Еўрапейскі вяшчальны саюз: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Еўрапейскі вяшчальны саюз''', '' 'ЕВС' '' ({{lang-en|European Broadcasting Union}}, EBU {{lang-fr|Union Européenne de Radio-Télévisi...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:21, 12 жніўня 2015

Еўрапейскі вяшчальны саюз, 'ЕВС' (англ.: European Broadcasting Union, EBU фр.: Union Européenne de Radio-Télévision, UER) - еўрапейская арганізацыя, найбуйнейшае аб'яднанне нацыянальных вяшчальных арганізацый у свеце. Галоўны офіс размешчаны ў Жэневе. ЕВС створаны 12 лютага 1950 23-ма еўрапейскімі тэле- і радыёкампаніямі міжземнаморскага рэгіёну.

Па стане на 2014 год у склад арганізацыі ўваходзяць 72 кампаніі-члены з 56 краін Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу[1]. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам ЕВС з 1993 года.

ЕВС з'яўляецца арганізатарам такіх штогадовых конкурсаў, як Еўрабачанне, Дзіцячае Еўрабачанне і Танцавальнае Еўрабачанне. Саюз таксама ўладальнік ўсёй інтэлектуальнай уласнасці, што вырабляецца ў рамках конкурсу Еўрабачанне.

Зноскі

  1. EBU - Active Members. EBU. Праверана 4 чэрвеня 2014.