Бераставіцкі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Выбітныя асобы: афармленне
Радок 116: Радок 116:


[[Катэгорыя:Бераставіцкі раён|*]]
[[Катэгорыя:Бераставіцкі раён|*]]
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Гродзенскай вобласці]]

Версія ад 22:39, 14 ліпеня 2015

Бераставіцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Вялікая Бераставіца
Дата ўтварэння 20 верасня 1944
Кіраўнік Антон Станіслававіч Кулісевіч[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 73,57 %, руская 21,23 %
Размаўляюць дома: беларуская 60,03 %, руская 35,82 %[2]
Насельніцтва (2009)
18 017 чал.[2] (17-е месца)
Шчыльнасць 24,23 чал./км² (9-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 70,04 %,
палякі — 21,69 %,
рускія — 5,77 %,
украінцы — 1,24 %,
іншыя — 1,26 %[2]
Плошча 743,58[3]
(17-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
193 м[4]
Бераставіцкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бераставіцкі раёнадміністраыцыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Плошча 0,9 тыс. км². У 1991 у раёне налічвалася 129 населеных пунктаў, у тым ліку рабочы пасёлак Пагранічны, 7 сельсаветаў:Алекшыцкі, Кватарскі, Канюхоўскі, Макаравіцкі, Малабераставіцкі, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі. З поўначы на поўдзень праходзіць аўтадарога Гродна-Пагранічны-Беласток.

Прырода

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах паўднёвага адгалінавання Беларускай грады. Большую частку раёна займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе ўскраіна Гродзенскага ўзвышша. Пераважае вышыня 160 - 200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт - 212 метраў (на поўначы раёна, Магілянская града).

Карысныя выкапні: гліны, торф, будаўнічыя пяскі.

Сярэдняя тэмпература студзеня -5 градусаў па шкале Цэльсія, ліпеня 18 градусаў па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 560 мм у год. Вегетацыйны перыяд - 200 сутак.

Працякае рака Свіслач з прытокамі Верацёйка, Бераставічанка, Уснарка, Одла. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15% тэрыторыі раёна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6 % плошчы раёна.

Гісторыя

Утвораны 20.9.1944 пасля перайменавання Крымкаўскага раёна. Цэнтр - гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца. У другую сусветную вайну ў чэрвені 1941 тэрыторыя раёна акупавана нямецка-фашыстскімі захопнікамі, якія знішчылі больш за 600 чалавек. У раёне дзейнічалі Крынаўскі падпольны райком ЛКСМБ і 550-ы партызанскі атрад. Берастовіцкі раён заняты савецкімі войскамі ў ліпені 1944 у ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. У 1944 заходняя частка раёна перададзена Польшчы.

Насельніцтва

1969 — 26 тыс.
2006 — 19,7 тыс.

Гаспадарка

Асноўнае месца ў гаспадарцы раёна займае сельска-гаспадарчая вытворчасць. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 50 869 га, з іх 7656 га асушана. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі знаходзіцца 60,9 % тэрыторыі раёна. Развіта мяса-малочная жывёлагадоўля (СВК "Алекшыцы"), свінагадоўля (СВК "Цецяроўка", імя Варанецкага), птушкагадоўля (ААТ "Бераставіцкая птушкафабрыка"); у раёне вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, агародніну.

Бераставіцкі раён на працягу 2013-2014 гг. трымаў 1-ае месца ў вобласці і 3-яе месца ў краіне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур (64,7 цэнтнераў з гектара ў 2014 г.)[5].

Прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны прадстаўлены:

  • філіялам ААТ "Гродна Малкамбінат"
  • Бераставіцкім масласырзаводам
  • АСП "Айцоўскі спіртзавод".

Адукацыя і культура

У раёне Малабераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 195 перапрацоўчай прамысловасці і Бераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 194 сельскагаспадарчай вытворчасці, 8 сярэдніх, 4 базавыя, 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, 1 музычная школа і 2 школы мастацтваў, 11 дашкольных і 18 клубных устаноў, 9 кінаўстановак, 23 бібліятэкі, дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых (в. Макараўцы), 3 бальніцы, 4 урачэбныя амбулаторыі, 11 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Школьныя краязнаўчыя музеі: у в. Малая Бераставіца, у в. Кватары, у в. Макараўцы, гісторыка-этнаграфічны ў ПТВ-195 (в. Муравана), гісторыка-краязнаўчы ў ПТВ-194 (г.п. В.Бераставіца). Выдаецца раённая «Бераставіцкая газета».

Помнікі

У раёне знаходзіцца магіла пагранічніка І. Н. Анохіна (в. Цецяроўка), помнікі землякам, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны, савецкім воінам і землякам (в. Канюхі), партызанам (в. Ёдзічы), на месцы гібелі падпольшчыкаў В. Соламавай і В. Бабіча (в. Жорнаўка).

Помнікі архітэктуры на тэрыторыі раёна:

  • царква 1871 г. (в. Алекшыцы),
  • касцёл Яна Непамука XIX - пач. XX стст. (в. Вялікія Эйсманты),
  • царква 1860 г. (в. Гарбачы),
  • капліца пач. XX ст. (в. Глебавічы),
  • царква пач. XX ст. (в. Грыцавічы),
  • Крыжаўзвіжанская царква 1885 г. (в. Клепачы),
  • сядзіба 1848 г. (в. Лішкі),
  • Крыжаўзвіжанскі касцёл канца XVIII ст. (в. Макараўцы),
  • Дзімітраўская царква 1866 г.,
  • касцёл пач. XIX ст.,
  • сядзібны дом 1912 г. (в. Малая Бераставіца),
  • царква Нараджэння Багародзіцы 1796 г.,
  • сядзіба канца XVIII - 1-ай паловы XIX стст. (в. Масаляны) і інш.

Выбітныя асобы

Асобы, якія маюць дачыненне да Бераставіччыны ў яе сучасных межах:

Літаратура

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.

У Сеціве

Зноскі

  1. http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/biography_kuli-ru/
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. "Карта ўраджайнасці Беларусі за 2014 год". Наша Ніва. 27 снежня 2014. Праверана 2014-12-27.
  6. "Валынцэвіч Павел". Рэгіянальная газета. 18 кастрычніка 2011. Праверана 2014-12-27.