Разалін Сасмэн Ялау: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
→‎Спасылкі: clean up using AWB
др Belarus2578 перанёс старонку Разалін Сасмэн Ялаў у Разалін Сасмэн Ялау: неславянскае прозвішча не можа мець на канцы "ў"
(Няма розніцы)

Версія ад 12:54, 25 кастрычніка 2015

Разалін Сасмэн Ялаў
англ.: Rosalyn Sussman Yalow
Разалін Ялаў у Bronx Veterans Administration Hospital (13 кастрычніка 1977 года)
Разалін Ялаў у Bronx Veterans Administration Hospital (13 кастрычніка 1977 года)
Дата нараджэння 19 ліпеня 1921(1921-07-19)
Месца нараджэння Манхэтан, Нью-Ёрк, ЗША
Дата смерці 30 мая 2011(2011-05-30) (89 гадоў)
Месца смерці Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША
Месца пахавання
Грамадзянства ЗША
Муж Q30526997?
Род дзейнасці фізік, урач, выкладчыца ўніверсітэта, біяфізік
Навуковая сфера Біяфізіка
Месца працы Шпіталь Бронкса пры кіраванні справамі ветэранаў
Альма-матар каледж Хантэр
Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане-Шампэйне
Вядомая як распрацавала радыеімуналагічны метад
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1977)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Разалін Сасмэн Я́лаў (англ.: Rosalyn Sussman Yalow; 19 ліпеня 1921, Нью-Ёрк, ЗША - 30 мая 2011, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Атрымала Нобелеўскую прэмію па медыцыне ў 1977 годзе «за развіццё радыеімуналагічных метадаў вызначэння пептыўных гармонаў» разам з Р. Гіймэнам і Э.В.Шалі.

Біяграфія

Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 года працавала ў ім. З 1950 года працавала ў шпіталі ветэранаў г.Бронкс1972 з'яўлялася кіраўніком лабараторыі). Адначасова ў 1968-1974 гг. прафесар-даследчык у медыцынскай школе. У 1979-1986 гг. прафесар медыцынскага каледжа ва ўніверсітэце Йешыва.

Аўтар навуковых прац па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Хоць большасць навуковых прац Ялаў выканала ў суаўтарстве з Саламонам Берсанам, ён памёр да прысуджэння Нобелеўскай прэміі.

Член Амерыканскай Нацыянальнай АН. Доктар філасофіі (1945), заслужаны прафесар (1974).

Узнагароды

Гл. таксама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі - ЯЯ / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2004. - 472 с.: іл.

Спасылкі

  1. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/48894.html Праверана 25 лютага 2018.