Мікенская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12: Радок 12:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[File:0159 - Archaeological Museum, Athens - Mask from Mycenae - Photo by Giovanni Dall'Orto, Nov 10 2009.jpg|thumb|Залатая маска з шахтавай магільні ў Мікенах]]
[[File:0159 - Archaeological Museum, Athens - Mask from Mycenae - Photo by Giovanni Dall'Orto, Nov 10 2009.jpg|thumb|Залатая маска з шахтавай магільні ў Мікенах]]
Узнікненню мікенскай [[археалагічная культура|археалагічнай культуры]] ў [[Балканскі паўвостраў|балканскай]] [[Грэцыя|Грэцыі]] непасрэдна папярэднічала сярэдняя [[эладская культура]] (MH), якая развівалася ў шчыльнай сувязі з культурай астравіцян-[[мінойцы|мінойцаў]] і, відавочна, належыла [[мінійцы|мінійцам]]. Іх [[этнас|этнічная]] прыналежнасць да канца не высветлена. Існуюць думкі, што мінійцы належылі да насельніцтва, якое папярэднічала [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцам]], або маглі быць індаеўрапейцамі, нават блізкімі да [[ахейцы|ахейцаў]]. Менавіта, з прыходам індаеўрапейскіх плямён ахейцаў на поўдзень балканскай Грэцыі, які прыкладна супадае з пачаткам [[Мінойская цывілізацыя#Перыядызацыя|эпохі новых палацаў]] на [[Востраў Крыт|Крыце]] і датуецца прыблізна [[1700 да н.э.|1700]] г. да н. э., даследчыкі звязваюць ўзнікненне Мікенскай цывілізацыі.
Узнікненню мікенскай [[археалагічная культура|археалагічнай культуры]] ў [[Балканскі паўвостраў|балканскай]] [[Грэцыя|Грэцыі]] непасрэдна папярэднічала сярэдняя [[эладская культура]] (MH), якая развівалася ў шчыльнай сувязі з культурай астравіцян-[[мінойцы|мінойцаў]] і, відавочна, належыла [[мінійцы|мінійцам]]. Іх [[этнас|этнічная]] прыналежнасць да канца не высветлена. Існуюць думкі, што мінійцы належылі да насельніцтва, якое папярэднічала [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцам]], або маглі быць індаеўрапейцамі, нават блізкімі да [[ахейцы|ахейцаў]]. Менавіта, з прыходам індаеўрапейскіх плямён ахейцаў на поўдзень балканскай Грэцыі, які прыкладна супадае з пачаткам [[Мінойская цывілізацыя#Перыядызацыя|эпохі новых палацаў]] на [[Востраў Крыт|Крыце]] і датуецца прыблізна [[1700 да н.э.|1700]] г. да н. э., даследчыкі звязваюць узнікненне Мікенскай цывілізацыі.


[[Швецыя|Шведскі]] [[археалогія|археолаг]] [[:sv:Arne Furumark|Арнэ Фурумарк]] на аснове раскопак на поўдні Грэцыі дае наступную перыядызацыю<ref>The Oxford Handbook of the Bronze Age Aegean. / Ed by Eric H. Cline. — New York, 2010. P. 151—155</ref>:
[[Швецыя|Шведскі]] [[археалогія|археолаг]] [[:sv:Arne Furumark|Арнэ Фурумарк]] на аснове раскопак на поўдні Грэцыі дае наступную перыядызацыю<ref>The Oxford Handbook of the Bronze Age Aegean. / Ed by Eric H. Cline. — New York, 2010. P. 151—155</ref>:

Версія ад 15:52, 13 ліпеня 2015

Распаўсюджанне Мікенскай цывілізацыі

Міке́нская цывілізацыя, Міке́нская культура — ахейская цывілізацыя бронзавага веку (XVII — XII стст. да н. э.). Разглядаецца як частка эгейскай цывілізацыі. Назва дадзена па найменню старажытнага горада Мікены на паўвостраве Пелапанес.

Даследаванне

Нямецкія археолагі падчас раскопак у Мікенах. Фота 1884—1885 гг.

Старажытнагрэчаская міфалогія і эпічныя творы доўгі час з'яўляліся адзінай крыніцай гісторыі Мікенскай цывілізацыі. Міфы апавядалі пра заснаванне гарадоў, культурных першапродкаў і подзвігі герояў, у тым ліку Даная, Кадма, Пелопа, Эдыпа, Персея, Тэсея, арганаўтаў і інш. Эпічны Траянскі цыкл, найбольш вядомымі творамі якога з'яўляюцца Іліяда і Адысея Гамера, апавядаў пра вайну ахейцаў супраць малаазіяцкіх тэўкраў і спусташэнне ахейцамі Троі. У міфах і эпічных творах узгадваліся такія буйныя ахейскія цэнтры балканскай Элады, як Мікены, Тырынф, Афіны, Фівы, Аргас, Спарта і інш. Акрамя таго, у іх казалася пра ахейскія калоніі на Кіпры і ў Заходнім Міжземнамор'і.

Спробы даследчай перапрацоўкі міфаў прадпрымаліся ўжо ў перыяд элінізму. Складальнікі Параскага мармуру (III ст. да н. э.)[1] паспрабавалі ўсталяваць адзіную храналогію міфічных падзей. Прыбыццё ў Грэцыю Даная, згодна Гамеру — першапродка ахейцаў, яны датавалі XVI ст. да н. э. Аднак сапраўдны прарыў быў зроблены вучонымі ў XVIII ст., калі І. Вінкельман[2] увёў навуковую класіфікацыю на аснове параўнання рэштак антычнай культуры з міфалагічнымі падзеямі. У XIX ст. пачаліся археалагічныя даследаванні. Прычым, іх прыхільнікі арыентаваліся на міфалагічныя сюжэты. У 1870-ых гг. нямецкі археолаг-аматар Генрых Шліман адкрыў рэшткі Троі, у 1876 г. — старажытных Мікенаў, у 1884 г. — Тырынфа[3]. Ужо ў XX ст. былі зроблены знаходкі ў іншых раёнах Грэцыі, а таксама на Кіпры, Сіцыліі і Ліпарскіх астравах.

Вылучэнне асобнага перыяда развіцця Мікенскай цывілізацыі мела працяглую гісторыю. Ужо даследчыкі старажытнагрэчаскіх міфаў заўважылі існаванне пэўнага перапынку ў развіцці Старажытнай Грэцыі ў канцы 2 — пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Карл Отфрыд Мюлер у 18251830 гг. распрацаваў тэорыю дарыйскага заваявання, якое нібы паклала канец ахейскай культуры[4]. Раскопкі Г. Шлімана ў Мікенах садзейнічалі ўкараненню паняцця Мікенскай цывілізацыі. Яго праца, а таксама адкрыццё А. Дж. Эвансам Мінойскай цывілізацыі вымусіла даследчыкаў перанесці пачатак старажытнагрэчаскай гісторыі ў 3 тысячагоддзе да н. э.[5], але ў той жа час увесці ва ўжытак іншае паняцце «крыта-мікенская культура», якое пазней трансфармавалася ў «эгейскую культуру». Толькі ў другой палове XX ст. больш пільнае вывучэнне знаходак на Крыце і Кікладах дазволілі вылучыць асобныя Кікладскую, Мінойскую і Мікенскую культуры. Расшыфроўка лінейнага пісьма Б, знойдзенага А. Дж. Эвансам, а таксама даследаванне пісьмовых помнікаў Старажытнага Егіпта і хетаў далі магчымасць абапірацца на пісьмовыя крыніцы непасрэдна 2 тысячагоддзя да н. э.

Гісторыя

Залатая маска з шахтавай магільні ў Мікенах

Узнікненню мікенскай археалагічнай культуры ў балканскай Грэцыі непасрэдна папярэднічала сярэдняя эладская культура (MH), якая развівалася ў шчыльнай сувязі з культурай астравіцян-мінойцаў і, відавочна, належыла мінійцам. Іх этнічная прыналежнасць да канца не высветлена. Існуюць думкі, што мінійцы належылі да насельніцтва, якое папярэднічала індаеўрапейцам, або маглі быць індаеўрапейцамі, нават блізкімі да ахейцаў. Менавіта, з прыходам індаеўрапейскіх плямён ахейцаў на поўдзень балканскай Грэцыі, які прыкладна супадае з пачаткам эпохі новых палацаў на Крыце і датуецца прыблізна 1700 г. да н. э., даследчыкі звязваюць узнікненне Мікенскай цывілізацыі.

Шведскі археолаг Арнэ Фурумарк на аснове раскопак на поўдні Грэцыі дае наступную перыядызацыю[6]:

  • 1650 — 1600 — пласт I (раннія ахейскія магільні ў Мікенах). Гэты перыяд звязаны з прыходам ахейцаў з поўначы Грэцыі. Яму маглі папярэднічаць катастрафічныя падзеі, накшталт аднаго з вывяржэнняў вулкана на Сантарыне.
  • 1600 — 1470 да н. э. — пласт IIA (круглыя шахтавыя магільні ў Мікенах).
  • 1470 — 1410 да н. э. — пласт IIB: пачатак будаўніцтва першых палацаў.
  • 1410 — 1370 да н. э. — пласт IIIA1.
  • 1370 — 1315 да н. э. — пласт IIIA2. Каля 1370 г. адбылося разбурэнне і ўзнаўленне Кноскага палаца на Крыце.
  • 1315 — 1225 да н. э. — пласт IIIB1.
  • 1225 — 1190 да н. э. — пласт IIIB2. Разбурэнне Кноскага палаца.

Першыя два перыяды звязаны са станаўленнем Мікенскай цывілізацыі на Пелапанесе, у Атыцы і Беотыі. Ужо ў другі перыяд будаваліся раскошныя шахтавыя магільні арыстакратыі, таксама знойдзены рэшткі цыклапічных каменных умацаванняў і багатага дома. У сваёй аснове гэтыя пабудовы арыгінальныя, маюць толькі некаторыя рысы, па якіх можна меркаваць аб уплыве Мінойскай цывілізацыі. У шахтавых пахаваннях былі выяўлены металічныя вырабы, зброя, а таксама рэшткі цел. Яны дасягалі 180 см і адрозніваліся ад больш грацыяльных карэнных насельнікаў Міжземнамор'я[7]. Леў Клейн лічыць, што знешняе аблічча мікенскіх воінаў адлюстравана ў вобразе героя Іліяды, Аякса[8]. Гамер маляваў яго вельмі высокім, узброеным вялізарным шырокім шчытом.

Каля 1460 г. на Сантарыне адбылося найбольш значнае вывяржэнне вулкана, што загубіла мінойскую культуру. Некаторы час рэшткі мінойскай цывілізацыі ўсё яшчэ захоўваліся на Крыце, але на працягу трэцяга — чацьвёртага перыядаў існавання Мікенскай цывілізацыі Крыт быў заваяваны ахейцамі. Яны часткова перабудавалі знакаміты палац у Кносе. Рэшткі ахейскіх магільняў і пабудоў на Крыце сведчаць пра тое, што яны адрозніваліся ад мінойскіх архітэктурных помнікаў. У пачатку XIV ст. да н. э. канчаткова адрадзілася крыцкая сельская гаспадарка. У гэты ж час назіраецца экспансія мікенскай культуры ў іншыя рэгіёны Міжземнамор'я ў выніку ўсталявання як гандлёвых сувязяў, так і перасялення. Аналіз знаходак мікенскай керамікі сведчыць, што большасць яе распаўсюджвалася ва Усходнім Міжземнамор'і — на Кіпры, у Леванце і ў Егіпце, але таксама маюцца знаходкі на тэрыторыі сучаснай Італіі, ў Анатоліі і г. д.[9]. Каля 1400 г. да н. э. прадстаўнікі мікенскай куьтуры з'явіліся на Кіпры[10] і на паўднёвым захадзе Малой Азіі[11]. Вядомы рэшткі мікенскага паселішча ў Сіцыліі і на Ліпарскіх астравах[12].

Канец бронзавага века быў росквітам Мікенскай цывілізацыі. Горад Мікены, які даў ёй сваё імя, перажыў уздым у 1350 — 1200 гг. да н. э.[13] Ён знаходзіўся на ўзвышшы ў стратэгічна важным месцы Аргалідскай даліны, што дазваляла кантраляваць шляхі ад мясцовага заліва да поўначы. Горад быў акружаны масіўнымі фартыфікацыйнымі збудаваннямі, узведзенымі ў тры этапы (1350 г. да н. э., 1250 г. да н. э. і 1225 г. да н.э.). Галоўным матэрыялам пабудовы былі вялізарныя (да 100 тон) добра апрацаваныя да формы куба валуны, за што пазней мур атрымаў назву цыклапічнага. На самай вяршыні ўзвышша месціўся палац, названы першаадкрывальнікам Г. Шліманам палацам Агамемнана. Ніжэй на схіле захаваліся рэшткі каменных дамоў. У шасці шахтавых магільнях былі знойдзены кераміка і металічныя вырабы, у тым ліку прадметы ювелірнага мастацтва, зброя, пасудзіны і залатыя пахавальныя маскі. Акрамя таго вядомы штучныя купальныя магільні для высакародных асоб.

Другім значным горадам Аргаліды быў Тырынф, які дасягнуў узвышэння ў XIV — XIII стст. да н. э.[14] Яго ўмацаваны акропаль добра захаваўся да нашага часу і з'яўляецца выдатным абразчыкам архітэктуры Мікенскай цывілізацыі:

Акропаль у Тырынфе

Тырынфскі акропаль будаваўся ў тры этапы, меў тры паверхі, галерэі і танэлі да 20 м. Знаходка археолагамі ганчарнай пячы сведчыць пра тое, што ўмацаванне выкарыстоўвалася не толькі як ваенны аб'ект, але і цэнтр рамеснай вытворчасці. У 2 км ад акропаля былі знойдзены дзве купальныя магільні. У супрацьлеглай частцы Пелапанеса на ўрадлівай Месенскай раўніне прыкладна ў той жа час квітнеў Пілас, дзе падчас раскопак 1939 г. i 1952 г. быў адкрыты вялікі палацавы комплекс. Характэрна, што найбольш значныя ахейскія гарады Пелапанеса будаваліся бліз мора.

Прадстаўнікі Мікенскай цывілізацыі дасягнулі значных поспехаў у развіцці рамяства і сельскай гаспадаркі. Нягледзячы на вялікую ролю ў эканамічным жыцці палацавых комплексаў, сучасныя даследчыкі мяркуюць, што ў ахейскіх гарадах-дзяржавах меліся значныя элементы рынкавай эканомікі[15]. Гандаль вёўся не толькі паміж жыхарамі адной дзяржавы, але падтрымліваліся шчыльныя сувязі з іншымі рэгіёнамі, у тым ліку з заморскімі краінамі. Падчас раскопак у Грэцыі былі знойдзены слановая косць, волава, розныя прадметы раскошы, якія прывозіліся з Егіпта, Кіпра і краін Блізкага Усхода. Гэта стала магчыма дзякуючы наяўнасцю марскога флота. Захаваліся выявы ахейскіх караблёў, у тым ліку дастаткова вялікіх з дзвюмя палубамі і прамымі ветразямі. На верхняй палубе намалёваны ўзброеныя воіны, а на ніжняй — грабцы[16]. Такія караблі адрозніваліся ад мінойскіх. Для вядзення гаспадарчых запісаў палацаў карысталіся лінейным пісьмом Б. Пісалі на гліняных таблетках на архаічнай старажытнагрэчаскай мове.

Старажытнагрэчаская міфалогія і эпас апавядаюць пра грамадства Мікенскага перыяда як надзвычай ваенізаванае, дзе стала ўспыхвалі канфлікты паміж высакароднымі асобамі, ухваляліся мужнасць і ваенная кемлівасць. У наш час сусветную вядомасць набылі эпічныя звесткі пра Траянскую вайну. Яе вялі ахейскія дзяржавы балканскай Грэцыі на чале мікенскага валадара Агамемнана супраць магутнага горада Троя ў Малой Азіі. Вайна цягнулася 10 гадоў і скончылася разбурэннем Троі. Ваенныя дзеянні ў Малой Азіі часткова падцвярджаюць хецкія дакументы. Мяркуецца, што ў іх нават узгадваецца імя Агамемнана[17]. Археолагі падчас раскопак старажытнага горада, які з часоў Г. Шлімана вызначаецца як Троя, высветлілі, што ён быў разбураны прыкладна ў 1180 г. да н. э.[18] Аднак менавіта гэтая датыроўка нараджае сумненні ў тым, што Трою захапілі ахейцы, паколькі балканскія гарады Грэцыі самі былі разбураны яшчэ ў канцы XIII ст. да н. э.

Савецкі антыкавед Ю. В. Андрэеў апісвае вынікі заняпаду Мікенскай цывілізацыі ў балканскай Грэцыі наступным чынам[19]:

Найважнейшым жыццёвым цэнтрам мікенскіх дзяржаў быў нанесены непапраўны ўрон. Загінуў у агні пажару піласкі палац Нестара, загінула вялікая пасяленне ў Тэрапнах непадалёк ад пазнейшай Спарты, была разбурана велізарная цытадэль Гла (Арнэ) у Беотыі, сур'ёзна пацярпелі галоўныя мікенскія цэнтры Аргаліды: Мікены і Тырынф. Зона разбурэнняў ахоплівае таксама мноства дробных неўмацаваных паселішчаў сельскага тыпу на тэрыторыі Беотыі, Факіды, Атыкі, раёнаў бліз Істма, Арголіды, Лаконіі і Месеніі. Аб маштабах і наступствах катастрофы можна меркаваць па наступных лічбах. З 44 мікенскі паселішчаў на тэрыторыі Аргаліды ацалела толькі 19, для Месеніі аналагічнае суадносіны складаюць 41 да 8, для Лаконіі 30 да 7, для Беотыі 28 да 53. Кантраст, як бачым, ашаламляльны! Некаторыя вобласці сярэдняй і паўднёвай Грэцыі, як вынікае з гэтых дадзеных, пазбавіліся большай часткі свайго насельніцтва і амаль цалкам спусцелі.

Як мяркуюць, разбурэнне Мікенскай цывілізацыі адбылося ў адзін час і знянацку[20]. У старажытнагрэчаскай міфалогіі спусташэнне гарадоў Пелапанеса тлумачыцца вяртаннем туды нашчадкаў Геракла, якія прывялі з сабой дарыйцаў. У XIX ст. на гэтай падставе была высунута гіпотэза аб дарыйскім нашэсці на поўдзень Грэцыі. У наш час яна аспрэчваецца большасцю вучоных, бо геаметрычная культура, з якой атаесамляюць дарыйцаў з'явілася на Пелапанесе значна пазней, у пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Такім чынам, калі дарыйскае заваяванне і мела месца, то яны заваёўвалі ўжо тое, што засталося пасля страшэннага спусташэння канца XIII ст. да н. э. Гліняная таблетка, якая захавалася пасля пажару Піласкага палаца, паведамляе, што пагроза ішла з боку мора. Вучонымі высоўваюцца гіпотэзы, згодна якім разбурэнне мікенскіх паселішчаў балканскай Грэцыі было выклікана ўнутранымі войнамі, магутным землятрусам[21], нашэсцем паўночных народаў, што пазней сталі вядомы ў Старажытным Егіпце пад назвай "народы мора" і г. д. Пасля катастрофы некаторыя цэнтры, у тым ліку акропаль у Тырынфе, захаваліся і працягвалі дзейнічаць, але паступова прыйшлі ў заняпад з-за немагчымасці адрадзіць гаспадарку, лінейнае пісьмо Б было забыта. У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. ахейскі дыялект старажытнагрэчаскай мовы захоўваўся толькі ў Аркадыі і на Кіпры.

Грамадства

Выява жанчыны ў мікенскім строі. Каля 1400 г. да н.э.

Многія важныя элементы сваёй культуры ахейцы запазычылі ў мінойцаў, у тым ліку некаторыя рэлігійныя абрады, каналізацыю, фасоны мужчынскай і жаночай вопраткі, аднак ў сваёй аснове Мікенская цывілізацыя была досіць адрознай[22]. Дзяржаўныя ўтварэнні гэтага часу былі тэрытарыяльна дробнымі. Іх цэнтрамі з'яўляліся добра ўмацаваныя рэзідэнцыі манархаў-ванака. Эпічныя помнікі дазваляюць казаць аб дамінаванні ў грамадстве ваеннай арыстакратыі. Гэта падцвярджаецца археалагічнымі знаходкамі багатых шахтавых пахаванняў, у якіх захаваліся ваенная зброя і даспехі, прадметы з золата і іншых дарагіх металаў. Помнікі лінейнага пісьма Б захавалі выключна гаспадарчыя запісы, але і яны сведчаць пра багацці манархічных рэзідэнцый.

Арыстакратыя фарміравала вышэйшае кола грамадскай іерархіі. Ванака з'яўляліся свецкімі і рэлігійнымі кіраўнікамі. Ніжэй іх стаялі ваеначальнікі лавагета і шматлікія распарадчыкі. Большасць грамадства складалі простыя свабодныя абшчыннікі. Яны працавалі ў гаспадарцы ванака або самі на сябе. Аднак нават тыя абшчыннікі, што абслугоўвалі палац, маглі займацца сваімі справамі. У помніках лінейнага пісьма таксама ўзгадваюцца палацавыя рабы. Імі звычайна былі жанчыны і дзеці.

Свабодныя абшчыннікі сялілісь ў простых хацінах з гліны і каменю каля цытадэлі ў месцах, дзе меліся вада і ўрадлівыя глебы. Сельская гаспадарка забяспечвала збожжам, гароднінай, маслінамі, воўнай і малаком. Аліўкавы алей з'яўляўся важным у гандлі. Лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі збіраліся ў якасці натуральнага падатку палацамі, а потым размяркоўваліся паміж воінамі і рамеснікамі. Умацаваныя цытадэлі з'яўляліся не толькі ваеннымі, але і рамеснымі цэнтрамі. У палацавых гаспадарках працавалі рамеснікі-ткачы, металургі, збройнікі, парфумеры, рэзчыкі і г. д. У Кноскім палацы мікенскага перыяду адначасова знаходзілася 900 ткачоў, 400 металургаў і збройнікаў[23]. Рамесныя вырабы ахейцаў знаходзяць у розных раёнах Міжземнамор'я.

У помніках лінейнага пісьма ўзгадваюцца імёны такіх ахейскіх багоў, як Зеўс, Гера, Пасейдон, Артэміда, Гермес, Дыяніс[24], што дазваляе меркаваць пра распаўсюджванне політэістычнай рэлігіі.

Літаратура

Зноскі

  1. Parian Chronicle
  2. Лившиц М., ИОГАНН ИОАХИМ ВИНКЕЛЬМАН И ТРИ ЭПОХИ БУРЖУАЗНОГО МИРОВОЗЗРЕНИЯ. // Собрание сочинений в трех томах. Том II. — М.: Изобразительное искусство, 1986. С. 57 — 113
  3. Heinrich Schliemann
  4. Гл.: Müller K. O., The history and antiquities of the Doric race. — London : Printed for J. Murray, 1830
  5. Историография истории Древней Греции
  6. The Oxford Handbook of the Bronze Age Aegean. / Ed by Eric H. Cline. — New York, 2010. P. 151—155
  7. Расцвет Микен
  8. Клейн Л. Бесплотные герои. Происхождение образов «Илиады». — СПб.: Фарн, Художественная литература, 1994. — С. 69 — 72
  9. Use and Appreciation of Mycenaean Pottery in the Levant, Cyprus and Italy
  10. Cyprus
  11. Mycenaean Tombs Discovered in Bodrum, Turkey
  12. The history of the Aeolian Islands
  13. Mycenae
  14. Tiryns
  15. GARY M. FEINMAN, Crafts, Specialists, and Markets in Mycenaean Greece Reenvisioning Ancient Economies: Beyond Typological Constructs // American Journal of Archaeology, No 117, 2013. P. 453 – 459
  16. The Greek Age of Bronze: Ships
  17. Вуд М., Троя: В поисках Троянской войны/Майкл Вуд; пер. с англ. Виктора Шарапова— М.: СТОЛИЦА-ПРИНТ, 2007. — С. 238, 257
  18. Manfred Korfmann, Was There a Trojan War?
  19. Андреев Ю. В. Гомеровское общество.Основные тенденции социально-экономического и политического развития Греции XI-VIII вв. до н. э. — СПб.: Издательство Санкт-Петербургского института истории РАН «Нестор-История», 2004. — С. 57
  20. Desborough V. The End of Myceanean Civilization and the Dark Ages: The Archaeological Background // The Cambridge Ancient History II (2). Cambridge: Cambridge University Press, 1975. P. 658 - 677
  21. Amos Nur, Apocalypse: Earthquakes, Archaeology, and the Wrath of God. - Princeton University Press, 2008. P. 224 - 245
  22. Греция — Микенская цивилизация
  23. MYCENAEAN AGE (600—1100 BC)
  24. Mycenaean Greece-Religion

Спасылкі