрмічным раскладанні нейлону, поліурэтанаў.
З металамі ўтварае солі — цыяніды. Арганічныя вытворныя сінільнай кіслаты маюць назву нітрылы.
Асноўны метад атрымання ў прамысловасці — акісляльны аманоліз метану пры тэмпературы 1000 °C на каталізатары (плаціна, сплавы плаціны з родыем і плаціны з ірыдыем)[2].
Сінільная кіслата выкарыстоўваецца у вытворчасці цыянідаў, хлорцыяну, акрылатаў, амінакіслот, у якасці фуміганта і інш.
Зноскі
- ↑ Синильная кислота // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- ↑ Смирнов С. К. Синильная кислота (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 400. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 214. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі
- Смирнов С. К. Синильная кислота (руск.)
- Синильная кислота // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Синильная кислота // Российская энциклопедия по охране труда: В 3 т. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во НЦ ЭНАС,2007. (руск.)