Масавая культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: спартов → спартыўн, XX ст. → XX ст. , мэйнстрым → мейнстрым, нтэрнет → нтэрнэт, ейнстрым → эйнстры using AWB
др Спасылкі
Радок 9: Радок 9:
Масавая культура з'яўляецца супрацьлегласцю [[Традыцыйная культура|традыцыйнай культуры]]. Арыентавана на масавае распаўсюджанне сваіх духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей на ўзроўні «усярэдненага» масавага спажыўца; функцыянуе як прамыслова-камерцыйная вытворчасць. З'яўляецца своеасаблівым «мастацтвам для ўсіх, для кожнага». Масавая культура атрымала найбольшае распаўсюджанне ў другой палове [[XX стагоддзе|XX ст.]] у сувязі з хуткім развіццём сродкаў масавай інфармацыі — [[тэлебачанне|тэлебачання]] і радыё, аўдыё- і відэатэхнікі, [[камп'ютар]]аў, [[Інтэрнэт]]у, перыядычных і іншых выданняў (газеты, часопісы, буклеты, альбомы) і г.д. Галоўным вытворцам масавай культуры з'яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі, а асноўнымі спажыўцамі — прадстаўнікі пераважна заходняй цывілізацыі. Заснавана на розных ілюзіях, фантазіях, стэрэатыпах масавай свядомасці, моцна залежыць ад сучаснай моды, разлічана на прадстаўнікоў розных нацый, полаўзроставых супольнасцей і да т.п. Характэрныя асаблівасці масавай культуры — прымітывізацыя чалавечых адносін (г.зн. звядзенне іх сутнасці да канфлікту «добрых» і «дрэнных» людзей), культ моцнай асобы, грошай, поспеху, асабістага абагачэння, прапаганда канфармізму ў грамадскай свядомасці, жорсткасці, насілля, сексу, выкарыстанне разнастайных паўзабароненых і ўзбуджаючых тэм, вобразаў і мастацкіх сродкаў (напрыклад, сенсацыйныя «жоўтыя» факты, містычныя таямніцы), штучная забаўляльнасць, натуралізм і інш.

Асноўнымі кірункамі масавай культуры ў розных відах культуры можна лічыць наступныя: у літаратуры — дэтэктыў, прыгоды, фантастыка, т.зв. «бульварная літаратура»; у кіно — баявік, трылер, меладрама, «мыльная опера»; у выяўленчым мастацтве — карыкатура, комікс; у музыцы — рок- і поп-музыка; а таксама разнастайныя шоу (напр., эстрадныя канцэрты, музычна-тэатральныя пастаноўкі, цыркавыя, спартыўныя прадстаўленні, мастацкія акцыі, выступленні гумарыстаў-сатырыкаў, стрыптыз). Тыповымі героямі і сімваламі масавай культуры з'яўляюцца, напр., суперагент [[Джэймс Бонд]], Тэрмінатар, усякія супермены, разнастайныя секс-сімвалы і інш.
Асноўнымі кірункамі масавай культуры ў розных відах культуры можна лічыць наступныя: у літаратуры — [[дэтэктыў]], [[Прыгодніцкая літаратура|прыгоды]], [[фантастыка]], т.зв. «бульварная літаратура»; у кіно — [[Баявік, кінажанр|баявік]], [[трылер]], [[меладрама]], «мыльная опера»; у выяўленчым мастацтве — [[карыкатура]], [[комікс]]; у музыцы — [[Рок-музыка|рок]]- і [[Поп-музыка|поп]]-музыка; а таксама разнастайныя шоу (напр., эстрадныя канцэрты, музычна-тэатральныя пастаноўкі, цыркавыя, спартыўныя прадстаўленні, мастацкія акцыі, выступленні гумарыстаў-сатырыкаў, стрыптыз). Тыповымі героямі і сімваламі масавай культуры з'яўляюцца, напр., суперагент [[Джэймс Бонд]], Тэрмінатар, усякія супермены, разнастайныя секс-сімвалы і інш.

Па свайму ўзроўню масавая культура стаіць звычайна ніжэй за элітарную культуру і народную культуру.<ref>Культуралогія (2003)</ref>
Па свайму ўзроўню масавая культура стаіць звычайна ніжэй за [[Элітарная культура|элітарную культуру]] і народную культуру.<ref>Культуралогія (2003)</ref>

{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 12:35, 19 кастрычніка 2015

Масавая культура або поп-культура, маскультура, культура большасці — новы тып, разнавіднасць культуры індустрыяльнага і постіндустрыяльнага грамадства. Іншыя яе назвы - камерцыйная, спажывецкая, папулярная, агульнадаступная культура.

Распаўсюджаная, г.зн. папулярная і пераважаючая сярод шырокіх слаёў насельніцтва ў грамадстве. Яна складаецца з такіх з'яў, як спорт, забавы, побыт, музыка, у тым ліку і поп-музыка, літаратура, сродкі масавай інфармацыі, выяўленчае мастацтва, у тым ліку і біенале і г. д.

Змест масавай культуры абумоўлены штодзённымі падзеямі, імкненнямі і запатрабаваннямі, якія складаюць жыццё большасці насельніцтва (т.з. мэйнстрыму).

Яе ўзнікненне было абумоўлена навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй, урбанізацыяй, разбурэннем лакальных супольнасцей і размываннем тэрытарыяльных і сацыяльных межаў. Тэрмін «масавая культура» ўзнік у 1940-х г. у ЗША ў тэкстах М. Хоркхаймера і Д. Макдональда, прысвечаных крытыцы тэлебачання. Тэрмін атрымаў шырокае распаўсюджванне дзякуючы працам прадстаўнікоў Франкфурцкай сацыялагічнай школы.

Масавая культура з'яўляецца супрацьлегласцю традыцыйнай культуры. Арыентавана на масавае распаўсюджанне сваіх духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей на ўзроўні «усярэдненага» масавага спажыўца; функцыянуе як прамыслова-камерцыйная вытворчасць. З'яўляецца своеасаблівым «мастацтвам для ўсіх, для кожнага». Масавая культура атрымала найбольшае распаўсюджанне ў другой палове XX ст. у сувязі з хуткім развіццём сродкаў масавай інфармацыі — тэлебачання і радыё, аўдыё- і відэатэхнікі, камп'ютараў, Інтэрнэту, перыядычных і іншых выданняў (газеты, часопісы, буклеты, альбомы) і г.д. Галоўным вытворцам масавай культуры з'яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі, а асноўнымі спажыўцамі — прадстаўнікі пераважна заходняй цывілізацыі. Заснавана на розных ілюзіях, фантазіях, стэрэатыпах масавай свядомасці, моцна залежыць ад сучаснай моды, разлічана на прадстаўнікоў розных нацый, полаўзроставых супольнасцей і да т.п. Характэрныя асаблівасці масавай культуры — прымітывізацыя чалавечых адносін (г.зн. звядзенне іх сутнасці да канфлікту «добрых» і «дрэнных» людзей), культ моцнай асобы, грошай, поспеху, асабістага абагачэння, прапаганда канфармізму ў грамадскай свядомасці, жорсткасці, насілля, сексу, выкарыстанне разнастайных паўзабароненых і ўзбуджаючых тэм, вобразаў і мастацкіх сродкаў (напрыклад, сенсацыйныя «жоўтыя» факты, містычныя таямніцы), штучная забаўляльнасць, натуралізм і інш.

Асноўнымі кірункамі масавай культуры ў розных відах культуры можна лічыць наступныя: у літаратуры — дэтэктыў, прыгоды, фантастыка, т.зв. «бульварная літаратура»; у кіно — баявік, трылер, меладрама, «мыльная опера»; у выяўленчым мастацтве — карыкатура, комікс; у музыцы — рок- і поп-музыка; а таксама разнастайныя шоу (напр., эстрадныя канцэрты, музычна-тэатральныя пастаноўкі, цыркавыя, спартыўныя прадстаўленні, мастацкія акцыі, выступленні гумарыстаў-сатырыкаў, стрыптыз). Тыповымі героямі і сімваламі масавай культуры з'яўляюцца, напр., суперагент Джэймс Бонд, Тэрмінатар, усякія супермены, разнастайныя секс-сімвалы і інш.

Па свайму ўзроўню масавая культура стаіць звычайна ніжэй за элітарную культуру і народную культуру.[1]

Зноскі

  1. Культуралогія (2003)

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6