Аркадзь Антонавіч Смоліч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ++
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
У [[1918]] Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. У 1-м урадзе ([[Народны сакратарыят, БНР|Народным Сакратарыяце]]) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы. У 1918—1922 знаходзіўся ў Гродне і Вільні. Быў адным з заснавальнікаў [[Таварыства беларускай школы]], працаваў настаўнікам у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], напісаў падручнік "Геаграфія Беларусі" (Вільня, 1919).

Вярнуўся ў [[Мінск]] у жніўні 1922. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства. Адначасова з 1923 дацэнт, прафесар (1927) і загадчык кафедры ў БДУ. З 1925 нам. старшыні [[Інбелкульт]]а, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР, быў старшынёй [[Цэнтральнага бюро краязнаўства]]. У 1928 абраны правадзейным членам Расійскага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны ім малым залатым медалём. З 1929 член Прэзідыума [[БелАН]]. Пачынальнік айчыннай геаграфічнай навукі, аўтар першага акадэмічнага падручніка па геаграфіі Беларусі.
Вярнуўся ў [[Мінск]] у жніўні 1922. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства. Адначасова з 1923 дацэнт, прафесар (1927) і загадчык кафедры ў БДУ. З 1925 нам. старшыні [[Інбелкульт]]а, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР, быў старшынёй [[Цэнтральнае бюро краязнаўства|Цэнтральнага бюро краязнаўства]]. У 1928 абраны правадзейным членам Расійскага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны ім малым залатым медалём. З 1929 член Прэзідыума [[БелАН]]. Пачынальнік айчыннай геаграфічнай навукі, аўтар першага акадэмічнага падручніка па геаграфіі Беларусі.

Арыштаваны 26.6.1930 па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 за «''шкодніцтва і антысавецкую агітацыю''» да 5 гадоў пазбаўлення волі, сасланы на 5 гадоў у Осу Пермскай вобл., потым у Ішым Цюменскай вобл. Вызвалены ў жніўні 1935. Зноў арыштаваны ў ноч з 17-18.6.1937. Паводле рашэння тройкі УНКУС па Омскай вобл. прыгавораны да расстрэлу, расстраляны ў Омскай турме 17.6.1938. Па 1-м прыгаворы рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 10.6.1988, па 2-м прэзідыумам Цюменскага абласнога суда — 9.2.1957. Групавая справа С. і іншых № 20951-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Версія ад 21:39, 29 верасня 2008

Аркадзь Смоліч

Шаблон:Вызнч (17(29) верасня 1891, в. Бацэвічы Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 17 чэрвеня 1938, Омск, НКУС), беларускі географ, дзяржаўны дзеяч, навуковец.

Нарадзіўся ў сям'і святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча, 1916), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. З 1910 года член Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба «Беларуская хатка» ў Мінску.

У 1918 Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1-м урадзе (Народным Сакратарыяце) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы. У 1918—1922 знаходзіўся ў Гродне і Вільні. Быў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы, працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі, напісаў падручнік "Геаграфія Беларусі" (Вільня, 1919).

Вярнуўся ў Мінск у жніўні 1922. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства. Адначасова з 1923 дацэнт, прафесар (1927) і загадчык кафедры ў БДУ. З 1925 нам. старшыні Інбелкульта, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР, быў старшынёй Цэнтральнага бюро краязнаўства. У 1928 абраны правадзейным членам Расійскага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны ім малым залатым медалём. З 1929 член Прэзідыума БелАН. Пачынальнік айчыннай геаграфічнай навукі, аўтар першага акадэмічнага падручніка па геаграфіі Беларусі.

Арыштаваны 26.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі, сасланы на 5 гадоў у Осу Пермскай вобл., потым у Ішым Цюменскай вобл. Вызвалены ў жніўні 1935. Зноў арыштаваны ў ноч з 17-18.6.1937. Паводле рашэння тройкі УНКУС па Омскай вобл. прыгавораны да расстрэлу, расстраляны ў Омскай турме 17.6.1938. Па 1-м прыгаворы рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 10.6.1988, па 2-м прэзідыумам Цюменскага абласнога суда — 9.2.1957. Групавая справа С. і іншых № 20951-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.

Бібліяграфія

  • Арганізацыя сялянскай гаспадаркі ў раёнах Цэнтральнай Беларусі. Мн., 1927;
  • Размяшчэнне насельніцтва на тэрыторыі Беларускай ССР. Мн., 1929;
  • Геаграфія Беларусі / 4-е выд. Мн., 1995.

Шаблон:Літ

Крыніцы

  • [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  • [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.