Мілан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: першае рэдагаванне
Прамоўцыя ўласнага акаўнта на Юцюб, ды і стаянне на светлафорах можна было выразаць!
Радок 124: Радок 124:
* [http://www.sottomilano.it Rete Metropolitana di Milano] (Italian)
* [http://www.sottomilano.it Rete Metropolitana di Milano] (Italian)
* [http://www.cosmit.it/tool/home.php Salone internazionale del mobile] Milan's furniture fair
* [http://www.cosmit.it/tool/home.php Salone internazionale del mobile] Milan's furniture fair

* [http://www.youtube.com/watch?v=Esfu3Ei9UJ8 відэа тур у Мілане]





Версія ад 10:27, 9 кастрычніка 2015

Горад
Мілан
Milano
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Бургамістр
Заснаваны
каля 600 да н.э.
Плошча
182 км²
Вышыня цэнтра
120 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
1 299 439 чалавек (31.12.04)
Шчыльнасць
6 500 чал./км²
Этнахаронім
milanesi або meneghini
Часавы пояс
Тэлефонны код
02
Паштовы індэкс
20100
Аўтамабільны код
MI
ISTAT
015146
Афіцыйны сайт
comune.milano.it (італ.)
Мілан на карце Італіі ±
Мілан (Італія)
Мілан
Мілан (Ламбардыя)
Мілан

Мілан (італ.: Milano, лац.: Mediolanum) — горад у Італіі, другі па колькасці насельніцтва (пасля Рыма) горад краіны, адміністрацыйны цэнтр паўночнаітальянскага рэгіёна Ламбардыя. Мілан знаходзіцца ў басейне р. По, на 480 км паўночней Рыма, звязаны па каналах з ракой Ада на ўсходзе і ракой Тычына на захадзе. Горад ляжыць на вышыні 120 м вышэй за ўзровень мора. Антычны старажытнарымскі горад Медыяланум фарміраваўся ў сэрцы сучаснага Мілана. Найбольш ажыўленыя вуліцы ў Мілане — тыя, што ідуць ад цэнтральнай Саборнай плошчы (Piazza del Duomo). Большасць прамысловасці Мілана знаходзіцца на значнай адлегласці, на далёкіх крэсах ад цэнтральнай часткі горада.

Сучасны горад

З-за павялічэння прамысловых раёнаў, Мілан адчувае хуткае ўзрастанне працоўнай сілы і павялічэнне колькасці мяшчан, асабліва гэты працэс узмацніўся пасля II Сусветнай вайны. Галоўны наплыў працоўных адбываецца з іншых часцінаў Італіі. Мілан — галоўны камерцыйны, фінансавы і індустрыяльны цэнтр, найбольш сучасны горад краіны. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры галоўных банкаў краіны і галоўнай фондавай біржы. Галоўнымі тыпамі вытвочасці з'яўляецца сталелітэйная, тэкстыльная (асабліва ядвабавая), адзенне, прылады для машынаў, аўтамабілі, авіяцыйная прамысловасць, абсталяванне для чыгункі, сельскагаспадарчае абсталяванне, хімічныя рэчывы, абсталяванне для друку, фармацыя, мэбля, ежа. Мілан — гэта галоўны транспартны цэнтр чыгунцы, самалётаў і аўтамабільных дарогаў. Міланскія ўніверсітэты ўлучаюць Універсітэт Мілана (1923), Універсітэт Святога Сэрца (1920) а таксама камерцыйныя і тэхнічныя інстытуты. Акадэмія Брэра Зграбных мастацтваў, Кансерваторыя Джузэппе Вердзі і інстытут Энрыко Фермі на Ядзерных даследваннях таксама размяшчаюцца тут, як і «Бібліятэка Ambrosiana», лепшая ў Італіі. Музеі і галерэі ўлучаюць музей «Poldo-Pezzoli» і музей Натуральнай Гісторыі. Галерэі мастацтва знаходзяцца ў «Бібліятэцы Ambrosiana» і ў палацы Брэра. Таксама тут знаходзяцца «Касцёл Santa Maria delle Grazie» (14651490) і дом Леанарда да Вінчы. Найбольш значным гістарычнымі будынкамі з'яўляюцца Міланская Кафедра (пачала будавацца ў 1386), Замак Сфорца (1456), «Ospedale Maggiore» (1456), і «Basilica di Sant' Ambrogio» (386; перабудоўвалася ў ХІ і ХII стагоддзях), і «Basilica di San Lorenzo» (VI стг., перабуд. XVI стагоддзі). Таксама ў Мілане знаходзіцца La Skala, адзіны з найбольш прэстыжных оперных тэатраў.

Гісторыя

Мілан быў заснаваны кельтамі, каля III ДХ. Горад пераўшоў пад уладу Рыму ў 222 г. ДХ, а з 305 па 402 з'яўляўся сталіцай заходнерымскай імперыі. На працягу V і VI стг., Мілан, у залежнасці ад нападаў Гуннаў, Готаў і Ламбардаў, неаднарозова скарачаўся, нават да памераў вёсцы. Горад быў неаднаразова перабудаваны на працягу ІХ стг., а пазней стала рэзідэнцыяй архібіскупа. У ХII стг., Мілан стаў вольнай камуннай, альбо рэспублікай, а гэты статус быў гарантаваны па міру ў Канстанце 1183 г. У ХIII стагоддзі, горад трапіў пад уплыў дзвух уплывовых фамілій, Вісконці і Сфорца. Вісконці кіравалі з 1447 г., а Сфорца дамінавалі з 1450 па 1535 г. Гэтыя дзве фаміліі сталі аднымі з лідараў італьянскай арыстакратыі, мелі сувязі з усімі значнымі фаміліямі Еўропы.

Пасля 1535 г., горад трапіў пад замежнае панаванне на 400 год. Іспанія кіравала з 1535 па 1713 год, пакуль не страціла горад у выніку вайны за іспанскую спадчыну. Мілан адышоў да Аўстрыі. Францыя кіравала горадам з 1796 па 1815, пакуль не быў вернуты Аўстрыі. У 1859 г. Мілан увайшоў як частка ў Сардзінскае каралеўства і пасля ўвайшоў у склад аб'яднанай Італіі ў 1861 г. Пасля І Сусветнай вайны, Мілан стаў цэнтрам Беніта Мусаліні і яго Фашысцкай Партыі. З яго ён здзейсніў марш на Рым у 1922 г. Места атрымала цяжкія пашкоды падчас II Сусветнай вайны.

Геаграфія

Мілан знаходзіцца ў заходняй частцы даліны ракі По, паміж рэкамі Ticino і Adda, ля падножжа Альпаў. Ён займае плошчу 181 км² і размяшчаецца на ўзроўні 122 метраў над узроўнем мора.

Дэмаграфія

У межах горада (Comune di Milano) жывуць 1 295 989 чалавек (ліпень 2008)[1]. Пасля 1971 насельніцтва горада паменшылася амаль утрая, у першую чаргу з-за рассялення ў прыгарады і працэсу дэіндустрыялізацыі.

Культура

Мілан — адна з сусветых сталіц дызайну і моды. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры дамоў мод Prada, Dolce & Gabbana, Armani, Missoni і Valentino.

Славутасці

Міланскі кафедральны сабор

Выбітныя асобы

Зноскі

  1. Bilancio demografico anno 2008, dati ISTAT

Спасылкі