Люцынскі павет: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
|насельніцтва = 128 200 жыхароў (1897)
|насельніцтва = 128 200 жыхароў (1897)
}}
}}
'''Лю́цынскі павет''' — адміністрацыйная адзінка ў складзе [[Пскоўская губерня|Пскоўскай]] і [[Полацкая губерня|Полацкай губерняў]], [[Полацкае намесніцтва|Полацкага намесніцтва]], [[Беларуская губерня|Беларускай]] і [[Віцебская губерня|Віцебскай]] губерняў, якая існавала ў 1772-1920 гадах. Цэнтр - [[Горад Лудза|горад Люцын]].
'''Лю́цынскі павет''' — адміністрацыйная адзінка ў складзе [[Пскоўская губерня|Пскоўскай]] і [[Полацкая губерня|Полацкай губерняў]], [[Полацкае намесніцтва|Полацкага намесніцтва]], [[Беларуская губерня|Беларускай]] і [[Віцебская губерня|Віцебскай]] губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Цэнтр - [[Горад Лудза|горад Люцын]].
== Адміністрацыйны падзел ==
== Адміністрацыйны падзел ==

Версія ад 23:36, 12 ліпеня 2015

Люцынскі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Люцын
Дата ўтварэння 1772
Дата скасавання 1920
Насельніцтва 128 200 жыхароў (1 897)
Плошча 5,2 тыс. км²
Люцынскі павет на карце

Лю́цынскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Цэнтр - горад Люцын.

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 13 валасцей:

  • Балцінаўская
  • Балоўская
  • Дамапольская (з цэнтрам ў в. Бяляўская)
  • Зальміуская (з цэнтрам ў в. Рогаўка)
  • Звірдзінская (з цэнтрам ў маёнтку Пагулянкі)
  • Істрская (з цэнтрам ў м. Старая Слабада)
  • Корсаўская
  • Ляндскаронская (з цэнтрам ў в. Полішчына)
  • Марыенгаўзенская
  • Міхайлаўская (з цэнтрам ў в. Мярзінка)
  • Нерзенская
  • Посіньская
  • Пылдзенская (з цэнтрам ў в. Вяжэнкі)
  • Рунданская
  • Эверэмуйжская
  • Янавольская (з цэнтрам ў м. Брыгі)

Гісторыя

Люцынскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 — да Віцебскай. У 1920 годзе адыйшоў да Латвіі.

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 128,2 тыс. чал.[1] У тым ліку латышоў - 64,2%; беларусаў - 85,7%; рускіх - 7,1%; яўрэяў - 4,9%; палякаў - 2,2%. У павятовым горадзе Люцын пражывала 5140 чал.

Сучаснае становішча

У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917 г.) уваходзіць у склад Латвіі.

Вядомыя асобы

  • Карл Багдановіч (1864—1947) — расійскі і польскі геолаг і падарожнік. Акадэмік Польскай Акадэміі навук.
  • Мікалай Зарэмба (1821—1879) — расійскі музычны педагог (нарадзіўся ў маёнтку Азупіна)
  • Мікола Панькоў (1911—1995) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец, бібліёграф
  • Ілля Чашнік (1902-1929) — савецкі мастак і дызайнер

Спасылкі

Зноскі