Расяйней: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 51: Радок 51:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да [[1253]] г., калі Расяйней з'яўляўся сталіцай Жамойцкага княства. У [[13 стагоддзе|ХІІІ]]—[[14 стагоддзе|ХIV]] стагоддзях Расяйней узгадваецца ў хроніках пад рознымі назвамі: ''Рушыген'', ''Росыен'' і ''Расейн''. У гэты час Расяйней стаў адным з асноўных гарадоў Жамойці. У [[1416]]—[[1421]] гадах па загадзе вялікага князя [[Вітаўт]]а тут быў пабудаваны касцёл (адзін з першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касцёл, які быў пабудаваны жамойцкім біскупам [[Ежы Тышкевіч]]ам у [[1636]] г. У [[1492]] г. Расяйней атрымаў [[магдэбургскае права]] і ўласны герб. Пасля ўтварэння [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] Расяйней заставаўся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут знаходзілася ўся дзяржаўная ўлада рэгіёну. У [[1580]] годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць у сеймах Рэчы Паспалітай.
Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да [[1253]] г., калі Расяйней з'яўляўся сталіцай Жамойцкага княства. У [[13 стагоддзе|ХІІІ]]—[[14 стагоддзе|ХIV]] стагоддзях Расяйней узгадваецца ў хроніках пад рознымі назвамі: ''Рушыген'', ''Росыен'' і ''Расейн''. У гэты час Расяйней стаў адным з асноўных гарадоў Жамойці. У [[1416]]—[[1421]] гадах па загадзе вялікага князя [[Вітаўт]]а тут быў пабудаваны касцёл (адзін з першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касцёл, які быў пабудаваны жамойцкім біскупам [[Юрый Тышкевіч, біскуп|Юрыем Тышкевічам]] у [[1636]] г. У [[1492]] г. Расяйней атрымаў [[магдэбургскае права]] і ўласны герб. Пасля ўтварэння [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] Расяйней заставаўся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут знаходзілася ўся дзяржаўная ўлада рэгіёну. У [[1580]] годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць у сеймах Рэчы Паспалітай.


Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], Магдэбургскае права было скасаванае.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], Магдэбургскае права было скасаванае.

Версія ад 21:59, 12 чэрвеня 2015

Горад
Расяйней
Raseiniai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1253
Плошча
  • 8,5 км²
Вышыня цэнтра
125 м і 91 м
Насельніцтва
  • 9 763 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Расяйней на карце Літвы
Расяйней (Літва)
Расяйней

Расяйней (літ.: Raseiniai) — горад у цэнтральнай Літве, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Расяйнейскага раёна Каўнаскага павета.

Праз горад цячэ рака Госенка. Расяйней знаходзіцца за 75 км ад Каўнаса. Насельніцтва складае каля 12,5 тыс. чалавек. Расяйней адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя

Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1253 г., калі Расяйней з'яўляўся сталіцай Жамойцкага княства. У ХІІІХIV стагоддзях Расяйней узгадваецца ў хроніках пад рознымі назвамі: Рушыген, Росыен і Расейн. У гэты час Расяйней стаў адным з асноўных гарадоў Жамойці. У 14161421 гадах па загадзе вялікага князя Вітаўта тут быў пабудаваны касцёл (адзін з першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касцёл, які быў пабудаваны жамойцкім біскупам Юрыем Тышкевічам у 1636 г. У 1492 г. Расяйней атрымаў магдэбургскае права і ўласны герб. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай Расяйней заставаўся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут знаходзілася ўся дзяржаўная ўлада рэгіёну. У 1580 годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць у сеймах Рэчы Паспалітай.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, Магдэбургскае права было скасаванае.

У цэнтры горада

У складзе Расійскай імперыі Расяйней быў цэнтрам уезду Віленскай губерні (18011843), а потым Ковенскай губерні (пасля 1843 г.). У ХІХ стагоддзі Расяйней атрымаў развіццё як лакальны цэнтр гандлю дрэвам і пшаніцай, але ў выніку аддаленасці ад чыгуначных ветак і асноўных гандлёвых шляхоў, паступова горад страціў сваю ролю.

Пад час паўстання 1830—1831 гадоў Расяйней стаў адным з цэнтраў вызваленчага руху. 26 сакавіка 1831 г. паўстанцы ўзялі горад і стварылі жамойцкі ўрад. Але праз некалькі дзён расійскія войскі захапілі горад.

Расяйней, таксама, быў адным з цэнтраў яўрэйскай абшчыны. У 1926 годзе яўрэі складалі 40 % насельніцтва горада.

Пад час Першай сусветнай вайны, вясной 1915 г. горад быў заняты нямецкімі войскамі.

Пасля стварэння Літоўскай Рэспублікі ў 1918 г. Расяйней увайшоў у яе склад, дзе стаў цэнтрам павету. У 1940 г. Расяйней апынуўся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 г. горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. У выніку вайсковых дзеянняў было разбурана 90 % пабудоў горада.

Літаратура

  • Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П.П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
  • Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
  • Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.
  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.