Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:


=== ХХ стагоддзе ===
=== ХХ стагоддзе ===
Кабінетныя багі і духі Шпілеўскага і Кіркора аказаліся вельмі жывучымі. На іх грунтаваліся нядаўнія, карыстаныя нават сёння выданні па беларускай міфалогіі (напрыклад, зборнік У. Васілевіча "Зямная дарога ў вырай"), многія дзіцячыя энцыклапедыі. [[Алесь Шамак]], аўтар працы “Міфалогія беларусаў”, выкарыстоўвае непацверджаныя звесткі П. Шпілеўскага і нават сам абвінавачваецца ва ўласнай фальсіфікацыі<ref>[http://budzma.by/news/recenziya-na-knihu-yazychnictva-starazhytnykh-byelarusaw.html Будзька Беларусамі. Рэцэнзія на кнігу “Язычніцтва старажытных беларусаў”]</ref>. [[Максім Знак]] заўважае, што такія персанажы, як [[Бабар]], [[Бадзюля]], [[Зазоўкі]], [[Хіхітун]], [[Сербай]], [[Цыгра]] "ўсплылі" ў літаратуры ў апошнія дзесяцігоддзі, і чамусьці не былі зафіксаваныя ніводным даследчыкам ХІХ - пачатку ХХ стст<ref>[http://www.belhistory.eu/maksim-znak-mify-mifalogiya-i-mifolagi/ Максім Знак. Міфы, міфалогія і міфолагі]</ref>. [[М.С. Кацар]], даследчык беларускіх арнаментаў, тлумачыць многія народныя узоры праз вобразы і катэгорыі, запазычаныя ў П. Шпілеўскага.
Кабінетныя багі і духі Шпілеўскага і Кіркора аказаліся вельмі жывучымі. На іх грунтаваліся нядаўнія, карыстаныя нават сёння выданні па беларускай міфалогіі (напрыклад, зборнік У. Васілевіча "Зямная дарога ў вырай"), многія дзіцячыя энцыклапедыі. [[Алесь Шамак]], аўтар працы “Міфалогія беларусаў”, выкарыстоўвае непацверджаныя звесткі П. Шпілеўскага і нават сам абвінавачваецца ва ўласнай фальсіфікацыі<ref>[http://budzma.by/news/recenziya-na-knihu-yazychnictva-starazhytnykh-byelarusaw.html Будзьма Беларусамі. Рэцэнзія на кнігу “Язычніцтва старажытных беларусаў”]</ref>. [[Максім Знак]] заўважае, што такія персанажы, як [[Бабар]], [[Бадзюля]], [[Зазоўкі]], [[Хіхітун]], [[Сербай]], [[Цыгра]] "ўсплылі" ў літаратуры ў апошнія дзесяцігоддзі, і чамусьці не былі зафіксаваныя ніводным даследчыкам ХІХ - пачатку ХХ стст<ref>[http://www.belhistory.eu/maksim-znak-mify-mifalogiya-i-mifolagi/ Максім Знак. Міфы, міфалогія і міфолагі]</ref>. [[М.С. Кацар]], даследчык беларускіх арнаментаў, тлумачыць многія народныя узоры праз вобразы і катэгорыі, запазычаныя ў П. Шпілеўскага.


Тым не меньш, вобразы Жыжаля, Зюзі (як, аднак, мог існаваць як духі сцюжы, а не як боства), Жытня развіваліся, з'яўляліся нават на ілюстрацыях выбітных беларускіх мастакоў ([[Валерый Пятровіч Славук|Валерыя Славука]], [[Павел Юр'евіч Татарнікаў|Паўла Татарнікава]]). Фактычна, сёння яны ператварыліся ў паўнавартасных міфалагічных істот, якія, аднак, з'яўляюцца элементамі нэаміфалогіі і не маюць нічога агульнага са старажытнымі вераваннямі беларусаў.
Тым не меньш, вобразы Жыжаля, Зюзі (як, аднак, мог існаваць як духі сцюжы, а не як боства), Жытня развіваліся, з'яўляліся нават на ілюстрацыях выбітных беларускіх мастакоў ([[Валерый Пятровіч Славук|Валерыя Славука]], [[Павел Юр'евіч Татарнікаў|Паўла Татарнікава]]). Фактычна, сёння яны ператварыліся ў паўнавартасных міфалагічных істот, якія, аднак, з'яўляюцца элементамі нэаміфалогіі і не маюць нічога агульнага са старажытнымі вераваннямі беларусаў.

Версія ад 18:34, 8 верасня 2015

Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі - міфічныя істоты, якія ніколі не існавалі ў вераваннях насельніцтва Беларусі, а былі свядома выдуманы ці памылкова вызначаны этнографамі і фалькларыстамі. Слова "кабінетныя" азначае тое, што яны нарадзіліся як бы ў кабінетах навукоўцаў, а не ў рэальнай народнай свядомасці.

Гісторыя

ХІХ стагоддзе

Павел Шпілеўскі (псеўданім Древлянский) займаўся даследваннем беларускай міфалогіі і фальклору ў 1-й траціне ХІХ ст. 23-гадовы аматар, ён ставіўся да сваёй працы непрафесійна, "ствараючы" імёны ніколі не існавалых багоў з беларускіх слоў і фразеалагізмаў. Жыж (дзіцячая назва агню), зюзя (сінонім слова "мароз"), назвы святаў (Талака і інш) беспадстаўна трактаваліся ім як імёны забытых калісьці багоў, якім Шпілеўскі адразу ж беспадстаўна фармуляваў функцыі і біяграфіі (гл. Жыжаль, Зюзя). Відаць, да гэтай жа катэгорыі адносяцца яго ж Жыцень і Жытняя Баба, як і значная частка, калі не большасць з усіх зафіксаваных ім 52 духаў і "багоў". Нешта было пазычана ад папярэднікаў у галіне міфатворчасці (Лада, Ляля, Чур-Бог), нешта выдумана (Кумяльган, Бордзя, Любмел і, магчыма, Цёця і інш). Фалькларыст Адам Кіркор таксама падазраваўся ва ўласнай міфатворчасці (яго "бог" Бялун мог быць кантамінацыяй рысаў палевіка і ахоўніка кладаў).

ХХ стагоддзе

Кабінетныя багі і духі Шпілеўскага і Кіркора аказаліся вельмі жывучымі. На іх грунтаваліся нядаўнія, карыстаныя нават сёння выданні па беларускай міфалогіі (напрыклад, зборнік У. Васілевіча "Зямная дарога ў вырай"), многія дзіцячыя энцыклапедыі. Алесь Шамак, аўтар працы “Міфалогія беларусаў”, выкарыстоўвае непацверджаныя звесткі П. Шпілеўскага і нават сам абвінавачваецца ва ўласнай фальсіфікацыі[1]. Максім Знак заўважае, што такія персанажы, як Бабар, Бадзюля, Зазоўкі, Хіхітун, Сербай, Цыгра "ўсплылі" ў літаратуры ў апошнія дзесяцігоддзі, і чамусьці не былі зафіксаваныя ніводным даследчыкам ХІХ - пачатку ХХ стст[2]. М.С. Кацар, даследчык беларускіх арнаментаў, тлумачыць многія народныя узоры праз вобразы і катэгорыі, запазычаныя ў П. Шпілеўскага.

Тым не меньш, вобразы Жыжаля, Зюзі (як, аднак, мог існаваць як духі сцюжы, а не як боства), Жытня развіваліся, з'яўляліся нават на ілюстрацыях выбітных беларускіх мастакоў (Валерыя Славука, Паўла Татарнікава). Фактычна, сёння яны ператварыліся ў паўнавартасных міфалагічных істот, якія, аднак, з'яўляюцца элементамі нэаміфалогіі і не маюць нічога агульнага са старажытнымі вераваннямі беларусаў.

Спасылкі

Зноскі