Гістарычны цэнтр Брэста: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 9: Радок 9:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ГККРБ-2009|}}
* {{крыніцы/ГККРБ-2009|}}

== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{ГККРБ|112Е000002}}
{{ГККРБ|112Е000002}}
{{Commons|Category:}}
{{Commons|Category:}}
{{ізаляваны артыкул}}


[[Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Брэста|*]]
[[Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Брэста|*]]

Версія ад 00:21, 11 кастрычніка 2015

Гістарычны цэнтр Брэста — помнік горадабудаўніцтва ХІХ — пачатку XX стагоддзя ў г. Брэст . Комплексная гісторыка-культурная каштоўнасць, якая ўключае будынкі, збудаванні, планіровачную структуру, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі, абмежаванай з поўначы — чыгуначнай лініяй, з усходу — бульварамі Шаўчэнкі і Касманаўтаў, з поўдня — р. Мухавец, з захаду — вул. Леніна, уключаючы забудову вул. Леванеўскага.

Гісторыя

Як горадабудаўнічая структура закладзена ў 1830-я гг. з узвядзеннем на тэрыторыі старажытнага горада Брэсцкай крэпасці. Першапачаткова быў забудаваны дамамі ў адзін – тры паверхі, большасць якіх разбурана ў 19151918 гг., адноўлены ў 19211939 гг. У 19501980-я гг. сярод ранейшай забудовы ўзводзіліся асобныя шматпавярховыя будынкі.

Апісанне

Галоўная вуліца – Савецкая (былая Мільённая, Паліцэйская, Дамброўскага). Вуліцы 17 Верасня (былая Тапалеўская, Перэца) і Савецкіх Пагранічнікаў (былая Беластоцкая) сыходзяцца на пл. Свабоды (былая пл. Думская, Ратушная, Пілсудскага) і ўтвараюць аснову веернай планіроўкі. Паралельна ім праходзяць таксама вуліцы К. Маркса (былая Мядовая, Славянская, Зыгмунтоўская) і частка вул. Леніна (былы Бульварны праспект, вул. Люблінскай Уніі, пр. 17 Верасня). Перпендыкулярна ім размешчаны вуліцы Будзённага (былая Збірагоўская, Лістоўскага), Дзяржынскага (былая Крывая) і Астроўскага (былая Кароткая). Найбольш дэталёва захавалася перша пачатковая планіроўка па вул. Гогаля і Маскоўскай.

Літаратура

Спасылкі