ФК Эспаньёл: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Новая старонка: '{{Футбольны клуб | Назва = Эспаньёл | Лагатып = Espanyol de barcelona.png | ПоўнаяНазва = Real Club D...'
 
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Эспаньёл Барселона у ФК Эспаньёл
(Няма розніцы)

Версія ад 00:30, 21 кастрычніка 2015

Эспаньёл
Espanyol de barcelona.png
Поўная назва Real Club Deportivo Español de Barcelona
Заснаваны 28 кастрычніка 1900
Горад Барселона, Іспанія
Стадыён Эстадзі Карнелі Эль Прат
Умяшчальнасць: 40 500
Прэзідэнт Жаан Кальет-і-Дыві
Галоўны трэнер Серхіа Гансалес
Чэмпіянат Ла Ліга
2014—2015 10 месца
Сайт rcdespanyol.com (катал.)(ісп.)(англ.)(кіт.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Эспаньёл (катал.: Reial Club Deportiu Espanyol de Barcelona, ісп.: Real Club Deportivo Español de Barcelona) — іспанскі футбольны клуб, што ўваходзіць у спартыўную сістэму «Эспаньёл», дзе акрамя яго ёсць яшчэ і жаночы футбольны клуб, мужчынскі і жаночы баскетбольныя клубы, хакейны клуб, клуб жаночага валейболу і бейсбольны клуб. Размяшчаецца ў горадзе Барселона. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнелі Эль Прат», што можа змясціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю 2 жніўня 2009 года пераможным матчам над «Ліверпулам». «Эспаньёл» з'яўляецца шостым футбольным клубам Іспаніі па агульнай колькасці балаў у чэмпіянатах краіны, але клуб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды гораду «Барселоне», саступаючы ў дасягненні і папулярнасці.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны 28 кастрычніка 1901 года іспанскім інжынерам з Барселонскага ўніверсітэта Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Саюз іспанскіх футбалістаў» (ісп.: Sociedad Española de Footbal), але на наступны год каманда пачала звацца «іспанскі футбольны клуб» (ісп.: Club Español de Fútbol), бо то была першая каманда сфарміраваная выключна іспанскімі аматарамі.

«Эспаньёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Праз нейкі час сябар клуба адчыніў тэкстыльную фабрыку і пачаў забяспечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноў змяніла імя на «Спартыўны клуб Іспаніі» (ісп.: Club Deportivo Español) і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.

Сіні і белы быў абраны ў гонар колераў, якія выкарыстоўваюцца гербам вялікага сіцылійска-арагонскага адмірала Ражэ дэ Льюрыя, які каманд флоту Арагонскага каралеўства ў Міжземнамор'і ў Сярэднявеччы. Клуб паспяхова выступаў ад самага свайго заснавання, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі ў 1903 годзе, а пасля прыняўшы ўдзел у розыгрышу Кубка Іспаніі.

У 1906 годзе клуб быў скасаваны паводле фінансавых чынніках і большасць ігракоў далучыліся да клуба «X Спортынг Клуб». Гэты клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі тры разы паміж 1906 і 1908 гадамі. У 1909 годзе гэты клуб стаў базавым для аднаўлення клуба «Спартыўны клуб Іспаніі». «Эспаньёл» з'яўляецца адным з некалькіх іспанскіх футбольных клубаў, якія маюць заступніцтва іспанскай кароны і тым самым маюць права выкарыстоўваць слова «Рэал» у сваёй назве і выяву каралеўскай кароны на эмблеме. Гэтае права было прадастаўлена «Эспаньёлу» ў 1912 годзе Альфонса XIII.

Пасля адмовы ад стальца Альфонсам XIII у 1931 годзе і абвяшчэння Другой іспанскай рэспублікі, у сувязі з забаронай каралеўскіх сімвалаў, клуб прыняў каталонскае імя «Эспортыю Эспаньёл» (катал.: Esportiu Espanyol). Пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі, клуб вярнуў сабе назву «Каралеўскі клуб спорту Іспаніі» (ісп.: Real Club Deportivo Español).

Дасягненні

Розная інфармацыя

Склад каманды

Па стане на 30 студзеня 2015 года

Паз. Імя Нар.
2 Сцяг Бразіліі Аб Феліпі Матыёні 1988
4 Сцяг Іспаніі ПА Віктар Санчэс 1987
5 Сцяг Іспаніі Аб Віктар Альварэс 1993
6 Сцяг Іспаніі ПА Сальва Севілья 1984
8 Сцяг Уругвая Нап Крысціян Стуані 1986
9 Сцяг Іспаніі Нап Серхіа Гарсія (капітан) 1983
10 Сцяг Іспаніі ПА Абраам Гансалес 1985
13 Сцяг Іспаніі Бр Кіка Касілья 1986
14 Сцяг Іспаніі ПА Хасэ Каньяс 1987
15 Сцяг Мексікі Аб Эктар Марэна 1988
Паз. Імя Нар.
16 Сцяг Іспаніі Аб Хаві Лопес 1986
17 Сцяг Іспаніі ПА Лукас Васкес (ар. Рэал) 1991
18 Сцяг Іспаніі Аб Хуан Фуэнтэс 1990
19 Сцяг Аргенціны Аб Дыега Калота 1981
20 Сцяг Эквадора Нап Феліпэ Кайседа 1988
22 Сцяг Іспаніі Аб Альвара Саберон 1990
23 Сцяг Іспаніі Аб Анаіц Арбілья 1987
24 Сцяг Іспаніі ПА Пака Мантаньес 1986
25 Сцяг Іспаніі Бр Паў Лопес 1994
28 Сцяг Іспаніі ПА Жаан Жардан 1994

Спасылкі

Шаблон:Склад ФК Эспаньёл Шаблон:Трэнеры ФК Эспаньёл