Струста (возера): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) вікіфікацыя |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
|lon_dir=E |
|lon_dir=E |
||
|Плошча вадазбору = 223 |
|Плошча вадазбору = 223 |
||
|Катэгорыя на Вікісховішчы = |
|Катэгорыя на Вікісховішчы = Strusta Lake |
||
}} |
}} |
||
'''Струста''' — [[возера]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім р-не]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. |
'''Струста''' — [[возера]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім р-не]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. |
Версія ад 08:03, 10 ліпеня 2015
Струста | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,6 м |
Даўжыня | 6,4 км |
Шырыня | 4,2 км |
Плошча | 13 км² |
Аб’ём | 0,0943 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 27,8 км |
Найбольшая глыбіня | 23 м |
Сярэдняя глыбіня | 7,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,2 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 223 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Струста — возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 4 км на поўначы ад горада Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр.
Плошча 13 км². Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 6,4 км. Найбольшая шырыня 4,2 км. Даўжыня берагавой лініі 27,8 км. Аб′ём вады 94,3 млн. м³. Плошча вадазбору 223 км². Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на поўначы 25—30 м), абразійныя, парослыя хмызняком і лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, пераўвільготненыя, на поўначы зліваюцца са схіламі. Ёсць мноства заліваў і 7 астравоў (агульная плошча 2,58 км²; найбольшыя Чайчын, Шова, Бярозаўскія, Яленя). Прыбярэжная зона да глыбіні 3 м пясчаная, трапляюцца гліны; глыбакаводную зону высцілаюць ілы, часткова сапрапелі. Каля паўднёвага і ўсходняга берагоў паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м. Да глыбіні 6—7 м растуць харавыя водарасці, эладэя канадская, рагаліснік, рдзесты.
На захадзе ўпадае рака Акмяніца, злучана пратокамі з азёрамі Снуды, Балойса і Ельна, сцёк праз пратоку ў возера Войса.
Праз возера праходзіць турысцкі маршрут. Струстаўскі валун, размешчаны ля затокі возера, — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992).
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 46. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)