Валерый Яўгенавіч Мазынскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 21: Радок 21:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР]]

Версія ад 14:53, 17 верасня 2015

Валерый Яўгенавіч МАЗЫНСКІ (нар. 20 лютага 1947, в. Вялікае Стахава, Барысаўскі раён) — беларускі рэжысёр, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974). У 1976—1989 годзе галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. Заснавальнік (разам з Геральдам Асвяцінскім) тэатра «Лялька» (1985). Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра «Вольная сцэна» (1993—2000). Выкладаў акторскае майстэрства ў БДТМІ і Беларускім універсітэце культуры.

Асноўныя пастаноўкі: «Званы Віцебска» (1974), «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Сымон-музыка» (1976), «На дарозе жыцця» (1982), «Парог» (1982), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984), «Энергічныя людзі», «Паваліўся нехта» (1992), «Барбара Радзівіл» (1994), «Узлёт Артура У, які можна было спыніць…» (1997), «Прынц Мамабук» (1998). Творчасць В. Мазынскага вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, гратэскавасцю і шматпланавасцю структуры.

Рэжысёр і чытальнік беларускага агучвання твораў замежнай і айчыннай літаратуры (звыш за 30 аўдыёкніг), зняў тэлевізійны фільм «Тутэйшыя», 4 дакументальныя фільмы — «Як пошуг маланкі» (пра Расціслава Лапіцкага), «Успомніць і не забыць!» (пра Палуту Бадунову), «Глыбоцкая змова» (пра пасляваенны супраціў), «І выберу Радзіму!» (пра Міхася Чарняўскага).

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1984). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).

Літаратура

  • Валерый Яўгенавіч Мазынскі // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 61.
  • Белы І. Культурная прастора Барысаўшчыны // Гоман Барысаўшчыны. № 9(114), 2008.