Іпуць: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: no:Iput
др робат Дадаем: nn:Iput
Радок 28: Радок 28:
[[en:Iput River]]
[[en:Iput River]]
[[lt:Iputė]]
[[lt:Iputė]]
[[nn:Iput]]
[[no:Iput]]
[[no:Iput]]
[[pl:Ipuć]]
[[pl:Ipuć]]

Версія ад 04:41, 21 кастрычніка 2008

Шаблон:Вызн — рака ў Клімавіцкім, Добрушскім, Гомельскім раёнах Беларусі, Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 437 км, у межах Беларусі 64 км. Вадазбор 10900 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 55,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 84,9 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Асноўныя прытокі

Справа: Ачоса. Злева: Няцеша, Харапуць.

На рацэ

Гарады: Сураж, Добруш.

Агульнае

Пачынаецца за 0,8 км на захад ад в. Нядзведзь Клімавіцкага р-на, цячэ па Смаленскай, Бранскай і Гомельскай абласцях, упадае ў Сож на паўночна-ўсходняй ускраіне г. Гомель. Вярхоўе ракі на Аршанска-Магілёўскай раўніне, прывусцявы ўчастак у Гомельскім Палессі. Найболыпы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3—4 м. Замярзае ў 1-й палове снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка.

Даліна трапецападобная, шырыня яе ў вярхоўі 1—1,5 км, ніжэй 2,5—3,5 км, на ўчастку ад г. Сураж да вусця 4—8 км. Пойма пераважна двухбаковая, у нізоўі перасечаная старыцамі з азёрамі старычнага тыпу. Шырыня яе да вусця р. Надва 0,2—0,8 км, ніжэй 2,5—3,5 км.

Рэчышча каналізаванае на працягу 24,3 км (ад вытоку да мяжы з Расіяй), ніжэй звілістае; шырыня яго ў вярхоўі 1,5—12 м, на астатнім працягу 20—50 м. Берагі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м.

Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.