Мал: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Butko (размовы | уклад)
fix
Радок 3: Радок 3:
|арыгінал імя =
|арыгінал імя =
|выява = Fragment of monument to knyaz Mal in Korosten town, Ukraine.jpg
|выява = Fragment of monument to knyaz Mal in Korosten town, Ukraine.jpg
|шырыня = 250px
|шырына = 250px
|апісанне выявы =
|апісанне выявы =
|апісанне = Фрагмент [[помнік]]а князю Малу ў горадзе [[Карасцень]], [[Украіна]]
|апісанне = Фрагмент [[помнік]]а князю Малу ў горадзе [[Карасцень]], [[Украіна]]

Версія ад 20:49, 8 ліпеня 2015

Малы (Малдзіт)
Фрагмент помніка князю Малу ў горадзе Карасцень, Украіна
Род дзейнасці князь, кіраўнік племя драўлян
Дата нараджэння невядомая
Дата смерці 946(0946)
Бацька «…сын Ніскінін»[1]
Дзеці Малуша (??), Дабрыня (??)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мал (?-каля 946) — князь племя драўлянаў з цэнтрам у горадзе Іскарасцень.

Паходжанне

Паходзіў з драўлянскага княжацкага роду, названага пасля гісторыкамі як Любячаніны. Якімаўскі летапіс паведамляе, што Мал - "князь драўлянскі, сын Ніскінін". Імя Мал ці Ніскіня магло значыць "маленькі, невысокі". Імя было нададзена ў дзяцінстве, таму неабавязкова, што, вырасшы, ён быў невысокага росту. Існуе думка, што імя Мал роднаснае валійскаму mael ("князь, правадыр"), брэтонскаму Magli (уласнае імя) ці Ma(e)l-, -mael (частка ўласнага імя), старажытнаірландскаму mбl ("прынц, князь, пер, шляхціч"). У такім выпадку "Мал Ніскіня" значыць "князь Ніскіня".

Кіраванне

Мал кіраваў племем драўлянаў, якое ад 914 было ў залежнасці ад Кіева. Магчыма, што сярод мясцовае старэйшыны існавала ідэя здабыцця незалежнасці. У 945 кіеўскі князь Ігар, ужо сабраўшы даніну з драўлянаў, вырашыў спагнаць яе шчэ раз, але неразважліва пакінуў асноўную частку свайго войска ў Кіеве. Гэта паслужыла непасрэднай прычынай да паўстання, якое і ўзначаліў Мал. Войска Ігара было разбіта, а самога яго прывязалі да дзвюх бярозаў, якія выпраміўшыся разарвалі яго на дзве часткі. Ігара, паводле звычаю, пахавалі з усімі пашанамі, а над яго магілай насыпалі курган. Суседняе ж сяло назвалі ў гонар гэтага Магільна (цяпер Палескае).

Паводле "Аповесці мінулых гадоў" драўляне паспрабавалі ажаніць Мала з удавой Ігара Вольгай, але ўсе паслы былі забіты, а сама Вольга жорстка расправілася з забойцамі мужа. Іскарасцень быў спалены, а драўлянскія старэйшыны былі забраныя ў палон. Магчыма, сярод іх быў і Мал. Магчыма ў гонар яго быў названы горад Малін у сучаснай Жытомірскай вобласці Украіны.

Дзеці

Гісторыкі лічаць, што дзецьмі Мала маглі быць Малуша, ключніца княгіні Вольгі і маці князя Уладзіміра, і Дабрыня. Яны займалі становішча прыдворнай чэлядзі пры Вользе і Святаславе, але затым змаглі дасягнуць значных вышынь у дзяржаўным кіраванні. Дабрыня стаў намеснікам у Ноўгарадзе, куды неўзабаве быў адпраўлены і Уладзімір з Малушай. Летапіс называе бацькам Малушы Малка Любчаніна. У былінах Дабрыня носіць імя па бацьку Мікіціч і славіцца «вяскоўцам».

Зноскі

  1. В.Н. Татищев. / ИСТОРИЯ РОССИЙСКАЯ / ЧАСТЬ ПЕРВАЯ / ГЛАВА ЧЕТВЕРТАЯ / ОБ ИСТОРИИ ИОАКИМА, ЕПИСКОПА НОВОГОРОДСКОГО(недаступная спасылка). zhurnal.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2009. Праверана 19 ліпеня 2010.

Спасылкі

  1. Довідник з історії України.За ред. І.Підкови та Р.Шуста.- К.: Генеза, 1993.
  2. Анатолий Маркович Членов. По следам Добрыни
  3. Іскоростень