Залатая Арда: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гл. таксама: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
бібліяінфармацыя moved to Wikidata
Радок 33: Радок 33:




{{бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}

Версія ад 10:45, 23 ліпеня 2015

Залатая Арда.

Залатая Арда(Улус Джучы) (казах. Алтын Орда (Жошы Ұлысы), тат. Алтын Урда, Altın Urda; Җүчи олысы, Cüçi olısı): дзяржава з цэнтрам у ніжнім Паволж'і, заснаваная ў 1243 мангольскім ханам Батыем (12371255), унукам Чынгісхана. Поўны суверэнітэт Арда атрымала пры Менгу-Цімуры ў 1266, абасобіўшыся ад Вялікай Манголіі са сталіцай у Ханбалыку (12601368). Асноўную частку качавога насельніцтва Залатой Арды складалі полаўцы (кыпчакі). Аседлае насельніцтва - волжскія булгары, мордва, марыйцы, харэзмійцы. З 1312 — ісламская дзяржава. Знікла ў канцы XVI стагоддзя.

Тэрміналогія

Назва "Залатая Арда" упершыню была ўведзеная ў 1565 годзе манахам Іванам Глазатым у яго папулярным памфлеце "Казанская гісторыя". Да гэтага ва ўсіх старарускіх летапісах слова "арда" выкарыстоўвалася без прыметніка "залатая". У гістарычнай навуцы, тым не менш, літаратурную назву "Залатая Арда" прынята лічыць правільнай. Пытанне паходжання слова "арда" не абгаворвалася, таму што звязаныя з ім прадстаўленні склаліся ў XIX стагоддзі, а слоўнік старарускіх слоў IXXI ст. быў упершынню апублікаваны ў 1990-х гг.

Дзяржаўны лад

Улада ханаў Залатой Арды ахоплівала значную частку сучаснай Расіі (акрамя Усходняй Сібіры, Далёкага Усходу і раёнаў Крайняй Поўначы), паўночны і заходні Казахстан, усходнюю Украіну, Малдову, частку Узбекістана і Туркменіі. Чыноўнікі Арды збіралі даніну на рускіх землях, але пазней гэта функцыя была перадана падуладным рускім князям. Дзеля ўтрымання рускіх тэрыторый у падпарадкаванні, а таксама з мэтай рабунку, татарскія атрады здзяйснялі частыя карныя паходы на Русь. Толькі ў другой палове 13 ст. такіх паходаў было чатырнаццаць. Таксама Залатая Арда рабіла набегі на ВкЛ, каралеўства Польскае, хваля набегаў нават дасягнула Вены. На поўдні Арда межавала з Чагатыйскім улусам.

Сталіцай пры Батыі стаў горад Сарай-Бату; у першай палове XIVст. сталіца перанесена ў Сарай-Берке (заснаваны ханам Берке (12551266))

Залатая Арда была шматнацыянальнай і шматукладнай краінай. Буйнымі цэнтрамі гандлю, пераважна караваннага, былі: Сарай-Бату, Сарай-Берке, Ургенч, у крымскіх гарадах Судак, Кафа, Азак (Азоў) і інш.

На чале дзяржавы стаялі нашчадкі Чынгісхана - торэ. У асабліва важных выпадках палітычнага жыцця збіраліся ўсенародныя сходы - курултаі. Дзяржаўнымі справамі займаўся першы міністр (беклярэ-бек — князь над князямі), якому падпарадкоўваліся ўсе міністры - везіры.

Распад Залатой Арды

Ужо пры сваім утварэнні Арда падзялялася на улусы, прыналежныя 14 сынам Джучы: 13 братоў былі паўсамастойнымі валадарамі, падпарадкаванымі вярхоўнай уладзе Батыя. Пасля забойства хана Джанібека ў 1357 пачалася смута, што прывяла да пачатку распаду адзінай дзяржавы. З 1357 па 1380 на залатаардынскім стальцы пабывала болей чым 25 ханаў. у 13601370-я фактычным правіцелем стаў цемнік Мамай. Упачатку 1369-х ад Арды адпаў Харэзм, а ў 1362 вялікі князь літоўскі Альгерд захапіў землі ў басейне ракі Днепр (бітва на Сініх Водах), адасобілася Астрахань. Мамаю давялося сутыкнуцца з памацнелым саюзам рускіх князёў на чале з Масквою. Спроба Мамая аслабіць праціўніка вялікім знішчальным паходам прывяла да разгрому татар на Кулікоўскім полі (1380). Пры хане Тахтамышы (1380—1395) смута прыпынілася, і цэнтральная ўлада стала кантраляввать асноўную частку Залатой Арды. Пасля ўмацавання сваёй улады Тахтамыш разбіў войска Мамая на рацэ Калцы, у 1382 пайшоў на Маскву, захапіў яе і спаліў. Пазней Тахтамыш выступіў супраць Тамерлана. У выніку Тамерлан разбіў войска Тахтамыша, захапіў і разбурыў паволжскія гарады, у тым ліку Сарай-Берке, абрабаваў гарады Крыма. Такім чынам Залатой Ардзе быў нанесены смяротны удар, ад якога яна ўжо не паправілася. Вялікая Арда спыніла існаванне ў XVI ст.

Нашчадкі Залатой Арды

Крымскае ханства, Казанскае ханства, Астраханскае ханства, Сібірскае ханства, і Нагайскія арды, што качавалі па тэрыторыі ад Дуная да Іртыша, былі нашчадкамі Залатой Арды. Ажно да 18 ст. працягваліся разбуральныя набегі крымскіх татар і нагаеў на памежныя тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

Гл. таксама