Мікалай Фірлей (гетман): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
крыніца — ru:Фирлей, Николай (гетман) |
др removed Category:Фірлеі; added Category:Род Фірлеяў using HotCat |
||
Радок 48: | Радок 48: | ||
{{Гетманы вялікія каронныя}} |
{{Гетманы вялікія каронныя}} |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Род Фірлеяў]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці польскай палітыкі]] |
[[Катэгорыя:Постаці польскай палітыкі]] |
||
[[Катэгорыя:Гетманы вялікія каронныя]] |
[[Катэгорыя:Гетманы вялікія каронныя]] |
Версія ад 17:54, 28 верасня 2015
Мікалай Фірлей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Mikołaj Firlej | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Камянецкі | ||||||
Пераемнік | Ян Амар Тарноўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1460 Замак Каменец |
||||||
Смерць |
1526 Люблін |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Фірлеі | ||||||
Бацька | Пётр Фірлей | ||||||
Маці | Ядвіга Асмульская | ||||||
Жонка | Ганна Мялецкая | ||||||
Дзеці | Катажына, Пётр, Мікалай, Барбара, Ганна | ||||||
Дзейнасць | дыпламат, ваенны | ||||||
Званне | харунжы | ||||||
Бітвы |
Мікалай Фірлей (польск.: Mikolaj Firlej) (каля 1460—1526) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Прадстаўнік польскага дваранскага роду Фірлеяў герба «Леварт». Адзіны сын суддзі і пісара любельскай зямлі Пятра Фірлея з Дамбравіцы (пам. 1499) і Ядвігі Асмульскай герба Боньча.
Займаў пасаду вялікага гетмана кароннага з 1515 па 1526 год. Быў таксама: харунжым кракаўскім і старостай люблінскім, кашталянам люблінскім у 1502—1520 гадах, кашталянам кракаўскім з 1520 года, ваяводай люблінскім у 1507—1514 гадах і пазней ваяводай сандомірскім (1514—1526).
У 1485 годзе Мікалай Фірлей быў дваранінам пры двары польскага караля Казіміра IV Ягелончыка. У наступным 1486 годзе ўдзельнічаў у пасольстве да германскага імператара Фрыдрыха III. У 1487 годзе прыняў удзел у паходзе каралевіча Яна I Альбрэхта супраць татараў і ўдзельнічаў у бітве пад Капыстшынем. У 1489 і 1502 гадах — пасол пры двары асманскага султана. У 1497 годзе ўдзельнічаў у няўдалым ваенным паходзе караля Яна Альбрэхта на Букавіну. У 1499 годзе Мікалай Фірлей бярэ ўдзел у падпісанні новай уніі паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім
У шлюбе з Ганнай Ане Мялецкай герба Грыф, сястрой кашталяна завіхойскага Станіслава Мялецкага (пам. 1532), ад якой меў двух сыноў і трох дочак:
- Пётр Фірлей (пам. 1553), ваявода любельскі і белзскі
- Мікалай Фірлей (пам. 1519)
- Катажына Фірлей (пам. пасля 1545), з 1515 года жонка кашталяна сандэцкага Станіслава Тарноўскага (каля 1478—1528/1530)
- Барбара Фірлей, жонка Збігнева Слупэцкага
- Ганна Фірлей, жонка Яна Ляжайскага