Сейшэльскія Астравы: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 154 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1042 (translate me) |
др added Category:Франкамоўныя краіны using HotCat |
||
Радок 62: | Радок 62: | ||
[[Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна]] |
[[Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна]] |
||
[[Катэгорыя:Сейшэльскія астравы| ]] |
[[Катэгорыя:Сейшэльскія астравы| ]] |
||
[[Катэгорыя:Франкамоўныя краіны]] |
Версія ад 17:01, 2 ліпеня 2015
| |||||
Дэвіз: «Finis Coronat Opus (лац.: Канец — справе вянок)» | |||||
Гімн: «Koste Seselwa» | |||||
Дата незалежнасці | 29 чэрвеня 1976 года (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | французская і англійская | ||||
Сталіца | Вікторыя | ||||
Найбуйнейшы горад | Вікторыя | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт |
Джэймс Майкл Дэні Фор | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
180-я ў свеце 455 км² малаважны | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
87 476 чал. (198-я) 193 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2006) • На душу насельніцтва |
$1404 млн. (165-ы) $25990 | ||||
Валюта | Сейшэльская рупія | ||||
Інтэрнэт-дамен | .sc | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SC | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SYC | ||||
Код МАК | SEY | ||||
Тэлефонны код | +248 | ||||
Часавыя паясы | +4 |
Сейшэ́льскія Астравы (фр.: Seychelles, па-крэольску: Sesel) — астраўная краіна ў Індыйскім акіяне, у 1600 км на ўсход ад узбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Мадагаскару. Самы вялікі востраў — Маэ, дзе знаходзіцца сталіца краіны Вікторыя і міжнародны аэрапорт. Афіцыйная валюта — сейшэльская рупія.
Гісторыя
Сэйшэльскія астравы былі вядомы арабскім і індзійскім мараплаўцам. Першымі людзьмі на астравах былі арабы. Яны з'явіліся тут у Х стагоддзі. У 1505 г. тут высадзіліся партугальцы. У 1609 г. тут высадзіліся англійскія маракі. У 1742 г. годзе французскі губернатар Маўрыкію Бертран Франсуа Мах дэ Ла Бурданэ, выслаў на астравы даследчую экспедыцыю. Некаторыя час Сейшэлы былі пірацкай базай, да 1756 г., калі другая французская экспедыцыя не далучыла астравы да сваіх каланіяльных уладанняў. Назва астравоў мае паходжанне ад імя французскага міністра фінансаў пры двары караля Людовіка ХV, Жана Марэ дэ Сейшэле. З 1794 г. Сейшэлы былі акупаваныя брытанцамі, а пасля заканчэння напалеонаўскіх войнаў, перайшлі ў іх поўнае ўладанне. Пачаткова Сейшэлы ўваходзілі ў склад калоніі Маўрыкій, але з 1903 г. сталі асобнай брытанскай калоніяй. Унутраную аўтаномію астравы атрымалі ў 1975 г. у выніку чаго была створана Заканадаўчая Асамблея. 29 чэрвеня 1976 г. Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Рэспублікі Сэйшэльскія Астравы, яе прэзідэнтам стаў лідар Дэмакратычнай партыі Дж. Менчэм, прэм’ер-міністрам – кіраўнік Аб’яднанай партыі Сейшэлаў (АПС, з 1978 г. Прагрэсіўны фронт народа Сейшэлаў, ПФНС) Ф. А. Рэнэ. У чэрвені 1977 г. АПС здзейсніла дзяржаўны пераварот, прэзідэнтам краіны стаў Ф. А. Рэнэ. У 1979 г. прынята новая канстытуцыя, якая абвясціла краіну «суверэннай сацыялістычнай рэспублікай», а адзінай дазволенай партыяй – ПФНС. З пачатку 1990-х гадоў пачалася дэмакратызацыя палітычнага жыцця. Канстытуцыя 1993 г. замацавала шматпартыйнасць. На выбарах 1993 г. і 1998 г. перамог ПФНС, а Ф. А. Рэнэ двойчы абраны прэзідэнтам краіны.
Дыпламатычныя адносіны з Беларуссю ўстаноўлены ў кастрычніку 2001 г.