Сафійскі сабор (Ноўгарад): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
Радок 43: Радок 43:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
У 1046 годзе [[вялікі князь]] [[Яраслаў Мудры]] і [[княгіня]] [[Інгегерда|Ірына (Інгегерда)]] накіраваліся ў Ноўгарад з [[Кіеў|Кіева]] да сына [[Уладзімір Яраславіч, князь наўгародскі|Уладзіміра]] на закладку ім Сафійскага сабора. Сабор быў закладзены на месцы [[Уладычны двор|Уладычнага двара]] і будаваўся прыкладна да 1050 года замест згарэлага перад гэтым 13-главага драўлянага храма 989 года, але не на тым жа месцы, а на поўнач ад яго. Асвечаны сабор быў па дадзеных розных летапісаў у 1050 ці 1052 годзе [[епіскап]]ам [[Лука Жыдзята|Лукой]].
У [[1046]] годзе [[вялікі князь]] [[Яраслаў Мудры]] і [[княгіня]] [[Інгегерда|Ірына (Інгегерда)]] накіраваліся ў Ноўгарад з [[Кіеў|Кіева]] да сына [[Уладзімір Яраславіч, князь наўгародскі|Уладзіміра]] на закладку ім Сафійскага сабора. Сабор быў закладзены на месцы [[Уладычны двор|Уладычнага двара]] і будаваўся прыкладна да [[1050]] года замест згарэлага перад гэтым 13-главага драўлянага храма 989 года, але не на тым жа месцы, а на поўнач ад яго. Асвечаны сабор быў па дадзеных розных летапісаў у 1050 ці [[1052]] годзе [[епіскап]]ам [[Лука Жыдзята|Лукой]].


У 1066 годзе, паводле [[Наўгародскі першы летапіс|Наўгародскага першага летапісу]], полацкі князь [[Усяслаў Брачыславіч]] ажыццявіў паход на Вялікі Ноўгарад. Узяўшы горад, ён забраў у палон частку гараджан, а таксама зняў і вывез у Полацк званы з Наўгародскае Сафіі<ref>''[http://www.krotov.info/acts/12/pvl/novg01.htm Въ лѣто 6574 (1066)]'' // ''Новгородская первая летопись старшего извода''.</ref>. Лічыцца, што частка вывезеных скарбаў і царкоўнага начыння была выкарыстана пры аздабленні [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскага сабора]] ў [[Горад Полацк|Полацку]].
У [[1066]] годзе, паводле [[Наўгародскі першы летапіс|Наўгародскага першага летапісу]], [http://полацкі%20князь полацкі князь] [[Усяслаў Брачыславіч]] ажыццявіў паход на Вялікі Ноўгарад. Узяўшы горад, ён забраў у палон частку гараджан, а таксама зняў і вывез у Полацк званы з Наўгародскае Сафіі<ref>''[http://www.krotov.info/acts/12/pvl/novg01.htm Въ лѣто 6574 (1066)]'' // ''Новгородская первая летопись старшего извода''.</ref>: «приде Всеславъ и възя Новъгород, съ женами и съ детми; и колоколы съима у святыя Софие»<ref>Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А.Н. Насонова. – М., Л.: Изд-во АН СССР, 1950. – 268 с</ref>. У разуменні людзей [[Старажытная Русь|Старажытнай Русі]], дзе захоўвалася яшчэ шмат перажыткаў [[язычніцтва]], багі ў знешніх і ўнутраных войнах аказвалі актыўную дапамогу і падтрымку сваім прыхільнікам. Таму ваюючыя бакі, каб спыніць актыўную дзейнасць багоў з варожага лагера, імкнуліся разбурыць алтары і святыні праціўніка<ref name="Кежа">[http://elib.psu.by:8080/bitstream/123456789/1679/1/Kezha_2011-9-p18.pdf Ю. М. КЕЖА. САКРАЛІЗАЦЫЯ КНЯЖАЦКАЙ УЛАДЫ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІМ ГРАМАДСТВЕ]</ref>. Лічыцца, што частка вывезеных скарбаў і царкоўнага начыння была выкарыстана пры аздабленні [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскага сабора]] ў [[Горад Полацк|Полацку]].


Храм меў пяць [[неф]]аў і тры [[галерэя|галерэі]], у якіх размяшчалася некалькі дадатковых {{нп3|прастол у алтары|прастолаў|ru|Престол}}. Паўночная галерэя некалькі разоў перабудоўвалася.
Храм меў пяць [[неф]]аў і тры [[галерэя|галерэі]], у якіх размяшчалася некалькі дадатковых {{нп3|прастол у алтары|прастолаў|ru|Престол}}. Паўночная галерэя некалькі разоў перабудоўвалася.


Першапачаткова сцены храма не былі пабелены, за выключэннем крывалінейных у плане [[апсіда|апсід]] і [[Барабан, архітэктура|барабанаў]], пакрытых слоем [[цамянка|цамянкі]]. Унутраны бок сцен таксама быў аголены, тады як [[скляпенне|скляпенні]] з самага пачатку былі абмазаны цамянкай і пакрыты [[фрэска]]мі. Такое афармленне было выбрана пад уздзеяннем архітэктуры [[Горад Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]], у якой [[мармур]]овая абліцоўка сцен спалучалася з [[мазаіка]]мі на [[скляпенне|скляпеннях]]; аднак тут мармур быў заменены [[вапняк]]ом, а мазаіка — фрэскамі. Верагодна, ужо ў 1151 годзе сцены былі поўнасцю абмазаны цамянкай.
Першапачаткова сцены храма не былі пабелены, за выключэннем крывалінейных у плане [[апсіда|апсід]] і [[Барабан, архітэктура|барабанаў]], пакрытых слоем [[цамянка|цамянкі]]. Унутраны бок сцен таксама быў аголены, тады як [[скляпенне|скляпенні]] з самага пачатку былі абмазаны цамянкай і пакрыты [[фрэска]]мі. Такое афармленне было выбрана пад уздзеяннем архітэктуры [[Горад Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]], у якой [[мармур]]овая абліцоўка сцен спалучалася з [[мазаіка]]мі на [[скляпенне|скляпеннях]]; аднак тут мармур быў заменены [[вапняк]]ом, а мазаіка — фрэскамі. Верагодна, ужо ў 1151 годзе сцены былі поўнасцю абмазаны цамянкай.


На заходнім партале ўстаноўлены [[бронза]]выя [[Магдэбургскія дзверы]] ў [[раманскі стыль|раманскім стылі]] з вялікаю колькасцю [[гарэльеф]]аў і [[скульптура|скульптур]].
На заходнім партале ўстаноўлены [[бронза]]выя [[Магдэбургскія дзверы]] ў [[раманскі стыль|раманскім стылі]] з вялікаю колькасцю [[гарэльеф]]аў і [[скульптура|скульптур]].


Не пазней за XVIII стагоддзе дзеля умацавання сцен к паўднёваму і паўночнаму [[фасад]]у прыбудавалі па тры [[контрфорс]]ы. Пры [[рэстаўрацыя|рэстаўрацыі]] 1893—1900 гадоў контрфорсы з паўднёвага фасада былі разабраны, і храму было вернута паскляпеннае пакрыццё. Рэстаўрацыю сабора ажыццяўляў архітэктар [[Мікалай Сільвестравіч Курдзюкоў|М. С. Курдзюкоў]].
Не пазней за XVIII стагоддзе дзеля умацавання сцен к паўднёваму і паўночнаму [[фасад]]у прыбудавалі па тры [[контрфорс]]ы. Пры [[рэстаўрацыя|рэстаўрацыі]] 1893—1900 гадоў контрфорсы з паўднёвага фасада былі разабраны, і храму было вернута паскляпеннае пакрыццё. Рэстаўрацыю сабора ажыццяўляў архітэктар [[Мікалай Сільвестравіч Курдзюкоў|М. С. Курдзюкоў]].


У 1922 годзе, у ходзе [[Канфіскацыя царкоўных каштоўнасцей у Расіі ў 1922 годзе|канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей]], сабор быў абрабаваны. У 1929 годзе яго закрылі і адкрылі ў ім антырэлігійны музей<ref>[http://annals.xlegio.ru/rus/novgorod/smirnov.htm#_Toc186906121 Новгородская София — антирелигиозный музей\С. М. Смирнов. Воспоминания о времени моей работы в Новгородском музее\\Новгородский исторический сборник, вып. 6(16), СПб., 1997 г.]</ref>. У музеі былі прадстаўлены скарбы, якія захоўваліся ў [[рызніца|рызніцы]] сабора, як прыклад «казачных багаццяў царквы». У час акупацыі Ноўгарада нямецка-фашысцкімі войскамі храм быў пашкоджаны і разрабаваны, пасля вайны — поўнасцю адноўлены і стаў аддзелам [[Наўгародскі музей-запаведнік|Наўгародскага музея-запаведніка]]. У 1991 яго перадалі [[Руская праваслаўная царква|Рускай праваслаўнай царкве]], і 16 жніўня 1991 яго асабіста асвяціў [[Алексій II, Патрыярх Маскоўскі|патрыярх Алексій II]]. У 2005—2007 адбылася рэстаўрацыя купалаў сабора.
У 1922 годзе, у ходзе [[Канфіскацыя царкоўных каштоўнасцей у Расіі ў 1922 годзе|канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей]], сабор быў абрабаваны. У 1929 годзе яго закрылі і адкрылі ў ім антырэлігійны музей<ref>[http://annals.xlegio.ru/rus/novgorod/smirnov.htm#_Toc186906121 Новгородская София — антирелигиозный музей\С. М. Смирнов. Воспоминания о времени моей работы в Новгородском музее\\Новгородский исторический сборник, вып. 6(16), СПб., 1997 г.]</ref>. У музеі былі прадстаўлены скарбы, якія захоўваліся ў [[рызніца|рызніцы]] сабора, як прыклад «казачных багаццяў царквы». У час акупацыі Ноўгарада нямецка-фашысцкімі войскамі храм быў пашкоджаны і разрабаваны, пасля вайны — поўнасцю адноўлены і стаў аддзелам [[Наўгародскі музей-запаведнік|Наўгародскага музея-запаведніка]]. У 1991 яго перадалі [[Руская праваслаўная царква|Рускай праваслаўнай царкве]], і 16 жніўня 1991 яго асабіста асвяціў [[Алексій II, Патрыярх Маскоўскі|патрыярх Алексій II]]. У 2005—2007 адбылася рэстаўрацыя купалаў сабора.


== Архітэктурныя асаблівасці ==
== Архітэктурныя асаблівасці ==

Версія ад 13:39, 20 верасня 2015

Праваслаўны сабор
Сафійскі сабор
руск.: Софийский собор
Від на Сафійскі сабор
Від на Сафійскі сабор
58°31′20″ пн. ш. 31°16′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Вялікі Ноўгарад
Канфесія Праваслаўе
Епархія Наўгародская
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль архітэктура Расіі[d]
Першае згадванне 989
Дата заснавання XI стагоддзе
Будаўніцтва 1045 — 1050-я гады
Дата скасавання 1930
Рэліквіі і святыні Ікона Божай Маці «Знаменне»; мошчы святых: княгіні Ірыны, князёў Уладзіміра, Мсціслава і Фёдара, свяціцеляў Мікіты Наўгародскага і Іаана Наўгародскага.
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 5310033042№ 5310033042
Матэрыял цэгла
Стан Выдатны
Сайт sofia-novgorod.cerkov.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герб Расіі

Культурная спадчына
Расійскай Федэрацыі

аб'ект № 5310033042

Сусветная спадчына ЮНЕСКА
Сцяг ЮНЕСКА

Спасылка: 604 рус. · англ.
Год уключэння: 1992
Тып: Культурны аб'ект
Крытэрыі: ii, iv, vi

Сабо́р Свято́й Сафі́і — галоўны праваслаўны храм Вялікага Ноўгарада, створаны ў 1045—1050-х гадах. З'яўляецца найстаражытнейшым захаваным храмам на тэрыторыі Расіі, пабудаваным славянамі[1].

Гісторыя

У 1046 годзе вялікі князь Яраслаў Мудры і княгіня Ірына (Інгегерда) накіраваліся ў Ноўгарад з Кіева да сына Уладзіміра на закладку ім Сафійскага сабора. Сабор быў закладзены на месцы Уладычнага двара і будаваўся прыкладна да 1050 года замест згарэлага перад гэтым 13-главага драўлянага храма 989 года, але не на тым жа месцы, а на поўнач ад яго. Асвечаны сабор быў па дадзеных розных летапісаў у 1050 ці 1052 годзе епіскапам Лукой.

У 1066 годзе, паводле Наўгародскага першага летапісу, полацкі князь Усяслаў Брачыславіч ажыццявіў паход на Вялікі Ноўгарад. Узяўшы горад, ён забраў у палон частку гараджан, а таксама зняў і вывез у Полацк званы з Наўгародскае Сафіі[2]: «приде Всеславъ и възя Новъгород, съ женами и съ детми; и колоколы съима у святыя Софие»[3]. У разуменні людзей Старажытнай Русі, дзе захоўвалася яшчэ шмат перажыткаў язычніцтва, багі ў знешніх і ўнутраных войнах аказвалі актыўную дапамогу і падтрымку сваім прыхільнікам. Таму ваюючыя бакі, каб спыніць актыўную дзейнасць багоў з варожага лагера, імкнуліся разбурыць алтары і святыні праціўніка[4]. Лічыцца, што частка вывезеных скарбаў і царкоўнага начыння была выкарыстана пры аздабленні Сафійскага сабора ў Полацку.

Храм меў пяць нефаў і тры галерэі, у якіх размяшчалася некалькі дадатковых прастолаў  (руск.). Паўночная галерэя некалькі разоў перабудоўвалася.

Першапачаткова сцены храма не былі пабелены, за выключэннем крывалінейных у плане апсід і барабанаў, пакрытых слоем цамянкі. Унутраны бок сцен таксама быў аголены, тады як скляпенні з самага пачатку былі абмазаны цамянкай і пакрыты фрэскамі. Такое афармленне было выбрана пад уздзеяннем архітэктуры Канстанцінопаля, у якой мармуровая абліцоўка сцен спалучалася з мазаікамі на скляпеннях; аднак тут мармур быў заменены вапняком, а мазаіка — фрэскамі. Верагодна, ужо ў 1151 годзе сцены былі поўнасцю абмазаны цамянкай.

На заходнім партале ўстаноўлены бронзавыя Магдэбургскія дзверы ў раманскім стылі з вялікаю колькасцю гарэльефаў і скульптур.

Не пазней за XVIII стагоддзе дзеля умацавання сцен к паўднёваму і паўночнаму фасаду прыбудавалі па тры контрфорсы. Пры рэстаўрацыі 1893—1900 гадоў контрфорсы з паўднёвага фасада былі разабраны, і храму было вернута паскляпеннае пакрыццё. Рэстаўрацыю сабора ажыццяўляў архітэктар М. С. Курдзюкоў.

У 1922 годзе, у ходзе канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей, сабор быў абрабаваны. У 1929 годзе яго закрылі і адкрылі ў ім антырэлігійны музей[5]. У музеі былі прадстаўлены скарбы, якія захоўваліся ў рызніцы сабора, як прыклад «казачных багаццяў царквы». У час акупацыі Ноўгарада нямецка-фашысцкімі войскамі храм быў пашкоджаны і разрабаваны, пасля вайны — поўнасцю адноўлены і стаў аддзелам Наўгародскага музея-запаведніка. У 1991 яго перадалі Рускай праваслаўнай царкве, і 16 жніўня 1991 яго асабіста асвяціў патрыярх Алексій II. У 2005—2007 адбылася рэстаўрацыя купалаў сабора.

Архітэктурныя асаблівасці

План сабора ў канцы XIX стагоддзя
Сафійскі сабор з контрфорсамі (паўднёвы бок) да рэстаўрацыі 1893—1900 гг.
«Магдэбургскія дзверы»
Фотаздымак 1900 года. Аўтар: AeJse Trasarebre

Сабор прадстаўляе сабою пяцінефны крыжова-купальны храм. Храмы падобнага тыпу будаваліся на Русі толькі ў XI стагоддзі, да іх, акрамя наўгародскае Сафіі, адносяцца: Сафійскія саборы ў Кіеве і Полацку, а таксама Кіеўская царква Ірыны і Георгія. У храма тры апсіды — цэнтральная пяцігранная, і бакавыя — акруглыя. З трох старон цэнтральны будынак акружаюць шырокія двухпавярховыя галерэі. Час стварэння галерэі і яе першапачатковы выгляд з'яўляюцца прадметам навуковых спрэчак, але, верагодна, яе зрабілі ўжо пры будаўніцтве храма[6].

Сабор мае пяць галоў, шостая вянчае лесвічную вежу, размешчаную ў заходняй галерэі на поўдзень ад увахода. Макаўкі галоў выкананы ў форме старажытнарускіх шлемаў.

Асноўны аб'ём сабора (без галерэй) мае даўжыню 27 м і шырыню 24,8 м; разам з галерэямі даўжыня складае 34,5 м, шырыня 39,3 м. Вышыня ад узроўню старажытнай падлогі, якая знаходзіцца на 2 метры ніжэй за сучасную, да вяршыні крыжа цэнтральнага купала — 38 м. Сцены храма маюць таўшчыню 1,2 м і складзены з вапняку розных адценняў. Камяні не апрацаваныя (падчасаны толькі той бок, што выходзіць на паверхню сцен), змацаваны вапнавым растворам з прымессю тоўчанай цэглы (т. зв. цамянка). Аркі, арачныя перамычкі і скляпенні выкладзены з цэглы. У галоўнай апсідзе і ў парусах пад сярэднім барабанам унутраныя сцены запоўнены галаснікамі — керамічнымі сасудамі акруглае формы[7]. У некаторых месцах праз адтуліны галаснікі маюць выхад ва унутраную прастору, дзякуючы чаму, нягледзячы на значны аб'ём будынка, рэха ў ім адсутнічае. Акрамя таго, прымяненне ў кладцы пустацелых і адначасова акруглых форм значна знізіла нагрузку барабана на падпружныя аркі.

Інтэр'ер блізкі да кіеўскага храма, хоць прапорцыі выцягнутых па вертыкалі арак і вузкіх вертыкальных кампартыментаў паміж слупамі прыкметна адрозніваюцца. Дзякуючы гэтаму, інтэр'ер мае іншы характар. Некаторыя дэталі былі спрошчаны: трайныя аркады былі заменены двухпралётнымі (пазней іх ніжнія ярусы былі заменены шырокімі аркамі).

Роспісы і іконы Сафійскага сабора

Старажытная фрэска ў барабане храма

Упершыню сабор быў распісаны ў 1109 годзе, але ад гэтага роспісу засталіся толькі фрагменты фрэсак цэнтральнага купала з фігурамі прарокаў і архангелаў, у цэнтры паміж якімі да Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся страчаны ад пападання снарада абраз Хрыста Пантакратара. Акрамя таго, у Марцір'еўскай паперці захавалася старажытная насценная выява роўнаапостальных Канстанціна і Алены. Ёсць версія, што гэта выява павінна была стаць асноваю для мазаікі, бо яна выканана моцна разбаўленымі фарбамі. Асноўны захаваны роспіс храма адносіцца да канца XIX стагоддзя.

У саборы тры іканастасы. З іх найбольш вядомы галоўны (іконы XV—XVI стагоддзяў, святочны рад ікон XIV стагоддзя захоўваецца ў экспазіцыі музея) і Калядны (XVI стагоддзе, асобныя іконы — XIX стагоддзе, ікона «Спас на прастоле» XIV стагоддзя). Сярод ікон асабліва вылучаюцца:

Мошчы

У саборы пастаянна знаходзяцца астанкі шасці святых: княгіні Ірыны, яе сына Уладзіміра, князёў Мсціслава і Фёдара, епіскапа Мікіты і архіепіскапа Іаана. Царкоўнае меркаванне аб прыналежнасці астанкаў не адпавядае гістарычнай рэчаіснасці[8]. Таксама ў саборы можна бачыць надмагільныя помнікі архірэяў XVIII—XIX стагоддзяў.

Магдэбургскія дзверы

Ма́гдэбургскія, ці іначай Корсунскія вароты — назва бронзавых дзвярэй першапачаткова прыдзела Раства Багародзіцы Сафійскага сабора ў Вялікім Ноўгарадзе; затым гэтыя дзверы, адрэстаўраваныя майстрам Аўрамам, былі перанесены ў заходні партал сабора. На працягу некалькіх стагоддзяў вароты служылі ўрачыстым уваходам у сабор. У цяперашні час яны адкрываюцца толькі ў святы, калі богаслужэнне вядзе архіепіскап Наўгародскі і Старарускі.

Крыж галоўнага купала і легенда аб голубе

Фрагмент барабана цэнтральнага купала са страчанымі фрэскамі

На крыжы цэнтральнага купала знаходзіцца свінцовая фігура голуба — сімвала Святога Духа. Па легендзе, калі ў 1570 годзе Іван Грозны жорстка расправіўся з жыхарамі Ноўгарада, на крыж Сафіі прысеў адпачыць голуб. Убачыўшы адтуль страшнае пабоішча, голуб акамянеў ад жаху. Пасля Багародзіца адкрыла аднаму з манахаў, што гэты голуб пасланы ў суцяшэнне гораду — і пакуль ён не зляціць з крыжа, горад будзе пад яго аховаю.

5 ліпеня 1942 года, у час артабстрэлу савецкімі войскамі нямецкай камендатуры, якая размяшчалася ў Крамлі (па звестках разведкі, у гэты дзень павінна было з'ехацца ўсё вышэйшае франтавое камандаванне нямецкіх войск), была страчана выява Спаса Уседзяржыцеля (роспіс 1109 года) у цэнтральным купале сабора, былі пашкоджаны фрэскі ў барабане, месцамі былі прабіты скляпенні і сцяна. Па сведчанню В. С. Панамарова[9], які да лета 1942 года знаходзіўся ў Ноўгарадзе, агонь быў накіраваны ледзь не па самым саборы, чыя залатая макаўка служыла добрым прыцэльным арыенцірам.

У час абстрэлу было выпушчана 80 снарадаў, 5 з якіх трапілі па саборы. Пасля гэтага, па загаду нямецкага камандавання, згодна з даўно ўжо распрацаваным планам, з Ноўгарада ў Пскоў, Рыгу і Германію было вывезена мноства твораў мастацтва, сярод якіх былі таксама каштоўнасці з Сафійскага сабора: іканастасы, мазаічныя пліты і інш.[10]

Галоўны крыж сабора, які павіс на ланцугах, па загаду нямецкага каменданта горада знялі. Залатую абшыўку пашкоджанага купала нямецкія салдаты пусцілі на сувеніры (табакеркі, посуд і пад.). У Ноўгарадзе ў той час размяшчаўся інжынерны корпус іспанскай «Блакітнай дывізіі», якая ваявала на баку фашысцкай Германіі. Крыж у якасці трафея яны вывезлі ў Іспанію. У 2002 годзе па запросу губернатара Наўгародскае вобласці да пасольства Іспаніі ў Расіі было высветлена, што крыж знаходзіцца ў капліцы музея Ваенна-інжынернай акадэміі Іспаніі ў Мадрыдзе. Настаяцель кафедральнага Сафійскага сабора, архіепіскап Наўгародскі і Старарускі Леў, атрымаўшы звесткі аб месцазнаходжанні купальнага Сафійскага крыжа, пры сустрэчы з прэзідэнтам Расіі У. У. Пуціным запытаўся пра магчымасць вяртання крыжа ў Ноўгарад. У выніку перагавораў расійскага прэзідэнта і караля Іспаніі іспанскі бок прыняў рашэнне перадаць крыж Сафійскага сабора Расіі.

16 лістапада 2004 года ў Храме Хрыста Збавіцеля ён быў вернуты Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Алексію II міністрам абароны Іспаніі і цяпер размешчаны ўнутры Сафійскага сабора. Па заказу Наўгародскай адміністрацыі была зроблена дакладная копія знойдзенага ў Іспаніі крыжа. Яна перададзена іспанскаму боку замест арыгінальнага. Крыж жа, што цяпер знаходзіцца на цэнтральным купале, зроблены ў 2006 годзе і ўстаноўлены 24 студзеня 2007 года.

Іншыя выдатнасці

Сафійскі сабор на 5-рублёвай купюры Расіі
Манета з серыі «Старажытныя гарады Расіі» — Вялікі Ноўгарад. У цэнтры дыска — выява Сафійскага сабора
  • Аляксееўскі крыж, пастаўлены архіепіскапам Алексіем у памяць палеглых у Кулікоўскай бітве.
  • Царскае малітоўнае месца, устаноўленае па загаду Івана Грознага. Наўгародскія майстры рабілі яго на працягу двух гадоў.
  • Панікадзіла галоўнага купала, нямецкай работы, падорана Барысам Гадуновым.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Старажытнейшыя за Сафію толькі аланскія храмы Х ст., якія захаваліся ў пасёлку Ніжні Архыз Карачаева-Чаркесіі
  2. Въ лѣто 6574 (1066) // Новгородская первая летопись старшего извода.
  3. Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А.Н. Насонова. – М., Л.: Изд-во АН СССР, 1950. – 268 с
  4. Ю. М. КЕЖА. САКРАЛІЗАЦЫЯ КНЯЖАЦКАЙ УЛАДЫ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІМ ГРАМАДСТВЕ
  5. Новгородская София — антирелигиозный музей\С. М. Смирнов. Воспоминания о времени моей работы в Новгородском музее\\Новгородский исторический сборник, вып. 6(16), СПб., 1997 г.
  6. Г. М. Штендер. Первичный замысел и последующие изменения галерей и лестничной башни Новгородской Софии//Древнерусское искусство. Проблемы и атрибуции. М., «Наука», 1977, с. 30-54
  7. Архитектура Софии
  8. Янин В.Л. Некрополь Новгородского Софийского собора. Церковная традиция и историческая критика. М.: «Наука», 1988
  9. Пономарёв В. В. Судьбы монументальных памятников Великого Новгорода. Великий Новгород, 2006. С. 309
  10. Трифонова А. Н. История Великого Новгорода в XX веке. — М.: Северный паломник. — С. 212. — 390 с. — ISBN 978-5-94431-299-0.

Літаратура

  • артыкулы з часопіса «София»:
  1. Жервэ А.Страницы строительной истории Софии Новгородской\\«София» № 1 за 1999 г.
  2. Рождественская Т.Еще раз о надписях на свитках пророков в куполе Новгородского Софийского собора\\«София» № 2 за 1999 г.
  3. Столова Г. Память их в род и в род (К десятилетию освящения Новгородского Софийского собора)\\«София» № 4 за 2001 г.
  4. Савушкина Н.Библиотека Софийского собора\\«София» № 1 за 2004 г.
  5. Царевская Т.Крест главного купола Софийского собора\\«София» № 4 за 2004 г.

Спасылкі

Шаблон:Вялікі Ноўгарад