Вікіпедыя:Праект:Правапіс: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
* '''Уласная распрацоўка Вікіпедыі'''. Распрацоўваецца і прымаецца супольнасцю, можа прымяняцца ў выпадках, калі іншых крыніц бракуе. |
* '''Уласная распрацоўка Вікіпедыі'''. Распрацоўваецца і прымаецца супольнасцю, можа прымяняцца ў выпадках, калі іншых крыніц бракуе. |
||
* '''Спецыфічны'''. Мае абмежаванае прымяненне ў канкрэтнай сферы, але ў ёй мае значны аўтарытэт. Можа таксама падзяляцца на максімальны, сярэдні і нізкі ўзроўні. |
* '''Спецыфічны'''. Мае абмежаванае прымяненне ў канкрэтнай сферы, але ў ёй мае значны аўтарытэт. Можа таксама падзяляцца на максімальны, сярэдні і нізкі ўзроўні. |
||
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Праекты|Правапіс]] |
Версія ад 01:14, 8 жніўня 2015
Асноўнымі мэтамі праекта "Правапіс" з'яўляюцца:
- Захаванне абмеркаванняў па тэме правапісу, што мелі месца ў Вікіпедыі
- Кансалідацыя вядомых звестак і крыніц (слоўнікі, правілы, практычныя транскрыпцыі і інш.) і распрацоўка паслядоўнасці ў іх прымяненні
- Спыненне ўласных даследаванняў у галіне правапісу спадароў Чаховіча і Цярэшчанкі і пачатак агульнага арыгінальнага даследавання супольнасці, вынікі якога будуць выконваць ролю рэкамендацый для выпадкаў, не апісаных правіламі.
Першапачатковыя задачы
- Распрацаўка структуры праекта.
- Збор усіх абмеркаванняў, якія вяліся ў Вікіпедыі на тэму правіпісу. Фарміраванне старонак "хуткіх адказаў" на тыповыя памылкі.
- Збор крыніц па тэме правапісу, вызначэнне іх значнасці.
Структура праекта
Праект складаецца з трох частак:
- Правілы беларускай мовы. У гэтым раздзеле выкладаюцца агульныя правілы беларускай мовы, асноўныя асаблівасці. Даюцца спасылкі на Правілы 2008, слоўнікі, вызначаецца сфера іх ужывання.
- Крыніцы — спіс крыніц, згрупаваны паводле аўтарытэтнасці.
- Беларускія назвы. Гэты раздзел прысвечаны правапісу беларускіх назваў. Па прыкладах разбіраюцца розныя сітуацыі, на якія даюцца правільныя варыянты напісання са спасылкамі на крыніцы. Ствараюцца спісы тыповых памылак з пазначэннем правільнага варыянту. Ствараюцца спісы "русізмаў", "паланізмаў" і інш.
- Для кожнага абмеркавання, якое мела месца, ствараецца старонка, напрыклад Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Беларускія назвы/Нязменнае "я". У старонцы апісваецца правіла, з прыкладамі і спасылкамі на крыніцы. На старонку размоў пераносяцца абмеркаванні, якія вяліся ў Вікіпедыі па гэтай тэме.
- Перадача іншамоўных назваў. Задача раздзела — збор звестак па правілах і прынцыпах перадачы на беларускую мову іншамоўных назваў, у першую чаргу ўласных.
- Аўтарытэтныя крыніцы — спіс аўтарытэтных крыніц у напісанні замежнамоўных слоў.
- Практычная транскрыпцыя:Польшча (і падобныя старонкі) — выкладанне агульных прынцыпаў для перадачы назваў пэўнай краіны, зацверджаны супольнасцю.
- Іменаслоў:Польшча (і падобныя старонкі) — выкладанне канкрэтных уласных назваў (у першую чаргу, імёнаў), якія рэкамендуюцца ў якасці беларускіх адпаведнікаў.
Аўтарытэтныя крыніцы
Матэрыялы праекту павінны абапірацца на аўтарытэтныя крыніцы. Аўтарытэтнасць кожнай крыніцы вызначаецца супольнасцю. Кожная крыніца можа мець адзін з наступных узроўняў аўтарытэтнасці:
- Максімальны. Напісанне згодна з крыніцай ні ў кога не выклакае сумненняў і супраціву. Звычайна, такімі крыніцамі становяцца аўтарытэтныя навуковыя працы па правапісу на дакладную тэматыку; аўтарытэтныя слоўнікі.
- Сярэдні. Такія крыніцы маюць шырокае прымяненне і распаўсюджанне, але іх асноўнай мэтай звычайна з'яўляюцца не спраўджанне правапісу, таму памылкі могуць сустракацца. Напрыклад, БЭ, ЭГБ і іншыя энцыклапедыі; афіцыйныя сайты арганізацый і інш.
- Нізкі. Пераважна аўтарскія праекты, якія не праходзілі сур'ёзнай навуковай рэцэнзіі. Звычайна маюць дарадчую ролю ў спрэчных выпадках.
- Уласная распрацоўка Вікіпедыі. Распрацоўваецца і прымаецца супольнасцю, можа прымяняцца ў выпадках, калі іншых крыніц бракуе.
- Спецыфічны. Мае абмежаванае прымяненне ў канкрэтнай сферы, але ў ёй мае значны аўтарытэт. Можа таксама падзяляцца на максімальны, сярэдні і нізкі ўзроўні.