Эфатэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28: Радок 28:


На Эфатэ пераважаюць кіслотныя вулканічныя [[Глеба|глебы]]. Захаваліся трапічныя [[лес|лясы]]. Фаўна прадстаўлена рознымі відамі [[птушкі|птушак]], [[кажаны|кажанамі]], [[казуркі|казуркамі]], [[крабы|крабамі]].
На Эфатэ пераважаюць кіслотныя вулканічныя [[Глеба|глебы]]. Захаваліся трапічныя [[лес|лясы]]. Фаўна прадстаўлена рознымі відамі [[птушкі|птушак]], [[кажаны|кажанамі]], [[казуркі|казуркамі]], [[крабы|крабамі]].

== Гісторыя ==
У старажытнасці ([[13 стагоддзе да н.э.|XIII]] ст. да н. э.) Эфатэ быў населены прадстаўнікамі культуры [[Лапіта]], якіх звычайна атаесамляюць з продкамі [[палінезійцы|палінезійцаў]]. Аднак [[археалогія|археалагічныя]] раскопкі могілак носьбітаў Лапіта паказалі, што яны нарадзіліся за межамі вострава. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. Эфатэ быў заняты [[меланезія|меланезійцамі]]. Сувязі з Палінезіяй захоўваліся і ў пазнейшы перыяд. У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] [[знешнія палінезійцы]] засялілі астравок Філа каля Эфатэ. Меланезійскае насельніцтва жыло пераважна на [[бераг|ўзбярэжжы]], займалася [[земляробства]]м і [[рыбалоўства]]м. У [[16 стагоддзе|XVI]] - [[17 стагоддзе|XVII]] стст. на паўночным захадзе склаўся магутны саюз правадыроў рода Роі-Мата, які паступова распаўсюдзіў уладу на Эфатэ і суседнія астравы.


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 16:49, 3 ліпеня 2015

Эфатэ
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Пляж Эракор
Пляж Эракор
Характарыстыкі
Плошча899,5 км²
Насельніцтва65 734 чал.
Шчыльнасць насельніцтва73,08 чал./км²
Размяшчэнне
17°41′ пд. ш. 168°22′ у. д.HGЯO
АкваторыяКаралавае мора
Краіна
Эфатэ (Вануату)
Эфатэ
Эфатэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эфатэ́ (англ.: Efate) — востраў у групе Новыя Гебрыды. Уваходзіць у склад Вануату. На Эфатэ знаходзіцца Порт-Віла, сталіца дзяржавы. Плошча - 899,5 км². Насельніцтва (2009 г.) - 65 734 чал.

Геаграфія і прырода

Востраў Эфатэ месціцца на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна ў 1738 км ад бліжэйшага мацерыка Аўстралія. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 46 км, з захаду на ўсход — 33 км. Мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся на лініі разлому тэктанічных пліт. Паверхня ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт — гара Мак-Дональд (647 м). Частку ўзбярэжжа займаюць пясчаныя пляжы.

Клімат трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад +20,8°C да +26,4°C. Сезон са снежня да мая суправаджаецца дажджлівым надвор'ем і трапічнымі цыклонамі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2405 мм.

На Эфатэ пераважаюць кіслотныя вулканічныя глебы. Захаваліся трапічныя лясы. Фаўна прадстаўлена рознымі відамі птушак, кажанамі, казуркамі, крабамі.

Гісторыя

У старажытнасці (XIII ст. да н. э.) Эфатэ быў населены прадстаўнікамі культуры Лапіта, якіх звычайна атаесамляюць з продкамі палінезійцаў. Аднак археалагічныя раскопкі могілак носьбітаў Лапіта паказалі, што яны нарадзіліся за межамі вострава. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. Эфатэ быў заняты меланезійцамі. Сувязі з Палінезіяй захоўваліся і ў пазнейшы перыяд. У сярэднявеччы знешнія палінезійцы засялілі астравок Філа каля Эфатэ. Меланезійскае насельніцтва жыло пераважна на ўзбярэжжы, займалася земляробствам і рыбалоўствам. У XVI - XVII стст. на паўночным захадзе склаўся магутны саюз правадыроў рода Роі-Мата, які паступова распаўсюдзіў уладу на Эфатэ і суседнія астравы.

Спасылкі