Ізяслаў (Бруцкі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Ізяслаў''' — '''Іван Бруцкі''' ({{ДН|22|1|1926}}, в. [[Вёска Белавуша|Белавуша]] Столінскі раён — {{ДС|27|11|2007}}, [[ЗША]]), [[мітрапаліт]] [[БАПЦ]].
'''Ізяслаў''', свецк. '''Іван Бруцкі''' ({{ДН|22|1|1926}}, в. Белавуша, цяпер [[Столінскі раён]] — {{ДС|27|11|2007}}, [[ЗША]]) [[мітрапаліт]] [[БАПЦ]].


== Біяграфічныя звесткі ==
Скончыў польскую пачатковую школу. У [[Другая сусветная вайна|час нямецкай акупацыі]] быў вывезены на працу ў [[Германія|Германію]]. З [[1947]] жыў у [[Канадзе]]. Скончыў [[Манітобскі ўніверсітэт]], па спецыяльнасці інжынер. У [[1962]] перасяліўся ў [[ЗША]]. У 1979 годзе двойчы прынял сан дыякана: спачатку яго пасвяціў [[Андрэй (Крыт)]], а затым Мікола (Мацукевіч). Паводле 68 правіла Святых Апосталаў паўторнае ўзвядзенне ў сан караецца вывяржэннем з сана як пасвечанага, так и пасвяціўшага<ref>Епископ Никодим (Милош). Правила Святой Православной Церкви с толкованиями. Часть 1</ref>. У [[1979]] быў высвечаны [[архіепіскап]]ам [[Мікола (Мацукевіч)|Міколам]] на святара. [[22 лютага]] [[1981]] хіратанізаваны ў [[епіскап]]ы [[мітрапаліт]]ам Украінскай праваслаўнай царквы Мсціславам і архіепіскапам Арэстам. На III Саборы [[БАПЦ]] у [[Горад Манчэстар|Манчэстары]] ў [[май|траўні]] [[1984]] абраны мітрапалітам часткі БАПЦ. Жыў у Брукліне (ЗША)<ref name="Беларуская Аўтакефалія на ростанях">http://nn.by/2002/24/12.htm</ref>. У канцы жыцці з'явілася інфармацыя аб ізаляцыі Ізяслава ад грамадскасці ў доме састарэлых сакратаром кансысторыі БАПЦ Данілюком, які, нібыта, і кіраваў царквой ад імя Ізяслава, падрабляючы его подпісы на дакументах. Дакладнай інфармацыі аб стане здароўя Ізяслава не было. Было аб'яўлена, што ён памёр 27 лістапада 2007 года ад хваробы Паркінсона.
Нарадзіўся Століншчыне. Паходзіць з сялянскай сям'і: бацькі - Даніла і Марыя (з дому Стэмпкоўскіх) Бруцкія. У 1933-1939 гг. вучыўся ў польскай пачатковай школе. З прыходам у Заходнюю Беларусь савецкіх войскаў, нягледзячы на арышт бацькі і яго высылку ў Сібір, прадоўжыў вучобу ў школе.
У [[Другая сусветная вайна|час нямецкай акупацыі]] быў вывезены на працу ў [[Германія|Германію]] (травень 1943). Знаходзіўся ў «остарбайтарскім» лагеры ў мясцовасці Фленсбург. У пасляваенны час жыў у перасыльным украінскім лагеры ў [[Гановер]]ы, дзе ўвесну 1947 скончыў гімназію з атэстатам сталасці.

З [[1947]] жыў у [[Канада|Канадзе]]. Скончыў [[Манітобскі ўніверсітэт]] у [[Вініпег]]у (1954), па спецыяльнасці інжынер. Некаторы час працаваў інжынерам дарожнага аддзела ў правінцыі Антарыо (1954-1962). У 1957 быў абраны старшынёй [[Згуртаванне беларусаў Канады|Згуртавання беларусаў Канады]].

У [[1962]] перасяліўся ў [[ЗША]]. Жыў і працаваў у г. [[Дэтройт]] і [[Лос-Анджэлес]]. Браў удзел у дзейнасці аддзела [[БАЗА|Беларуска-амерыканскага Задзіночання]] і Камітэта паняволеных народаў. Напрыканцы 1969 пераехаў у [[Кліўленд]].

З 1970-х гадоў — дзеяч беларускага царкоўна-рэлігійнага руху ў эміграцыі. Сябра рады [[БАПЦ]]. У 1972 удзельнічаў у працы сабора БАПЦ у Хайленд-Парку. Вучыўся ва Украінскай праваслаўнай семінарыі ў г. Баўнд-Брук. Адначасова выконваў святарскія абавязкі ў парафіі БАПЦ у Хайленд-Парку.

У 1979 годзе двойчы прыняў сан дыякана: спачатку яго пасвяціў [[Андрэй (Крыт)]], а затым [[Мікалай (Мацукевіч)]]. У [[1979]] быў высвечаны [[архіепіскап]]ам Мікалаем на святара. [[22 студзеня]] [[1981]] хіратанізаваны ў [[епіскап]]ы [[мітрапаліт]]ам Украінскай праваслаўнай царквы Мсціславам і архіепіскапам Арэстам; прыняў манаскае імя Ізяслаў. На III Саборы [[БАПЦ]] у [[Горад Манчэстэр|Манчэстэры]] ў [[май|траўні]] [[1984]] узведзены ў сан мітрапаліта [[БАПЦ]]. Жыў у [[Бруклін]]е (ЗША)<ref name="Беларуская Аўтакефалія на ростанях">http://nn.by/2002/24/12.htm</ref>. У канцы жыцця з'явілася інфармацыя аб ізаляцыі Ізяслава ад грамадскасці ў доме састарэлых сакратаром кансысторыі БАПЦ Данілюком, які, нібыта, і кіраваў царквой ад імя Ізяслава, падрабляючы его подпісы на дакументах. Дакладнай інфармацыі аб стане здароўя Ізяслава не было. Было аб'яўлена, што ён памёр 27 лістапада 2007 года ад [[хвароба Паркінсона|хваробы Паркінсона]].

Супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («Беларускі Голас», «Царкоўны пасланец»).


{{зноскі}}
{{зноскі}}


== Літаратура ==
* Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3

== Спасылкі ==
* [http://www.slounik.org/146843.html slounik.org]

[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне]]
[[Катэгорыя:Постаці БАПЦ]]
[[Катэгорыя:Постаці БАПЦ]]

Версія ад 10:21, 6 кастрычніка 2015

Ізяслаў, свецк. Іван Бруцкі (22 студзеня 1926, в. Белавуша, цяпер Столінскі раён — 27 лістапада 2007, ЗША) — мітрапаліт БАПЦ.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся Століншчыне. Паходзіць з сялянскай сям'і: бацькі - Даніла і Марыя (з дому Стэмпкоўскіх) Бруцкія. У 1933-1939 гг. вучыўся ў польскай пачатковай школе. З прыходам у Заходнюю Беларусь савецкіх войскаў, нягледзячы на арышт бацькі і яго высылку ў Сібір, прадоўжыў вучобу ў школе. У час нямецкай акупацыі быў вывезены на працу ў Германію (травень 1943). Знаходзіўся ў «остарбайтарскім» лагеры ў мясцовасці Фленсбург. У пасляваенны час жыў у перасыльным украінскім лагеры ў Гановеры, дзе ўвесну 1947 скончыў гімназію з атэстатам сталасці.

З 1947 жыў у Канадзе. Скончыў Манітобскі ўніверсітэт у Вініпегу (1954), па спецыяльнасці інжынер. Некаторы час працаваў інжынерам дарожнага аддзела ў правінцыі Антарыо (1954-1962). У 1957 быў абраны старшынёй Згуртавання беларусаў Канады.

У 1962 перасяліўся ў ЗША. Жыў і працаваў у г. Дэтройт і Лос-Анджэлес. Браў удзел у дзейнасці аддзела Беларуска-амерыканскага Задзіночання і Камітэта паняволеных народаў. Напрыканцы 1969 пераехаў у Кліўленд.

З 1970-х гадоў — дзеяч беларускага царкоўна-рэлігійнага руху ў эміграцыі. Сябра рады БАПЦ. У 1972 удзельнічаў у працы сабора БАПЦ у Хайленд-Парку. Вучыўся ва Украінскай праваслаўнай семінарыі ў г. Баўнд-Брук. Адначасова выконваў святарскія абавязкі ў парафіі БАПЦ у Хайленд-Парку.

У 1979 годзе двойчы прыняў сан дыякана: спачатку яго пасвяціў Андрэй (Крыт), а затым Мікалай (Мацукевіч). У 1979 быў высвечаны архіепіскапам Мікалаем на святара. 22 студзеня 1981 хіратанізаваны ў епіскапы мітрапалітам Украінскай праваслаўнай царквы Мсціславам і архіепіскапам Арэстам; прыняў манаскае імя Ізяслаў. На III Саборы БАПЦ у Манчэстэры ў траўні 1984 узведзены ў сан мітрапаліта БАПЦ. Жыў у Брукліне (ЗША)[1]. У канцы жыцця з'явілася інфармацыя аб ізаляцыі Ізяслава ад грамадскасці ў доме састарэлых сакратаром кансысторыі БАПЦ Данілюком, які, нібыта, і кіраваў царквой ад імя Ізяслава, падрабляючы его подпісы на дакументах. Дакладнай інфармацыі аб стане здароўя Ізяслава не было. Было аб'яўлена, што ён памёр 27 лістапада 2007 года ад хваробы Паркінсона.

Супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («Беларускі Голас», «Царкоўны пасланец»).

Зноскі

Літаратура

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3

Спасылкі