Фёдар Іванавіч Сухавіла: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 37: | Радок 37: | ||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
== Гл. таксама == |
|||
* [[Маляваныя дываны]] |
Версія ад 14:18, 10 кастрычніка 2015
Фёдар Іванавіч Сухавіла | |
---|---|
Дата нараджэння | 1917 |
Месца нараджэння |
вёска Крывічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР |
Дата смерці | 1 сакавіка 1994 (77 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР → Беларусь |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | маляваныя дываны |
Мастацкі кірунак | прымітывізм |
Вядомыя працы |
«Відок з лебядзямі»[1] «Пейзаж з касцёлам»[2] «Ваза з букетам» [3] «Букет у вазе» [4] |
Уплыў | Язэп Драздовіч |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фёдар Іванавіч Сухавіла (1917, вёска Крывічы, Глыбоцкі раён — беларускі самабытны мастак, майстар маляваных дываноў.
Біяграфія
З дзяцінства знаходзіўся ў гушчы народнага творчага працэсу. У школьныя гады шмат маляваў, яму пашчасціла назіраць за творчай дзейнасцю Язэпа Драздовіча ў станковым жывапісу і роспісу дываноў, і гэта спрыяла выбару будучага рамёства.
За ўвесь перыяд творчай дзейнасці, які неаднаразова перарываўся на доўгія гады, стварыў больш за 100 размаляваных дываноў і куфраў, велікодных яек і іншых прадметаў — такарных, сталярных і бандарных прадметаў. У іх наглядна праявіліся высокія выканальніцкія і эстэтычныя ўласцівасці.
Маляваныя дываны мастак заўсёды будаваў па ўстоянаму кампазіцыйнаму прынцыпе: у цэнтры палатна — камбінаваны букет кветак у дэкаратыўнай вазе, па перыметры дывана — арнаментальнае апраўленне са стылізаванымі элементамі расліннага характару. Аўтар выкарыстоўваў для сваіх твораў чорны фон і дамагаўся асаблівай гучнасці колеру за кошт кантрасту светлага і цёмнага[5].
Значная колькасць твораў захоўваецца ў зборы Заслаўскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.