Іван Пятровіч Шакола: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11: Радок 11:
[[Катэгорыя:Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі]]
[[Катэгорыя:Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі]]

Версія ад 13:15, 12 верасня 2015

Іван Пятровіч Шакола (4 чэрвеня 1947, вёска Кавалі, Пастаўскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. У 1996—1998 гадах міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

Біяграфія

Закончыў Лукашоўскую сярэднюю школу, Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1976), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988). У 1966—1969 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1969—1972 гг. працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса імя Мічурына Пастаўскага раёна. У 1972—1974 гг. інструктар арганізацыйнага аддзела Пастаўскага РК КПБ, у 1974—1979 гг. старшыня калгаса імя Калініна Пастаўскага раёна. У 1979—1987 гг. 1-шы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Верхнядзвінскага раёна, старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама. У 1987—1990 гг. 1-ы сакратар Лепельскага райкама КПБ, старшыня Лепельскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 1990—1991 гг. сакратар Віцебскага абкама КПБ па сельскай гаспадарцы. У 1991—1996 гг. намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 1996—1998 гг. міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. У 1998—2001 гг. прэзідэнт дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

  • Шакола Іван Пятровіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 511.