Чэмпіянат свету па футболе 1938: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Artsiom91 перайменаваў старонку Чэмпіянат свету па футболу 1938 у Чэмпіянат свету па футболе 1938 па-над перасылкай |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др clean up, replaced: па футболу → па футболе (5) using AWB |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Чэмпіянат свету па |
{{Чэмпіянат свету па футболе | |
||
| год = 1938 |
| год = 1938 |
||
| месца = [[Францыя]] |
| месца = [[Францыя]] |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
| бамбардзір = {{Сцяг Бразіліі (1889-1960)}}[[Леанідас да Сілва|Леанідас]] 7 галоў |
| бамбардзір = {{Сцяг Бразіліі (1889-1960)}}[[Леанідас да Сілва|Леанідас]] 7 галоў |
||
}} |
}} |
||
'''III чэмпіянат свету па |
'''III чэмпіянат свету па футболе''' ([[4 чэрвеня]] — [[19 чэрвеня]] [[1938]], [[Францыя]]) — трэці па ліку чэмпіянат сярод зборных, які праводзіцца пад эгідай [[ФІФА]]. Турнір праходзіў у Францыі, а чэмпіёнам стала ў другі раз запар [[зборная Італіі па футболе|зборная каманда Італіі]]. |
||
== Турнір == |
== Турнір == |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
{{стаб|Футбол}} |
{{стаб|Футбол}} |
||
{{Чэмпіянаты свету па |
{{Чэмпіянаты свету па футболе}} |
||
[[Катэгорыя:Чэмпіянат свету па |
[[Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1938|*]] |
Версія ад 21:45, 28 жніўня 2015
Чэмпіянат свету па футболе 1938 Coupe du Monde de la FIFA | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Месца правядзення | Францыя |
Лік удзельнікаў | 37 |
у фінале | 15 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Flag of Italy (1861-1946).svg (2-і раз) |
Другое месца | Flag of Hungary (1920–1946).svg |
Трэцяе месца | Flag of Brazil (1889-1960).svg |
Чацвёртае месца | Швецыя |
Фінал | Стад Алімпік дэ Каломб |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 376 000 (20 889 за гульню) |
Згуляна матчаў | 18 |
Забіта галоў | 84 (4.67 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Леанідас 7 галоў |
III чэмпіянат свету па футболе (4 чэрвеня — 19 чэрвеня 1938, Францыя) — трэці па ліку чэмпіянат сярод зборных, які праводзіцца пад эгідай ФІФА. Турнір праходзіў у Францыі, а чэмпіёнам стала ў другі раз запар зборная каманда Італіі.
Турнір
Нягледзячы на тое, што ФІФА вырашыла праводзіць турніры па чарзе ў Еўропе і Паўднёвай Амерыцы, кангрэс 1936 года ў Берліне абраў у якасці гаспадара трэцяга розыгрышу Францыю замест Аргенціны. Паўднёваамерыканцы ў знак пратэсту прынялі рашэнне не пасылаць свае каманды ў Еўропу на працягу 20 гадоў.
Да таго часу ў Еўропе было ўжо вельмі неспакойна. У Іспаніі ішла грамадзянская вайна, а Аўстрыя была далучаная да Германіі, якая ўключыла ў сваю зборную лепшых аўстрыйскіх гульцоў. Паколькі Аўстрыя да «аншлюсу» паспела заваяваць месца ў фінальным турніры, яно апынулася вакантным. Яго прапанавалі заняць Англіі, а калі тая адмовілася, месца ў чвэрцьфінале без гульні атрымала Швецыя.
Лацінскую Амерыку прадстаўлялі толькі Куба і Бразілія, прычым толькі апошняя разглядалася як прэтэндэнт на медалі. Гэта быў найменш прадстаўнічы чэмпіянат з усіх.
Сістэма розыгрышу па-ранейшаму была алімпійскай. Германія нечакана «вылецела» ўжо ў першым раўндзе, саступіўшы Швейцарыі. У іншай пары першага круга Бразілія і Польшча правялі адзін з самых драматычных паядынкаў ва ўсёй гісторыі. Леанідас, празваны Чорным Брыльянтам, забіў тры галы за Бразілію. У палякаў столькі ж правёў Эрнест Вілімоўскі, але яго намаганні апынуліся дарэмныя: Бразілія перамагла ў дадатковы час з вельмі рэдкім лікам 6:5.
Італія перамагла ў чвэрцьфінале гаспадароў турніру - французаў, а Бразілія ў дадатковым матчы зламала супраціўленне Чэхаславакіі. У першай сустрэчы, якая атрымала назву «Бітва пры Бардо», былі выдаленыя 2 бразільцы і адзін чэх. Неедлы зламаў нагу, а брамнік чэхаў Францішак Планічка - руку.
А затым Бразілія стала ахвярай уласнай самазаспакоенасці. Вырашыўшы, што выхад у фінал ім забяспечаны, бразільцы далі ў паўфінале адпачыць Леанідасу і паплаціліся за гэта, прайграўшы Італіі (1:2). У другім паўфінале Венгрыя знішчыла Швецыю (5:1).
Венгры глядзеліся ў вырашальным матчы лепш, але ім не хапала рашучасці пры завяршэнні нападаў. Італія скончыла першы тайм на сваю карысць (3:1) і давяла матч да перамогі (4:2) дзякуючы двум галам свайго новага цэнтрфорварда Сільвіа Піёлы і двум галам - крайняга нападніка Джына Калаўсі.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэмпіянат свету па футболе 1938
- Вынікі і фота на сайце ФІФА
- Статыстыка на RSSSF
- ЧС-1938 (руск.)