Свята-Троіцкая царква (Бытча): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др - {{ізаляваны артыкул}} |
афармленне |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
|region = |
|region = |
||
|CoordScale = |
|CoordScale = |
||
|На карце =Беларусь Мінская вобласць |
|||
|Канфесія = Беларуская праваслаўная царква |
|Канфесія = Беларуская праваслаўная царква |
||
|Епархія = |
|Епархія = |
||
Радок 35: | Радок 36: | ||
|Commons = |
|Commons = |
||
}} |
}} |
||
{{Значэнні|Свята-Троіцкая царква}} |
|||
'''Свята-Троіцкая царква''' — праваслаўны храм у в. [[Бытча]] ([[Барысаўскі раён]]). Размешчана на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры [[рэтраспектыўна-рускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]]. |
'''Свята-Троіцкая царква''' — праваслаўны храм у в. [[Бытча]] ([[Барысаўскі раён]]). Размешчана на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры [[рэтраспектыўна-рускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]]. |
||
== Гісторыя == |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
== Архітэктура == |
== Архітэктура == |
Версія ад 12:51, 9 кастрычніка 2015
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
54°18′40″ пн. ш. 28°24′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Бытча |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Барысаўская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1891 год |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Бытча (Барысаўскі раён). Размешчана на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Гісторыя
Пабудавана ў 1891 г. з цэглы на месцы старога храма[1]. Зруйнавана ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адноўлена ў 1990-я гг.
Архітэктура
Вертыкальнай дамінантай 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка з'яўлялася 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, спічасты шацёр якой завяршаўся макаўкай і меў слыхавыя кілепадобныя люкарны. Званіца ўрэзана ў папярочны аб'ём прытвора, які праз трапезную далучаецца да кубападобнай малітоўнай залы, накрытай пакатым 4-схільным дахам, які завяршаўся 4-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя франтоны і аркі, здвоеныя бочкападобныя паўкалоны, цыбулепадобныя купалы (знесены ў пасляваенны час). Плоскасныя фасады дэкарыраваны філёнгавым фрызам і вуглавымі лапаткамі з шырынкамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр'ер
Унутраная прастора царквы складаецца з рознавялікіх, размешчаных па падоўжнай планіровачнай восі памяшканняў прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Па баках прытвора і апсіды вылучаны бакоўкі. Памяшканні перакрыты драўлянымі корабамі скляпеннямі і аб'яднаны шырокімі лучковымі аркамі.
Хрысцільная царква
З правага боку ад храма стаяла хрысцільная царква — прамавугольны ў плане драўляны будынак з апсідным 3-сценкам, накрыты 2-схільным з вальмамі дахам. Над якім узвышаліся 2 макаўкі.
Зноскі
- ↑ РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 320, арк. 141.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Троіцкая царква (Бытча) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Бытча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)