Канстанцін Міхайлавіч Сонцаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, афармленне, катэгорыя
др →‎Літаратура: памылка
Радок 17: Радок 17:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мн., 2002. — Т. 15. — С. 86-87.
* Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мн., 2002. — Т. 15. — С. 86-87.
* ''Мазан І. П.'' Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч // {{кніга|загаловак=Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт|адказны=Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелСЭ|год=1985|том=4|старонкі=569|старонак=599|тыраж=10 000}}
* Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч // {{кніга|загаловак=Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт|адказны=Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелСЭ|год=1985|том=4|старонкі=569|старонак=599|тыраж=10 000}}


{{DEFAULTSORT:Сонцаў}}
{{DEFAULTSORT:Сонцаў}}

Версія ад 20:26, 22 верасня 2015

Канстанцін Міхайлавіч Сонцаў (13 красавіка 1914, сяло Соф'іна, Раменскі раён, Маскоўская вобласць, Расійская імперыя — 7 лістапада 1995) — расійскі і беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акадэмік УАСГНІЛ (1978, чл.-кар.1966). Доктар сельскагаспадарчых навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973).

Біяграфія

Скончыў Пушкінскі сельскагаспадарчы інстытут (1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1955 гг. дырэктар Паўднёва-ўсходняга інстытута жывёлагадоўлі ў Саратаве. З 1958 г. загадчык лабараторыі Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. З 1964 па 1977 гг. рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1977 г. дырэктар Усесаюзнага НДІ жывёлагадоўлі (Масква).

Аўтар прац па пытаннях мінеральнага, бялковага, вітаміннага кармлення жывёлы і тэарэтычных асновах рацыянальнага выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў у кармленні жывёлы. Арганізатар прамысловай вытворчасці кармавых дабавак і іх выкарыстання для ўзбагачэння камбікармоў на Беларусі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і іншымі ордэнамі і медалямі.

Асноўныя публікацыі

  • Антибиотики в кормлении сельскохозяйственных животных. — Мн., 1960.
  • Стимуляторы роста сельскохозяйственных животных. — М.: Л., 1963 (у сааўт.).
  • Справочник по кормовым добавкам. — Мн., 1975 (у сааўт.).
  • Производство и использование премиксов. — Л., 1980 (у сааўт.).

Літаратура

  • Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мн., 2002. — Т. 15. — С. 86-87.
  •  Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 569. — 599 с. — 10 000 экз.