Ленін (Жыткавіцкі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
testing, replaced: = }} → = |OpenStreetMap = 243014744 }} using AWB
Радок 63: Радок 63:
|add2 =
|add2 =
|add3n =
|add3n =
|add3 =
|add3 =
|OpenStreetMap = 243014744
}}
}}
'''Ле́нін'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гомельская вобласць|}}</ref> ({{lang-be-trans|Lienin}}, {{lang-ru|Ленин}}) — [[вёска]] ў [[Жыткавіцкі раён|Жыткавіцкім раёне]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. Адміністрацыйны цэнтр [[Ленінскі сельсавет, Жыткавіцкі раён|Ленінскага сельсавета]].
'''Ле́нін'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гомельская вобласць|}}</ref> ({{lang-be-trans|Lienin}}, {{lang-ru|Ленин}}) — [[вёска]] ў [[Жыткавіцкі раён|Жыткавіцкім раёне]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. Адміністрацыйны цэнтр [[Ленінскі сельсавет, Жыткавіцкі раён|Ленінскага сельсавета]].

Версія ад 18:54, 21 ліпеня 2015

Вёска
Ленін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
131 м
Насельніцтва
893 чалавекі (1994)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовы індэкс
247974
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216816031
Ленін на карце Беларусі ±
Ленін (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Ленін (Жыткавіцкі раён)
Ленін (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Ленін (Жыткавіцкі раён)

Ле́нін[1] (трансліт.: Lienin, руск.: Ленин) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ленінскага сельсавета.

Размешчана на правым беразе Случы, на 9-м кіламетры шашы Мікашэвічы — Салігорск (Р23), за кіламетраў пятнаццаць ад Мікашэвічаў.

Гісторыя

У прывілеі Жыгімонта Аўгуста князю Юр'ю Алелькавічу ад 1568 г. на заснаванне мястэчка згадваецца яго назва — Ленін (упершыню ў пісьмовых крыніцах).

Заснавальнік мястэчка, князь Слуцкі, удзельнік Лівонскай вайны Юрый Алелькавіч пры атрыманні прывілея на разбудову мястэчка верагодна ўжо меў у спадчыне гэтыя землі са згаданым тапонімам. Яго бацька, таксама Юрый Алелькавіч, князь Слуцкі, удзельнік Аршанскай бітвы 1514 года, быў жанаты з Аленай, народжанай Радзівіл. Магчыма менавіта для яе стары пан Алелькавіч зрабіў той легендарны падарунак — сядзібу з імём каханай князёўны Алены.

У спісах населеных пунктаў Расійскай імперыі, якія складаліся Геаграфічным таварыствам пры Акадэміі навук, у Еўрапейскай частцы краіны лічыцца толькі адно пасяленне ў форме «Ленін» — мястэчка ў глыбіні Беларускага Палесся. Згодна з гістарычнымі даведкамі 5-га тома «Геаграфічнага слоўніка», выдадзенага ў Польшчы ў 1884, «Ленін — мястэчка з абшчынным кіраваннем. З першай чвэрці XIX ст. стала ўласнасцю князёў Вітгенштэйнаў. Мястэчка мае 75 пасёлкаў-двароў, мост на Случы. Абшчына складаецца з 13 вясковых старастваў, 40 вёсак і налічвае 1729 сялян мужчынскага полу…»

У адпаведнасці з Рыжскім дагаворам паміж СССР і Польшчай 1921 года Ленін да 17 верасня 1939 года знаходзіўся пад уладай белага арла. Палякі мала надавалі яму ўвагі, таму што Ленін быў на самым краю крэсаў, неаднаразова спрабавалі перайменаваць яго. Ленін быў цэнтрам Ленінскай гміны — ніжэйшай адміністрацыйнай адзінкі — Палескага ваяводства. У савецкі час хоць і існаваў з 1940 да 1961 год Ленінскі раён, адміністрацыйным цэнтрам яго былі Мікашэвічы. Дашчэнту зруйнаваны, спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Ленін з мястэчка паступова пераўтварыўся ў звычайную вёску. Фашысты знішчылі амаль усё насельніцтва, усіх да аднаго з больш як 2000 яўрэяў, якія складалі большасць жыхароў. Гэта была самая страшная трагедыя, якую давялося перажыць мястэчку за ўсю гісторыю яго існавання. Мемарыял ахвярам Халакоста можна пабачыць пры ўваходзе на старажытныя іўдзейскія могілкі. Яны ўнікальныя і самі сабой. Старыя надмагіллі там — драўляныя. Сотні помнікаў, выразаных з тоўстага дрэва. Гэткіх драўляных яўрэйскіх надмагілляў, густа спярэшчаных тэкстамі і разбою, няма больш нідзе ў Беларусі.

Пасля вызвалення Леніна тут не засталося ніводнай драўлянай хаты, згарэлыя цагляныя будынкі сяляне разбіралі на печы.

Назва

Ёсць легенда, якую нельга, аднак, лічыць даставернай: была быццам у мясцовага памешчыка дачка Лена, якая ўтапілася ў Случы, і засмучаны бацька ў гонар яе назваў пасяленне Леніна.

У часы панавання палякаў назва паселішча была заменена на Саснковічы, генерал быў у іх, пагранічных войск, — Саснковіч, а то раней спрабавалі даць назву Згарэлае.

У савецкія часы — гарадскі пасёлак, цэнтр раёну, а потым вёска Леніна, па другіх дакументах — Лінін, і зусім рэдка сустракалася сапраўдная назва Ленін.

І нарэшце ў лютым 1975 года адбылася афіцыйная змена тапаніма — пасёлак зноў пачаў называцца Ленін, што адпавядала гістарычнай аб'ектыўнасці.

Насельніцтва

Год Селішча Колькасць насельніцтва Двароў
1886 204 22
1908 мястэчка 980[2] -
1909 1019[3] 196
1994 893 320

Інфармацыя для турыстаў

На старых праваслаўных могілках, у сасновым бары, ацалеў цікавы помнік драўлянага дойлідства: капліца ў гонар скасавання прыгону ў 1861 годзе. Будынак спарахнеў амаль дашчэнту за паўтара стагоддзі, але яшчэ стаіць.

Помнікі

На вясковых могілках пахавана 1200 мірных жыхароў, расстраляных 16 лютага 1943 года ў час карнай экспедыцыі. У 1964 годзе на магіле пастаўлена стэла: «16 лютага 1943 года фашысцкія варвары спалілі звыш 1200 мірных грамадзян г.п. Ленін».

Страчаная спадчына

  • Сінагога
  • Сядзіба Радзівілаў
  • Царква Нараджэння Божай Маці

Вуліцы

  • 17-га верасня вуліца
  • Інтэрнацыянальная вуліца
  • Камсамольская вуліца
  • Ленінская вуліца
  • Лясная вуліца
  • Міра вуліца
  • Моладзевая вуліца
  • Першамайская вуліца
  • Рэвалюцыйная вуліца
  • Садовая вуліца
  • Савецкая вуліца

Выбітныя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. 68 жыхароў пражывалі ў маёнтку Ленін.
  3. 63 жыхары пражывалі ў маёнтку Ленін.

Спасылкі