Руская праваслаўная царква: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Einimi перайменаваў старонку Руская Праваслаўная Царква у Руская праваслаўная царква па-над перасылкай: Няма прычын пісаць гэтыя словы...
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29: Радок 29:


[[Катэгорыя:Руская праваслаўная царква]]
[[Катэгорыя:Руская праваслаўная царква]]
[[Катэгорыя:Аўтакефальныя праваслаўныя цэрквы]]



{{stub}}
{{stub}}

Версія ад 00:13, 16 верасня 2015

Храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве

Руская праваслаўная царква, Маскоўскі Патрыярхат, аўтакефальная праваслаўная царква, якая займае 5-е месца ў дыпціху праваслаўных цэркваў, найбольшая з існуючых праваслаўных цэркваў. З'яўляецца найбольшай рэлігійнай арганізацыяй у Расіі, Беларусі і Украіне. У склад Маскоўскага Патрыярхату ўваходзяць аўтаномныя Японская, Кітайская, Украінская, Літоўская, Эстонская праваслаўныя цэрквы, Руская праваслаўная царква за мяжой і Праваслаўная царква Малдовы.

Іншымі памеснымі (аўтакефальным) царквамі, што ўваходзяць у дыпціх, прызнаёцца адзінай кананічнай праваслаўнай царквой на тэрыторыі былога СССР з выняткам Грузіі, дзе кананічнай з'яўляецца Грузінская праваслаўная царква, і Эстоніі, дзе апрача РПЦ кананічнай з'яўляецца Эстонская апостальская праваслаўная царква Канстанцінопальскага Патрыярхату.

Аўтакефалію ад Канстанцінопальскага Патрыярхата царква атрымала ў 1448 годзе, Патрыярхат устаноўлены ў 1589. З 1721 па 1917 кіравалася Свяцейшым Сінодам. У 1917 годзе быў адноўлены патрыярхат.

На канец 2006 года, і да ўз'яднання з РПЦЗ, РПЦ мела 136 епархій; 1 экзархат (Беларускі); 171 архіерэяў, з іх 131 епархіяльных, 40 вікарных, без уліку 13, якія былі на адпачынку. Дзейнічаюць 713 манастыроў, у тым ліку ў Расіі: 208 мужчынскіх і 235 жаночых; на Украіне: 89 мужчынскіх і 84 жаночых; у іншых краінах СНД і Прыбалтыкі: 38 мужчынскіх і 54 жаночых; у рэшце замежных краін: 2 мужчынскіх і 3 жаночых. Стаўрапігіяльных манастыроў 25. Агульная колькасць прыходаў — 27 393 (колькасць хутка ўзрастае). Агульная колькасць духавенства — 29 450.

Духоўных навучальных устаноў 75, з іх 5 духоўных акадэмій, 34 духоўныя семінарыі, 36 духоўных вучылішчаў. Усяго на дзённай форме навучання каля 5400 чалавек. Таксама дзейнічаюць 2 праваслаўных універсітэты і 1 багаслоўскі інстытут.

Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл (з 6 снежня 2008 года).

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Stub