Васілька (князь слонімскі): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
→Біяграфія: вікіфікацыя |
др removed Category:Гісторыя Беларусі (862—1236); added Category:Сярэднявечная Беларусь using HotCat |
||
Радок 104: | Радок 104: | ||
* {{ВТ-ЭСБЕ|Василько Мстиславич}} |
* {{ВТ-ЭСБЕ|Василько Мстиславич}} |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Сярэднявечная Беларусь]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці Слоніма]] |
[[Катэгорыя:Постаці Слоніма]] |
||
[[Катэгорыя:Князі слонімскія]] |
[[Катэгорыя:Князі слонімскія]] |
Версія ад 17:33, 1 верасня 2015
Васілька | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1256/1260 | ||||||
Смерць | пасля 1282 | ||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Раман Данілавіч |
Васілька (каля 1256/1260 — пасля 1282[1]) — слонімскі князь XIII ст.[2]. Часам называецца продкам князёў Астрожскіх.
Біяграфія
У артыкуле пад 1281 годам Іпацьеўскі летапіс згадвае, што «вослонимьской» князь Васілька па загадзе ўладзіміра-валынскага князя Уладзіміра Васількавіча быў пасланы ваяводам у паход супраць плоцкага князя Баляслава[3] разам з іншымі князямі, каб дапамагчы мазавецкаму князю Конраду[2].
У час гэтага паходу ён захапіў горад Гасцінны за Сахачавым , а ў 1282 годзе[4] ўзяў «вялікі палон» каля Вышгараду?![5].
Гэта адзінае сведчанне пра існаванне Слонімскага княства і яго князя[6].
Імя па бацьку Васількі ў летапісе не пазначана. Паколькі Слонім ў сярэдзіне XIII стагоддзя ўваходзіў у склад валадарстваў наваградскага князя Рамана Данілавіча, то з'явілася версія, што Васілька быў яго сынам[6]. Гэтай версіі прытрымліваўся шэраг спецыялістаў па генеалогіі (Г. А. Уласьеў[7], М. А. Баўмгартэн[8], Л. Вайтовіч[1]).
Аднак існуе і іншая версія, па якой бацькам Васількі быў брат Рамана, луцкі і валынскі князь Мсціслаў Данілавіч[4][6][9].
Шэраг даследчыкаў выводзяць ад Васількі род князёў Астрожскіх[7], але існуюць і іншыя версіі паходжання роду[1].
Шлюб і дзеці
Імя жонкі Васількі невядома. Звесткі аб дзецях Васілька дыскусійныя. Часта дзецьмі Васількі называюць:
- Ганну, у манастве Лізавету (памерла каля 1345)[10], жока Нарымонта-Глеба Гедзімінавіча (пам. 1345)[1], князя полацкага і пінскага
- Данііла (пам. 1366/1370), князя Астрожскага і Холмскага[11]
- Івана[12]
Зноскі
- ↑ а б в г Войтович, указ. соч.
- ↑ а б Василько // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.
- ↑ Ипатьевская летопись, 6789 (1281) год. — л. 294.
- ↑ а б Василько Мстиславич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Ипатьевская летопись, 6789 (1281) год. — л. 294 об.
- ↑ а б в Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — С. 297—298.
- ↑ а б Власьев Г. А. Потомство Рюрика. Материалы для составления родословной. — Пг., 1918. — Т. 2. Князья Владимиро-Волынские. Вып. 1-й.
- ↑ Баумгартен Н. А. Вторая ветвь князей Галицких: Потомство Романа Мстиславича // Летопись историко-родословного общества. — м — № 1. — С. 3—46.
- ↑ Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 155.
- ↑ Згадваецца ў двух сінодзіках: Холмскім (паз. 1) і Кіева-Пячэрскім (паз. 91, 303).
- ↑ Яго паходжанне застаецца дыскусійным. Яго імя згадана ў Кіева-Пячэрскім сінодзіку (паз. 81, 264).
- ↑ Вядомы толькі па Кіева-Пячэрскім сінодзіку (паз. 265).
Літаратура
- Ипатьевская летопись // ПСРЛ. М., 1962. Т. 2.
- Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5
- Войтович Л. Волинська гілка Мономаховичів. Болохівські князі. Князі Острозькі та Заславські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип'якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1 (укр.)
- Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — СПб.: «Паритет», 2004. — 688 с. — 3000 экз. — ISBN 5-93437-149-5
- Василько Мстиславич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.