Мілаш Рніч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: па футболу → па футболе using AWB
др →‎Дасягненні: clean up using AWB
Радок 33: Радок 33:


== Дасягненні ==
== Дасягненні ==
* {{Сцяг Беларусі|20px}} Уладальнік Кубка Беларусі: [[Кубак Беларусі па футболе 2012-2013|2013]]
* {{Сцяг Беларусі|20px}} Уладальнік Кубка Беларусі: [[Кубак Беларусі па футболе 2012/2013|2013]]


{{Зноскі}}
{{Зноскі}}

Версія ад 01:08, 29 жніўня 2015

Футбол
Мілаш Рніч
Поўнае імя Милош Рнић
Нарадзіўся 24 студзеня 1989(1989-01-24) (35 гадоў)
Бялград, Сербія
Грамадзянства Сцяг Сербіі Сербія
Рост 178 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Сербіі Металац
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2007 — 2012 Сцяг Сербіі Раднічкі (Нова Пазова) 115 (6)
2012 Сцяг Сербіі Нові Пазар 15 (0)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Мінск 34 (2)
2014 Сцяг Сербіі Раднічкі (Крагуевац) 5 (0)
2015 — Сцяг Сербіі Металац (Горні Міланавац) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 02.08.2015.

Мілаш Рніч (сербск.: Милош Рнић / Miloš Rnić, нар. 24 студзеня 1989) — сербскі футбаліст, гуляе на пазіцыі абаронцы.

Клубная кар'ера

Доўгі час гуляў за клуб трэцяга дывізіёна Сербіі «Раднічкі», а ў 2012 перабраўся ў клуб мацнейшага дывізіёна «Нові Пазар», стаў там асноўным абаронцам.

У студзені 2013 перайшоў у «Мінск»[1]. У складзе «Мінска» гуляў звачайна на пазіцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся з Юрыем Астравухам. 8 жніўня 2013 у адказным матчы 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы супраць «Сент-Джонстана» адзначыўся голам, які дазволіў «Мінску» прайсці ў наступны раунд.

У студзені 2014 падоўжыў кантракт з мінскім клубам[2]. У сезоне 2014 ужо трывала выступаў на пазіцыі левага абаронцы, здолеўшы выцесніць адтуль Астравуха. У чэрвені 2014 адправіўся на прагляд ва ўладзівастоцкую «Прамень-Энергію»[3], але неўзабаве вярнуўся ў «Мінск». У ліпені 2014 кантракт з мінскім клубам быў разарваны[4].

У жніўні 2014 вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Доньі Срэм»[5], але хутка перабраўся ў «Раднічкі» з Крагуеўца[6]. За «Раднічкі» згуляў усяго ў пяці матчах, і ў канцы 2014 года пакінуў клуб. Першую палову 2015 года заставаўся без клуба, а ўлетку далучыўся да «Металаца».

Дасягненні

  • Сцяг Беларусі Уладальнік Кубка Беларусі: 2013

Зноскі

Спасылкі