Баляслаў Грабінскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Сябры Беларускага студэнцкага саюзу using HotCat |
др →Бібліяграфія: clean up, replaced: Сябры → Члены, га саюзу → га саюза using AWB |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[Катэгорыя:Постаці Беларускай краёвай абароны]] |
[[Катэгорыя:Постаці Беларускай краёвай абароны]] |
||
[[Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] |
[[Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Члены Беларускага студэнцкага саюза]] |
Версія ад 12:14, 30 жніўня 2015
Баляслаў Грабінскі (3 жніўня 1899, Урачыншчына, Сакольскі павет — 20 жніўня 1991, Лонгвуд, ЗША) — доктар медыцыны (дантыст), беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні.
Біяграфічныя звесткі
Паходзіў з сялянскай сям'і. У 1910 годзе скончыў трохкласнае прыхадское вучылішча ў м. Дубровы. У 1911—1914 гадах вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. Сябра Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. У 1918 годзе працягваў вучобу ў Гродзенскай польскай гімназіі. Пасля скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.
У 1922/1923 навучальным годзе абраны ў праўленне Беларускага студэнцкага саюза[1].
Працаваў асістэнтам кафедры анатоміі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Трымаў уласную практыку як доктар-дантыст.
Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш Беларускаму навуковаму таварыству, дзе быў намеснікам старшыні, Беларускаму Музею імя І. Луцкевіча, фундаваў беларускія выданні.
Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Заснавальнік БІГіК.
У 1943 годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага медыцынскага інстытута ў Новую Вілейку быў запрошаны на кiраўнiка кафедры анатомii. Старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi.
6 верасня 1943 года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер Правянішкі.
У кастрычніку 1944 году прызначаны старшым урачом Першага кадравага батальёна БКА[2].
Пасля вайны — у ЗША. Працягваў медыцынскую практыку, быў актыўны ў жыццi дыяспары: сябра Рады БНР, сябра Беларускага інстытута навукi і мастацтва, сябра Беларуска-амерыканскага згуртавання. Друкаваўся ў спецыялiзаваным часопiсе беларускiх медыкаў на чужыне «Медыцынская думка».
Першым заўважыў пад час падарожжа ў Італію «Партрэт Скарыны ў Падуі», зроблены ў 1942 годзе італьянскім мастаком Джакома Форна ў так званай «Зале Сарака» славутага Падуанскага ўніверсітэта[3].
Бібліяграфія
- Роберт Луі Стывенсан «Чортава бутэлька». Пераклад з англійскай Б. Г. (Баляслаў Грабінскі) і В. Т. (Вітаўт Тумаш). Ватэнштэт, 1947.
- Сакольшчына—Гродна—Вільня успаміны //АRCHE № 5 (10). 2000.
- З успамінаў Баляслава Грабінскага (1899-1991) / падрыхтоўка да друку А.Смаленчука // Горад Святога Губерта: зборнік краязнаўчых артыкулаў. Вып. 6. – Гродна, 2012.
Зноскі
- ↑ Быў у нас такі дохтар… Лена Казлоўская. Czasopis Nr 03/2009
- ↑ Дакументы i матэрыялы сабраныя i падрыхтаваныя для публікацыі I. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. Лондан 1960
- ↑ НАТАТКІ МАСТАЦТВАЗНАЎЧАЙ СКАРЫНІЯНЫ. Віктар Шматаў
- Асобы
- Нарадзіліся 3 жніўня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Памерлі 20 жніўня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Постаці беларускай палітыкі
- Беларусы ў ЗША
- Постаці беларускай медыцыны
- Постаці беларускай стаматалогіі
- Члены Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, 1917
- Члены Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні
- Выпускнікі Гродзенскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Постаці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры
- Постаці Беларускай краёвай абароны
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Члены Беларускага студэнцкага саюза