Драсён птушыны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др VladimirZhV перанёс старонку Polygonum aviculare у Драсён птушыны
др афармленне
Радок 1: Радок 1:
'''Драсён птушыны, спарыш''' (''Polýgonum aviculáre'') — аднагадовая [[Травы|травяністая]]Травы расліна роду {{bt-bellat|Драсён|Polygonum}}.
'''Драсён птушыны, спары́ш''' (''Polýgonum aviculáre'') — аднагадовая [[Травы|травяністая]] расліна роду {{bt-bellat|Драсён|Polygonum}}.
[[File:Polygonum aviculare Sturm63.jpg|thumb|Ілюстрацыя з кнігі ''Deutschlands Flora in Abbildungen'']]
[[File:Polygonum aviculare Sturm63.jpg|thumb|Ілюстрацыя з кнігі ''Deutschlands Flora in Abbildungen'']]
Распаўсюджаны ва ўмераных і паўночных раёнах [[Еўразія|Еўразіі]].
Распаўсюджаны ва ўмераных і паўночных раёнах [[Еўразія|Еўразіі]].

Версія ад 20:35, 22 верасня 2015

Драсён птушыны, спары́ш (Polýgonum aviculáre) — аднагадовая травяністая расліна роду Драсён (Polygonum).

Ілюстрацыя з кнігі Deutschlands Flora in Abbildungen

Распаўсюджаны ва ўмераных і паўночных раёнах Еўразіі.

Расліны вышынёй да 80 см. Сцябло сцелістае або прыўзнятае, зрэдку прамастойнае, разгалінаванае ад нізу. Лісце дробнае, чаргаванае, на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, у пучках па 2-5, размешчаныя ў пазухах лісця. калякветнікі бледна-зялёныя, белыя або ружаватыя па краях. Плод — трохгранны арэшак. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.

Лекавая і кармавая расліна. Расце ўздоўж дарог, на пустках, выганах, каля жылля.

Літаратура

  • Мазан І. П. Спарыш, драсён птушыны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 579. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі

Шаблон:Botanic-stub