Іван Пятровіч Шакола: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 63: Радок 63:
{{Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі}}
{{Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі}}
{{DEFAULTSORT:Шакола}}
{{DEFAULTSORT:Шакола}}
[[Катэгорыя:Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі]]

Версія ад 20:15, 2 кастрычніка 2015

Іван Пятровіч Шакола
Файл:Шакола Іван.jpg
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
19 лістапада 1997 — 2 снежня 1998
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Папярэднік Васіль Лявонаў
Пераемнік Юрый Мароз

Нараджэнне 4 ліпеня 1947(1947-07-04) (76 гадоў)
Сцяг БССР в. Кавалі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць
Адукацыя Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1976)
Дзейнасць палітык

Іван Пятровіч Шакола (4 чэрвеня 1947, вёска Кавалі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. У 19971998 гадах міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Біяграфія

Закончыў Лукашоўскую сярэднюю школу, Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1976), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988).

У 19661969 гг. служыў у Савецкай Арміі.

У 1969–1972 гг. працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса імя Мічурына Пастаўскага раёна.

У 1972–1974 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Пастаўскага РК КПБ.

У 1974—1979 гг. — старшыня калгаса імя Калініна Пастаўскага раёна.

У 1979–1987 гг. — 1-шы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Верхнядзвінскага раёна, старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама.

У 1987–1990 гг. — 1-ы сакратар Лепельскага райкама КПБ, старшыня Лепельскага гарадскога Савета дэпутатаў.

У 1990–1991 гг. — сакратар Віцебскага абкама КПБ па сельскай гаспадарцы.

У 1991–1996 гг. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

У 1997–1998 гг. — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

У 1998–2001 гг. — прэзідэнт дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

У 2001-2008 гг. — генеральны дырэктар ААТ "Дражджавы камбінат".

Літаратура

  • Шакола Іван Пятровіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 511.