Аркадзь Антонавіч Смоліч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
З [[1910]] года член [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба [[Беларуская хатка (Мінск)|«Беларуская хатка»]] ў [[Мінск]]у. У пачатку [[1911]] атрымаў пасаду тапографа-таксатара ў лясным бюро [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], што дазволіла былому апальнаму студэнту за два гады пабываць у многіх кутках Беларусі, асабліва ў Віленскай і Гродзенскай губернях, і было карысным для напісання кнігі «Геаграфія Беларусі» (1919)<ref>''Ліс, А.'' Цяжкая дарога свабоды... С. 197—198.</ref>.

На канферэнцыі БСГ у чэрвені 1917 г. увайшоў у склад яе часовага ЦК, быў рэдактарам газеты «Грамада». Удзельнік [[Першы Усебеларускі з'езд|Усвбеларускага з'езда]] [[1917]] ў Мінску.
На канферэнцыі БСГ у чэрвені 1917 г. увайшоў у склад яе часовага ЦК, быў рэдактарам газеты «Грамада». Удзельнік [[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускага з'езда]] [[1917]] ў Мінску.

У [[1918]] Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. У 1-м урадзе ([[Народны сакратарыят, БНР|Народным Сакратарыяце]]) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы. Пасля распаду БСГ разам з іншымі беларускімі дзеячамі ў красавіку 1918 арганізаваў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, 1918|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]], аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі. У 1918 знаходзіўся ў [[Гродна|Гродне]], у час паўторнага наступлення палякаў на Беларусь (верасень 1920) пераехаў у [[Вільня|Вільню]]. Удзельнічаў у стварэнні [[Таварыства беларускай школы]] і быў яго першым старшынём, працаваў настаўнікам у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]].

Версія ад 20:32, 15 ліпеня 2015

Аркадзь Смоліч

Аркадзь Антонавіч СМОЛІЧ (Псеўд. — Л. Б. (Лаўрэн Будзіловіч), Сымон Бортнік[1]; 17 (29) верасня 1891, в. Бацэвічы Мінскай губ. Расійскай імперыі, цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобл. — 17 чэрвеня 1938, НКУС Омск, РСФСР, СССР) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны у галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Прафесар (1927).

Біяграфічны нарыс

Нарадзіўся ў сям'і святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча, 1916), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце.

З 1910 года член Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба «Беларуская хатка» ў Мінску. У пачатку 1911 атрымаў пасаду тапографа-таксатара ў лясным бюро Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, што дазволіла былому апальнаму студэнту за два гады пабываць у многіх кутках Беларусі, асабліва ў Віленскай і Гродзенскай губернях, і было карысным для напісання кнігі «Геаграфія Беларусі» (1919)[2].

На канферэнцыі БСГ у чэрвені 1917 г. увайшоў у склад яе часовага ЦК, быў рэдактарам газеты «Грамада». Удзельнік Усебеларускага з'езда 1917 ў Мінску.

У 1918 Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1-м урадзе (Народным Сакратарыяце) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы. Пасля распаду БСГ разам з іншымі беларускімі дзеячамі ў красавіку 1918 арганізаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі. У 1918 знаходзіўся ў Гродне, у час паўторнага наступлення палякаў на Беларусь (верасень 1920) пераехаў у Вільню. Удзельнічаў у стварэнні Таварыства беларускай школы і быў яго першым старшынём, працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі.

Вярнуўся ў Мінск з дазволу ўрада Савецкай Беларусі ў жніўні 1922. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства БССР. Адначасова з 1923 г. дацэнт, прафесар (1927) і загадчык кафедры ў БДУ. У 1923 годзе пад кіраўніцтвам А. Смоліча створаны часопіс «Плуг» і Цэнтральнае бюро краязнаўства[3]. З 1925 намеснік старшыні Інбелкульта, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР, быў старшынёй Цэнтральнага бюро краязнаўства.

У 1928 годзе абраны правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны (1930) яго Малым залатым медалём за навуковыя працы «Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі БССР» і «Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927—1928 гг.: Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі» (абедзве 1929). Пачынальнік айчыннай геаграфічнай навукі, аўтар першага акадэмічнага падручніка па «Геаграфія Беларусі» (1919; 4-е выд., 1993), які адкрываўся эпіграфам «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў». Зрабіў уклад у пераўтварэнне Інбелкульта ў Акадэмію навук Беларусі, быў адным з аўтараў яе першага статута. З 1929 член Прэзідыума БелАН.

Арыштаваны 26.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі, сасланы на 5 гадоў у Осу Пермскай вобл., потым у Ішым Цюменскай вобл. Вызвалены ў жніўні 1935 г. Зноў арыштаваны ў ноч з 17-18.6.1937. Паводле рашэння тройкі УНКУС па Омскай вобл. прыгавораны да расстрэлу, расстраляны ў Омскай турме 17.6.1938. Па першым прыгаворы рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 10.6.1988, па другім прэзідыумам Цюменскага абласнога суда — 9.2.1957. Групавая справа А. Смоліча і іншых № 20951-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.

Бібліяграфія

  • Арганізацыя сялянскай гаспадаркі ў раёнах Цэнтральнай Беларусі. Мн., 1927;
  • Размяшчэнне насельніцтва на тэрыторыі Беларускай ССР. Мн., 1929;
  • Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927—1928 гг.: Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі. Мн., 1929;
  • Геаграфія Беларусі / 4-е выд. Мн., 1995.

Зноскі

  1. Смоліч Аркадзь Антонавіч
  2. Ліс, А. Цяжкая дарога свабоды... С. 197—198.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 59—60. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура

  • Кароль, А., Міхнюк, У. Аркадзь Смоліч: паказанні на допытах // Голас Радзімы. 1992, 20 лют. — 19 сак.
  • Макарэвіч, А., Міхнюк, У. «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў»: (Публікацыя архіўных матэрыялаў) // Полацак. 1993, № 8—10; 1994, № 1—8; 1995, № 1—8.
  • Мяснікоў, А. «Беларус — грамадзянін будучыні…»: (Лёс і трагедыя Аркадзя Смоліча) // Маладосць. 1994, № 7;
  • Ліс, А. Цяжкая дарога свабоды: Артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 414 с.
  • Болатаў, А., Рыдзеўскі Г. Ахвяруючы сябе бацькаўшчыне. Аркадзь Смоліч. Мн., 1999.
  • Міхнюк, У.М. Смоліч Аркадзь Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 59—60. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  • [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.

Спасылкі